Які сёння дзень: 20 лютага

Які сёння дзень: 20 лютага 2020 года

202
(абноўлена 09:08 18.02.2020)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 315 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень шчасця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 лютага

  • У 1387 годзе Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
  • У 1530 годзе Жыгімонт Аўгуст быў каранаваны як кароль польскі.
  • У 1918 годзе ў Мінску створаны Народны сакратарыят (першы ўласна беларускі ўрад).

Хто нарадзіўся 20 лютага

  • 1922 год: Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.
  • 1945 год: Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца.
  • 1947 год: Валерый Мазынскі, беларускі тэатральны рэжысёр, стваральнік мінскага тэатра "Вольная сцэна".

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Фёдар Абрамаў і амерыканскі рок-музыкант, лідар групы Nirvana Курт Кабейн.

20 лютага ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лукі, грэчаскага манаха.

Гэты дзень лічылі прыдатным для прыгатавання лекавых настояў з зёлак і каранёў, якія нарыхтавалі мінулым летам. Людзі верылі, што травы могуць не толькі ацаліць, але і забяспечыць поспех, дабрабыт і паспрыяць у справах.

Калі аблокі ідуць высока, гэта прадвяшчае добрае надвор'е. Сонца на захадзе чырвонае – да вятроў і дажджлівага лета.

202
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 27 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 27 кастрычніка 2020 года

261
(абноўлена 09:48 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 65 дзён.

У гэты дзень у 1989 годзе Беларусь стала бяз'ядзернай дзяржавай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 кастрычніка

  • У 1989 годзе ў Дзяржынскім раёне на вайсковай базе пад в. Станькава паводле савецка-амерыканскага дагавору пра ліквідацыю ракет сярэдняй і малой дальнасці была знішчана апошняя ракета СС-23, Беларусь стала бяз’ядзернай тэрыторыяй.

Хто нарадзіўся 27 кастрычніка

  • 1890 год: Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла.
  • 1908 год: Уладзімір Сакалоў, беларускі мастак-графік.
  • 1911 год: Мікола Лобан, беларускі пісьменнік і мовазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі гуманіст Эразм Ратэрдамскі, брытанскі першаадкрывальнік Джэймс Кук і італьянскі скрыпач-віртуоз Нікола Паганіні.

27 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць Параскевы Сербскай. Гэта святая лічыцца заступніцай жаночай справы, перад усім прадзення. На Параскеву-льняніцу пачыналі мяць і церабіць лён. Таму яшчэ адна назва гэтага дня – Параскева-Трапальніца. Прасці забаранялася ў пятніцу: казалі, што ў таго, хто прадзе ў пятніцу, бацькі на тым свеце будуць сляпыя, таму што ў вочы трапіць кастрыца.

Таксама ў гэты дзень не варта было смяяцца, бо лічылася, што хто на Параскеву многа смяецца, у старасці будзе плакаць. На Параскеву ўдовы і старыя дзевы маліліся, каб Бог паслаў ім суджанага.

У народзе гэты дзень таксама называлі Параскева Гразнуха. "На Гразнуху не бывае суха", - казалі людзі. Такое надвор'е звычайна празягвалася чатыры тыдні – да самай зімы.

261
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 26 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 26 кастрычніка 2020 года

175
(абноўлена 09:47 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трохсотым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 66 дзён.

У гэты дзень у 1492 годзе быў вынайдзены аловак з грыфелем. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 кастрычніка

  • У 2011 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу.

Хто нарадзіўся 26 кастрычніка

  • 1635 год: Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
  • 1810 год: Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар.
  • 1890 год: Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст.
  • 1959 год: Анатоль Сыс, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Даменіка Скарлаці і амерыканскі палітык Хілары Клінтан.

26 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Карпа, дыякана Папілы, яго сястры Агафонікі і пакутніка Агафадора.

Лічылася, што ў гэты дзень можна развітацца з прыгожай "залатой" восенню – далей толькі шэрае неба, чорныя галінкі дрэў, туман, макрота і снег. У вёсцы рыхтуюць месца для новых пасадак.

Таксама прыбіралі ў лазні, чысцілі печ, рабілі настоі з лекавых раслін. У лазні нельга было мыцца аднаму, а таксама пасля захаду сонца.

У гэты дзень лячылі людзей, хворых на падучую: чыталі на ваду малітву і давалі яе піць.

Перамену надвор'я прадвяшчаў крык пеўня, а калі пачуць яго рана, гэта значыць, будзе дождж. Макроту таксама абяцалі чырвоныя аблокі на захадзе.

175
Тэги:
Беларусь, які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)