Які сёння дзень: 11 лютага

Які сёння дзень: 11 лютага 2020 года

173
(абноўлена 10:08 10.02.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сорак другім па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 324 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень хворага. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 лютага

  • У 1959 годзе ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага цырку.
  • У 1999 годзе была ўтворана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Хто нарадзіўся 11 лютага

  • 1807 год: Напалеон Орда, беларускі мастак і кампазітар.
  • 1935 год: Мікола Кусянкоў, беларускі пісьменнік.
  • 1952 год: Мікалай Лук'янаў, беларускі жывапісец.
  • 1952 год: Людміла Паўлікава (Хейдарава), беларуская паэтэса.
  • 1968 год: Юрый Жыгамонт, беларускі акцёр і тэлевядучы.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан, савецкая актрыса Любоў Арлова і амерыканскі камедыйны акцёр Лэслі Нільсен.

11 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Ігнація Баганосца, які атрымаў сваё прозвішча за тое, што Ісус браў яго на рукі, калі Ігнацій быў дзіцем. Таксама сёння ўспамінаюць вялебнага Лаўрэнція Тураўскага.

Сённяшні дзень у народзе лічыўся неспрыяльным. Людзі верылі, што 11 лютага могуць шкодзіць ведзьмы, насылаць хваробы.

Калі 11 лютага ветрана, гэта прадвяшчае дажджлівы год. Лес шуміць да адлігі.

173
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 27 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 27 кастрычніка 2020 года

261
(абноўлена 09:48 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 65 дзён.

У гэты дзень у 1989 годзе Беларусь стала бяз'ядзернай дзяржавай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 кастрычніка

  • У 1989 годзе ў Дзяржынскім раёне на вайсковай базе пад в. Станькава паводле савецка-амерыканскага дагавору пра ліквідацыю ракет сярэдняй і малой дальнасці была знішчана апошняя ракета СС-23, Беларусь стала бяз’ядзернай тэрыторыяй.

Хто нарадзіўся 27 кастрычніка

  • 1890 год: Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла.
  • 1908 год: Уладзімір Сакалоў, беларускі мастак-графік.
  • 1911 год: Мікола Лобан, беларускі пісьменнік і мовазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі гуманіст Эразм Ратэрдамскі, брытанскі першаадкрывальнік Джэймс Кук і італьянскі скрыпач-віртуоз Нікола Паганіні.

27 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць Параскевы Сербскай. Гэта святая лічыцца заступніцай жаночай справы, перад усім прадзення. На Параскеву-льняніцу пачыналі мяць і церабіць лён. Таму яшчэ адна назва гэтага дня – Параскева-Трапальніца. Прасці забаранялася ў пятніцу: казалі, што ў таго, хто прадзе ў пятніцу, бацькі на тым свеце будуць сляпыя, таму што ў вочы трапіць кастрыца.

Таксама ў гэты дзень не варта было смяяцца, бо лічылася, што хто на Параскеву многа смяецца, у старасці будзе плакаць. На Параскеву ўдовы і старыя дзевы маліліся, каб Бог паслаў ім суджанага.

У народзе гэты дзень таксама называлі Параскева Гразнуха. "На Гразнуху не бывае суха", - казалі людзі. Такое надвор'е звычайна празягвалася чатыры тыдні – да самай зімы.

261
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 26 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 26 кастрычніка 2020 года

175
(абноўлена 09:47 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трохсотым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 66 дзён.

У гэты дзень у 1492 годзе быў вынайдзены аловак з грыфелем. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 кастрычніка

  • У 2011 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу.

Хто нарадзіўся 26 кастрычніка

  • 1635 год: Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
  • 1810 год: Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар.
  • 1890 год: Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст.
  • 1959 год: Анатоль Сыс, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Даменіка Скарлаці і амерыканскі палітык Хілары Клінтан.

26 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Карпа, дыякана Папілы, яго сястры Агафонікі і пакутніка Агафадора.

Лічылася, што ў гэты дзень можна развітацца з прыгожай "залатой" восенню – далей толькі шэрае неба, чорныя галінкі дрэў, туман, макрота і снег. У вёсцы рыхтуюць месца для новых пасадак.

Таксама прыбіралі ў лазні, чысцілі печ, рабілі настоі з лекавых раслін. У лазні нельга было мыцца аднаму, а таксама пасля захаду сонца.

У гэты дзень лячылі людзей, хворых на падучую: чыталі на ваду малітву і давалі яе піць.

Перамену надвор'я прадвяшчаў крык пеўня, а калі пачуць яго рана, гэта значыць, будзе дождж. Макроту таксама абяцалі чырвоныя аблокі на захадзе.

175
Тэги:
Беларусь, які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)