Які сёння дзень: 12 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 12 студзеня 2020 года

101
(абноўлена 09:11 08.01.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дванаццатым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 354 дні.

Якія падзеі адбыліся 12 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 студзеня

  • У 1581 годзе Пінск атрымаў герб.
  • У 1591 годзе Мінск атрымаў герб.
  • У 1895 годзе У Мінску пачала працаваць першая электрастанцыя.
  • У 2007 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.

Хто нарадзіўся 12 студзеня

  • 1888 год: Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, другі рэктар БДУ.
  • 1901 год: Антаніна Абрэмбская-Яблонская, польскі мовазнавец, якая склала "Падручны польска-беларускі слоўнік", першы і шматгадовы кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.
  • 1906 год: Язэп Малецкі, беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец.
  • 1941 год: Уладзімір Мулявін, заснавальнік "Песняроў", народны артыст Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся французскі казачнік Шарль Перо, амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан і японскі пісьменнік Харукі Муракамі.

12 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Анісіі Салунскай. Ёй маліліся людзі, якія пакутвалі ад захворванняў страўніка.

У гэты дзень рэзалі дамашнюю птушку і свіней. У народзе верылі, што па вантробах жывёл можна прадказаць, якая будзе зіма: калі печань тоўстая, з тлушчам, прыйдуць маразы, без тлушчу – да цёплай зімы, пусты страўнік сведчыў пра зацяжную зіму, а роўная селязёнка прадказвала надыход халадоў.

12 студзеня забаранялася шыць і прасці, а таксама саліць ежу.

Калі гэты дзень быў сонечны, гэта сведчыла пра тое, што хутка вернуцца пералётныя птушкі.

101
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

86
(абноўлена 09:55 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 верасня

  • У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
  • У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

Хто нарадзіўся 24 верасня

  • 1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
  • 1904 год: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
  • 1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
  • 1954 год: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст.
  • 1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін, амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.

24 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д'яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да ліку святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Фядорын дзень – канец бабінага лета. Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.

Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.

86
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

82
(абноўлена 09:54 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.

У гэты дзень у 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 верасня

  • У 1608 годзе атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага пачалі аблогу Троіца-Сергіева манастыра.
  • У 1648 годзе ў бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
  • У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
  • У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
  • У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.

Хто нарадзіўся 23 верасня

  • 1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
  • 1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
  • 1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
  • 1936 год: Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі драматург Еўрыпід і рымскі імператар Актавіян.

23 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.

У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – абіралі ягады асцярожна, веткі не амалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.

Ягады рабіны здавён лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.

Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі, нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.

Добры ўраджай рабіны сведчыў аб суровай зіме.

82
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Будынак МЗС Беларусі

МЗС адказаў на рэакцыю замежных краін на інаўгурацыю Лукашэнкі

2
Шэраг еўрапейскіх краін пасля правядзення цырымоніі ўступлення на пасаду прэзідэнта, якая прайшла без папярэдняга анонсу, заявілі аб тым, што не прызнаюць легітымнасць кіраўніка дзяржавы.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. У адпаведнасці з нормамі беларускага заканадаўства 23 верасня адбылася інаўгурацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Нагадаем, інаўгурацыя кіраўніка дзяржавы адбылася ў сераду раніцай, інфармацыйнае агенцтва БелТА без папярэдняга анонсу перадало, што Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі, цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці. У Мінюсце запэўнілі, што ніякіх парушэнняў пры гэтым не было, цырымонія прайшла ў адпаведнасці з законам. Увечары пасля інаўгурацыі ў Беларусі прайшлі акцыі пратэсту.

Пра крыніцу ўлады

"Беларускі народ, які з'яўляецца адзінай крыніцай улады і носьбітам суверэнітэту, зрабіў свой выбар. Менавіта гэта мае вызначальнае значэнне.

Некаторыя вынайдзеныя асобнымі актарамі працэдуры знешняй легітымізацыі з усіх пунктаў гледжання нікчэмныя", - гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства.

У МЗС нагадалі, што Беларусь даўно з'яўляецца незалежнай дзяржавай, якая прызнана і валодае роўнымі з астатнімі краінамі правамі на міжнароднай арэне. Неўмяшанне ва ўнутраныя справы замацавана ў артыкуле 2 Статута ААН і з'яўляецца фундаментальным прынцыпам міжнароднага права.

"Таму беларусы самастойна і без вонкавага ўмяшальніцтва выбіраюць кіраўніка сваёй дзяржавы, Парламент і мясцовыя саветы. Беларускі народ не мае патрэбы ў "легітымізацыі" сваёй улады з боку саманазваных факультатыўных "легітыматараў", - канстатуецца ў афіцыйным дакуменце.

Афіцыйны Мінск у гэтай сувязі падкрэслівае, што гэтая праблема з'яўляецца штучнай і надуманай. Спробы некаторых заходніх дзяржаў паставіць пад пытанне легітымнасць прэзідэнта Беларусі "ні ў якай меры не адлюстроўваюць думкі пераважнай большасці міжнароднай супольнасці".

Аб пазіцыі Украіны

"Асаблівае здзіўленне выклікаюць паводзіны нашых украінскіх суседзяў, якія ўжо нават не спрабуюць закамуфляванае несамастойнасць у прыняцці сваіх знешнепалітычных рашэнняў і не спыняюць паток заяў нібыта са сваімі "прасунутымі" ацэнкамі чамусьці нашай унутрыпалітычнай сітуацыі", - адзначылі ў МЗС.

Пры гэтым у заяве гаворыцца, што ў беларускага боку склалася меркаванне, што менавіта "навучыцца вучыць" пакуль з'яўляецца галоўным вынікам ўкраіна-еўрапейскага супрацоўніцтва".

У беларускім знешнепалітычным ведамстве звярнулі ўвагу, што заявы, якія павінны адпавядаць трэндам і модзе, прагучалі ад прадстаўніка суседняй краіны, якую Мінск падтрымлівае, праводзячы незалежную лінію. Праўда, украінскае міністэрства замежных спраў не палічыла для сябе гэта важным.

"Але мы працягнем падтрымліваць братэрскі ўкраінскі народ", - паабяцалі ў прэс-службе беларускага міністэрства замежных спраў.

"Беларусь ніколі не ўмешвалася і не мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў. Чакаем ад нашых замежных партнёраў аналагічнага падыходу. Павага, раўнапраўе, улік інтарэсаў адзін аднаго - вось асноўныя прынцыпы і прыярытэты, якія ляжаць у аснове нармальнага суіснавання дзяржаў у духу добрасуседства і партнёрства у інтарэсах усіх грамадзян", - нагадалі ў МЗС.

Прычым там дадалі, што рэспубліка не выяўляла імкнення да канфрантацыі. Беларускі бок выступала за дыялог. "Мы неаднаразова на розных узроўнях падкрэслівалі, што зацікаўлены развіваць узаемавыгаднае канструктыўнае супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі партнёрамі".

2
Тэги:
інаўгурацыя, МЗС Беларусі, Аляксандр Лукашэнка