Які сёння дзень: 19 красавіка

Які сёння дзень: 19 красавіка 2020 года

122
(абноўлена 09:02 16.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 256 дзён.

Якія падзеі адбыліся 19 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 красавіка

  • У 1563 годзе Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу "Апостал".

Хто нарадзіўся 19 красавіка

  • 1881 год: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.
  • 1908 год: Вільгельм Гараўскі, беларускі празаік.
  • 1926 год: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык і грамадскі дзеяч Васіль Тацішчаў і амерыканскі акцёр Джэймс Франка.

19 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Яўціхія і Ерыміі, імя якога якога ў народзе спрасцілася да Ярома. Яўціхія жа называлі Ціхі і сачылі ў гэты дзень за ветрам.

Калі 19 красавіка дзень ціхі і бязветраны, будзе добры ўраджай. Калі ж дзьме моцны вецер, ён і на прыканцы лета будзе дзьмуць, страсе ўсё калоссе.

Звычайна да гэтага дня ўжо пачыналі квітнець яблыні, і гэта лічылася добрай прыкметай – лета будзе цёплым і прыйдзе рана.

122
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 8 сакавіка 2021 года

Які сёння дзень: 8 сакавіка 2021 года

231
(абноўлена 17:18 06.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 298 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 сакавіка

  • У 1911 годзе адбылося першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня.

Хто нарадзіўся 8 сакавіка

  • 1910 год: Пётр Васілевіч Конюх, беларускі оперны спявак.
  • 1917 год: Сяргей Іванавіч Селіханаў, беларускі скульптар.
  • 1931 год: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі.
  • 1952 год: Аляксандр Аляксандравіч Козак, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.
  • 1962 год: Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў.

8 сакавіка ў народным календары

Сёння пачынаецца Масленіца - старадаўняе народнае свята, якое адзначаецца на працягу сямі дзён перад пачаткам Вялікага посту. Масленіца спакон вякоў азначае праводзіны зімы і сустрэчу вясны - прадвесніцу цяпла і абнаўлення прыроды і чалавека.

Кожны дзень Масленічнага тыдня мае сваё імя. Дарэчы, панядзелак - "Сустрэча". У гэты дзень гаспадыні распачыналі пячы бліны, першы з якіх трэба было аддаць жабраку для ўшанавання памяці памерлых. Гаспадыні абавязкова частавалі блінамі гасцей і запрашалі да хаты сваякоў.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.

У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб'і ўжо в'юць гнёзды, будзе цяпло. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.

Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.

231
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Ластаўкі

Які сёння дзень: 7 сакавіка 2021 года

257
(абноўлена 11:59 07.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 299 дзён.

Якія падзеі адбыліся 7 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 сакавіка

  • У 1795 годзе ландтаг Курляндыі скасаваў падпарадкаванне герцагства Рэчы Паспалітай і далучыў яго да Расіі.
  • У 1924 годзе прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў рашэнне аб узбуйненні БССР.
  • У 1931 годзе было створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

Хто нарадзіўся 7 сакавіка

  • 1781 год: Юзаф Завадскі, віленскі друкар.
  • 1872 год: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог.
  • 1953 год: Уладзімір Кожух, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі астраном Джон Гершэль і французскі кампазітар Марыс Равель.

7 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Афанасія і пакутніка Маўрыкія Апамейскага.

Калі да гэтага дня ўжо прыляцелі ластаўкі, вясна будзе ранняя. Ружовы або залацісты світанак прадвяшчае добрае надвор'е. Калі ўдзень туман, лета будзе халодным.

257
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

Відэафакт: фламінга вяртаюцца на возера Караколь

0
(абноўлена 12:32 07.03.2021)
З надыходам вясны на возеры Караколь збіраюцца дзесяткі фламінга. Глядзіце на відэа, як птушкі адпачываюць пасля пералёту.

Ружовыя фламінга масава вяртаюцца на возера Караколь у Казахстане пасля зімы. Вялікую чараду зноў зняў мясцовы жыхар у Мангістаўскай вобласці. Птушкі спыняюцца на возеры кожны год вясной і восенню падчас пералёту.

Першая невялікая чарада прыляцела на вадаём у канцы лютага, калі на возеры яшчэ назіраліся снег і лёд.

Возера Караколь фламінга палюбілі з-за салёнай вады і разнастайнасці стравы. Спрыяльныя ўмовы дазваляюць ім гняздзіцца ў запаведнай зоне. На думку эколагаў, ізаляванасць гэтага месца спрыяе бяспецы птушак.

Акрамя ружовых фламінга на возеры можна заўважыць лебедзяў, якія сабраліся на лёдзе ля вады. Паводле назіранняў арнітолагаў, за год на вадаёме спыняецца каля 90 відаў птушак, каб адпачыць ад пералёту або перачакаць зіму.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
відэа, Птушкі, фламінга, возера Караколь, Караколь, возера, вясна