Ёлка пад снегам

Які сёння дзень: 9 лютага 2020 года

162
(абноўлена 09:21 04.02.2020)
Гэты дзень з'яўляецца саракавым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 326 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень стаматолага. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 лютага

  • У 1550 годзе быў заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, які ў 1578 годзе прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў Віленскі універсітэт.
  • У 1667 годзе адбылося падпісанне Андрусаўскага перамір’я між Масковіяй і Рэччу Паспалітай, згодна з якім апошняя страціла Смаленскія землі і Левабярэжную Украіну.
  • У 1852 годзе ў Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм'ера спектакля паводле п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка".

Хто нарадзіўся 9 лютага

  • 1547 год: Крыштоф Радзівіл Пярун, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.
  • 1946 год: Эдуард Барысавіч Зарыцкі, беларускі кампазітар.
  • 1960 год: Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Васіль Жукоўскі і савецкі рэжысёр Усевалад Мейерхольд.

9 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Іаана Златавуста. Яму маліліся аб дапамозе ў адчаі і настаўленні.

Таксама 9 лютага імкнуліся добра пратапіць печ. Гэты дзень лічыўся добрым і для замоў ад зубнога болю.

Калі месяц у гэты дзень белы, будзе холадна, ружаваты – будзе моцны вецер. Калі шкло запацела, хутка адліга.

162
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Дабравешчанне

Які сёння дзень: 7 красавіка 2020 года

66
(абноўлена 15:39 06.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 268 дзён.

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 красавіка

  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй.

Хто нарадзіўся 7 красавіка

  • 1947 год: Валерый Славук, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, амерыканская джазавая спявачка Білі Холідэй, амерыканскі кінарэжысёр Фрэнсіс Форд Копала і ганконгскі і амерыканскі акцёр Джэкі Чан.

7 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень архангел Гаўрыіл прыйшоў да Марыі са звесткай, што яна прывядзе ў свет Сына Божага.

Дзева Марыя была дачкой праведных Анны і Іакава і да 14 гадоў выхоўвалася ў храме. Пасля яна павінна была вярнуцца да бацькоў або абрацца шлюбам, але дзяўчына вырашыла захаваць цнатлівасць. У царкве для яе знайшлі праведнага чалавека – Іосіфа, які павінен быў клапаціцца пра яе.

Дабравешчанне адзначаецца за 9 месяцаў да Каляд.

У Беларусі ў гэты дзень шанавалі буслоў, якія вырталіся з выраю ў свае гнёзды.

Лічылася, якое надвор'е будзе на Дабравешчанне, такое і на Вялікдзень. Калі у гэты дзень быў туман або вецер, год чакалі ўраджайны. Туман таксама прадвяшчаў паводку.

66
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
Які сёння дзень: 6 красавіка

Які сёння дзень: 6 красавіка 2020 года

197
(абноўлена 22:51 05.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 269 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спорта на карысць міру і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 красавіка

  • У 1955 годзе выйшаў першы нумар газеты "Голас Радзімы".
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй.

Хто нарадзіўся 6 красавіка

  • 1904 год: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
  • 1910 год: Барыс Кіт, навуковец, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1951 год: Алег Яноўскі, беларускі гісторык

Таксама сёння нарадзіліся мастак Рафаэль і расійскі філосаф і публіцыст Аляксандр Герцэн.

6 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Захарыя манаха і Захарыя, посніка Пячэрскага, свяціцеля Арцемія і вялебнага Іакава.

6 красавіка - пярэдадне свята Дабравешчанне, да якога заўсёды старанна рыхтаваліся: прыбіралі ў хаце, гатавалі святочную ежу. У храмах у гэты дзень праводзіцца ўсяночная.

Калі ў гэты дзень ішоў дождж, лічылася, гэты год будзе добры для дамашніх жывёл.

197
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Палац Незалежнасці ў Мінску

Лукашэнка назваў "пытанне нумар адзін" для ўладаў

9
(абноўлена 12:16 07.04.2020)
Беларускі прэзідэнт запланаваў цэлы пералік мерапрыемстваў па рэагаванні на сітуацыю, якая складваецца ў краіне і свеце.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Усё павінны быць падпарадкавана пытанням эканомікі, сказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь у Палацы Незалежнасці.

Паводле яго слоў, у нашай краіне склалася адкрытая эканоміка, па гэтай прычыне яна знаходзіцца ў прамой залежнасці ад падзей, якія развіваюцца на міжнароднай арэне.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што часам гэтыя падзеі развіваюцца вельмі неадназначна. Па гэтай прычыне былі запланаваны мерапрыемствы па рэагаванні уладаў на пытанні, якія напрамую ўплываюць на эканоміку.

"Падкрэсліваю: гэта - галоўнае. Эканоміка, а значыць, жыццё людзей, не толькі сёння, але і ў перспектыве - пытанне нумар адзін. Усё павінна быць падпарадкавана гэтаму пытанню", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сусветныя каціроўкі на чорнае золата падаюць і ў бягучай сітуацыі трэба знайсці арыенціры і наладзіць беларускую эканоміку, так каб нічога не страціць.

"А калі і будуць, то гэтыя страты павінны быць мінімальнымі. Таму я заўсёды кажу: эканоміка - гэта асноўнае. Галоўнае сёння - эканоміка", - яшчэ раз паўтарыў ён.

Беларускі лідар адным з найважнейшых напрамкаў назваў нафтаперапрацоўку і набыццё сыравіны. Таму што тут трэба ўлічваць валацільнасць коштаў на чорнае золата.

Нафтавая кан'юнктура непрагназуемая

Беларускі прэзідэнт асобна закрануў на нарадзе пытанне паставак вуглевадароднай сыравіны ў рэспубліку і адзначыў у сувязі з гэтым, што "часу на перапіскі, развагі і ўзгадненні няма", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Нафтавы рынак ліхаманіць, а яго кан'юнктура непрагназуемая. Задача такіх краін, як наша, - быць гатовымі да любога развіцця падзей. А лепш, як я ўжо казаў, - у найменшай ступені залежаць ад нафтавых гульняў буйных дзяржаў", - лічыць ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, трэба ствараць больш апорных кропак у беларускай эканоміцы, таму што толькі гэта зробіць наша грамадства устойлівым, а палітыку незалежнай.

Пры гэтым у цяперашні час для вырашэння гэтай задачы зроблена мала, а праблемы з узроўню адносін паміж суб'ектамі гаспадарання прыходзіцца пераносіць на разгляд на самы высокі ўзровень.

"Гэта значыць, што пры ўзнікненні цяжкасцяў у поўнай меры не задзейнічаюцца эканоміка-вытворчы, дыпламатычны і юрыдычны патэнцыялы краіны. Калі пытанне важнае і экстраннае, то і напружвацца павінны не адзін-два чалавекі, а ўся вертыкаль. Невырашальных праблем тут няма і ў прынцыпе быць не можа", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Пасля ён яшчэ раз звярнуў увагу, што трэба сыходзіць ад пастаянных спрэчак, якія ўзнікаюць вакол паставак нафты, "і стану вечнай нявызначанасці".

Патрэбен запас

Аляксандр Лукашэнка палічыў неабходным стварыць у Беларусі "сур'ёзны запас сыравіны" на непрадбачаныя выпадкі. Таму што гэта дазволіць захаваць вытворчыя працэсы і не перарываць іх.
У сувязі з гэтым беларускі прэзідэнт паставіў канкрэтныя пытанні перад членамі ўрада нашай краіны і кіраўніцтвам рэгіёнаў.

Прынята рашэнне вывучыць існуючыя ў Беларусі магутнасці, прызначаныя для захоўвання нафты і запасаў нафтапрадуктаў, і па магчымасці нарасціць іх.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўсе абавязацельствы прыняць і захоўваць нафтапрадукты трэба выконваць самым строгім чынам.

"Стэнаграма вядзецца. І не дай бог, нехта скажа, што можа прыняць паўмільёна тон нафтапрадуктаў і не прыме на захоўванне, ужо наракайце самі на сябе", - папярэдзіў ён ўдзельнікаў нарады.

На яго думку, калі нафта на рынку цяпер танная, то яе трэба набываць і ствараць запасы. І па выніках нарады трэба сфармуляваць і разумець, якім будзе аб'ём запасаў.

Нафту на стол не падасі

Беларускі прэзідэнт лічыць, што цяпер ва ўсім свеце можа ўстаць востра пытанне забеспячэння харчаваннем.

"Нафта нафтай, але яе на стол не падасі", - сказаў ён.

У сувязі з гэтым ён задаў пытанне чыноўнікам, наколькі забяспечаны палівам аграрыі на час пасяўной працы і ці ёсць тут якія-небудзь вузкія месцы.

"Вы бачыце, ужо не толькі асобныя чыноўнікі міжнародных арганізацый загаварылі пра голад у недалёкай перспектыве, але ўжо ўсе талдычаць, і кіраўнікі самых развітых перадавых краін", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Таму на аграрны сектар, і ў першую чаргу на правядзенне пасяўной, як найважнейшага кампанента, трэба звярнуць самую пільную ўвагу.

Прэзідэнт раскрытыкаваў вядзенне пасяўной, асабліва яго абурыла недастатковасць мер, якія былі зроблены аграрыямі, каб захаваць вільготнасць глебы.

"Нягледзячы на тое, што вільгаць з глебы сыходзіць імгненна (уначы - мароз, раніцай - сонца), некаторыя вільгаць не закрылі. Асабліва ў Мінскім раёне, што дзіўна. І велізарныя палі. Няўжо не зразумела, што трэба перш за ўсё прайсціся культыватарам і разрыхліць глебу - зачыніць вільгаць", - распавёў Аляксандр Лукашэнка аб неабходных мерах.

Пры канцы ён запатрабаваў зрабіць усё неабходнае па гэтым кірунку, таму што палі вельмі высокія, у іх занадта вялікае ўтрыманне пяску.

9
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка