Які сёння дзень: 13 лютага

Які сёння дзень: 13 лютага 2020 года

165
(абноўлена 10:11 10.02.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 322 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень радыё. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 лютага

  • У 1908 годзе адкрыўся Мінскі царкоўна-археалагічны музей.

Хто нарадзіўся 13 лютага

  • 1705 год: Францішка Уршуля Радзівіл, беларускі і польскі драматург.
  • 1806 год: Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.
  • 1902 год: Сымон Хурсік, беларускі пісьменнік.
  • 1973 год: Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Іван Крылоў, рускі спявак Фёдар Шаляпін і брытанскі спявак Робі Уільямс.

13 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікіты Пячэрскага. У народзе гэты дзень носіць назву Мікіта-пажарнік. Па павер'і, Мікіта мог малітвамі пагасіць агонь, а таксама аберагаў ад засухі. Яго таксама лічылі абаронцай ад удару маланкі.

Людзі лічылі, што ў гэты дзень асабліва лёгка пасварыцца з кім-небудзь, таму імкнуліся паводзіць сябе асцярожна. А некаторыя, наадварот, імкнуліся атрымаць ад гэтага выгаду – чыталі загавары, каб пасварыць мужа з палюбоўніцай.

Калі вароны громка крычаць у гэты дзень, будзе завіруха. Адлігу прадвяшчае белы колер агню ў пячы і шмат дыму ад дроваў.

165
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Дабравешчанне

Які сёння дзень: 7 красавіка 2020 года

67
(абноўлена 15:39 06.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 268 дзён.

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 красавіка

  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй.

Хто нарадзіўся 7 красавіка

  • 1947 год: Валерый Славук, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, амерыканская джазавая спявачка Білі Холідэй, амерыканскі кінарэжысёр Фрэнсіс Форд Копала і ганконгскі і амерыканскі акцёр Джэкі Чан.

7 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень архангел Гаўрыіл прыйшоў да Марыі са звесткай, што яна прывядзе ў свет Сына Божага.

Дзева Марыя была дачкой праведных Анны і Іакава і да 14 гадоў выхоўвалася ў храме. Пасля яна павінна была вярнуцца да бацькоў або абрацца шлюбам, але дзяўчына вырашыла захаваць цнатлівасць. У царкве для яе знайшлі праведнага чалавека – Іосіфа, які павінен быў клапаціцца пра яе.

Дабравешчанне адзначаецца за 9 месяцаў да Каляд.

У Беларусі ў гэты дзень шанавалі буслоў, якія вырталіся з выраю ў свае гнёзды.

Лічылася, якое надвор'е будзе на Дабравешчанне, такое і на Вялікдзень. Калі у гэты дзень быў туман або вецер, год чакалі ўраджайны. Туман таксама прадвяшчаў паводку.

67
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
Які сёння дзень: 6 красавіка

Які сёння дзень: 6 красавіка 2020 года

197
(абноўлена 22:51 05.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 269 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спорта на карысць міру і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 красавіка

  • У 1955 годзе выйшаў першы нумар газеты "Голас Радзімы".
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй.

Хто нарадзіўся 6 красавіка

  • 1904 год: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
  • 1910 год: Барыс Кіт, навуковец, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1951 год: Алег Яноўскі, беларускі гісторык

Таксама сёння нарадзіліся мастак Рафаэль і расійскі філосаф і публіцыст Аляксандр Герцэн.

6 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Захарыя манаха і Захарыя, посніка Пячэрскага, свяціцеля Арцемія і вялебнага Іакава.

6 красавіка - пярэдадне свята Дабравешчанне, да якога заўсёды старанна рыхтаваліся: прыбіралі ў хаце, гатавалі святочную ежу. У храмах у гэты дзень праводзіцца ўсяночная.

Калі ў гэты дзень ішоў дождж, лічылася, гэты год будзе добры для дамашніх жывёл.

197
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Выдача расійскага пашпарта, архіўнае фота

Грамадзянства РФ можна атрымаць без адмовы ад замежнага - праект у Дзярждуме

1
(абноўлена 11:44 07.04.2020)
У законапраекце таксама ёсць норма, якая дазволіць грамадзянам Беларусі прэтэндаваць у шэрагу выпадкаў на расійскае грамадзянства без абавязковага 5-гадовага пражывання ў Расіі.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Урад Расіі ўнёс у Дзярждуму праект, які дазваляе падаць заяву на атрыманне грамадзянства РФ без адмовы ад замежнага.

Адпаведны дакумент апублікаваны ў электроннай базе ніжняй палаты расійскага парламента.

"З улікам дзеючага паведамляльным парадку пацверджання адмовы ад замежнага грамадзянства законапраектам прапануецца выключыць патрабаванне аб звароце суіскальніка расійскага грамадзянства ў паўнамоцны орган замежнай дзяржавы з заявай аб адмове ад наяўнага ў яго іншага грамадзянства", - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да дакумента.

У дакуменце таксама ёсць прапанова скарэктаваць норму закона, паводле якой прэтэндаваць на расійскае грамадзянства іншаземец можа, калі пражыў у Расіі больш за пяць гадоў з моманту выдачы пасведчання на права жыхарства або дазволу на часовае пражыванне ў РФ.

Гаворка ідзе пра тое, каб вызваліць шэраг катэгорый грамадзян ад неабходнасці вытрымліваць гэтыя пяць гадоў, а таксама мець у абавязковым парадку крыніцу сродкаў да існавання. У гэтыя "ільготныя" катэгорыі, сярод іншых, прапануецца ўключыць грамадзян Беларусі, Казахстана, Малдовы і Украіны, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць хаця б аднаго з бацькоў-расіянін, які пражывае на тэрыторыі РФ.

1
Тэги:
Дзярждума РФ, Расія