Які сёння дзень: 6 мая

Які сёння дзень: 6 мая 2020 года

146
(абноўлена 17:14 04.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 239 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 мая

  • У 1434 годзе ў Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.
  • У 1589 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб.
  • У 1686 годзе адбылося падпісаньне Вечнага міру паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.

Хто нарадзіўся 6 мая

  • 1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны. 
  • 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
  • 1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр.
  • 1933: Юрась Свірка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп'ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.

6 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермоганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр'еў дзень або Юры Вясновы.

Георгія Перамоганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб, ведзьмаў і іншых пошасцяў.

Існавала шмат павер'яў і традыцый, звязаных з Юр'явым днём. Посля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць валкі.

Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.

Таксама ў свята, звязанае з пладароддзем, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоддзя. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.

146
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2020 года

43
(абноўлена 12:33 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.

Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня

  • У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 2 чэрвеня

  • 1905 год: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік, філосаф Маркіз дэ Сад і дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г'елеруп.

2 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.

У гэты дзень працягваюцца працы ў гародзе. У залежнасці ад надвор'я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.

Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.

Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду і плёскаюцца, надвор'е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор'е.

43
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

158
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

158
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Людзі пад парасонам на лясной дарозе

Забарона на наведванне лясоў цалкам знятая ў Беларусі

0
(абноўлена 09:21 02.06.2020)
Яшчэ ў панядзелак абмежаванні дзейнічалі ў некаторых раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей, аднак з-за дажджоў сітуацыя змянілася.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Забаронуа на наведванне лясоў цалкам адмянілі ў Беларусі, пра гэта паведамілі ў міністэрстве лясной гаспадаркі.

Па дадзеных на 1 чэрвеня забароны на наведванне лясоў дзейнічалі ў 19 раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей. Аднак ужо да вечара панядзелка было прынята рашэнне зняць іх.

"У Беларусі прайшлі дажджы, і пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася, знізіўся клас пажарнай небяспекі. Так што цяпер няма падстаў для абмежавальных мер. Райвыканкамы па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў аператыўна знялі абмежаванні на наведванне лясоў", - растлумачылі ў Мінлясгасе.

Абмежаванні пачалі ўводзіць у краіне ў сярэдзіне сакавіка бягучага года - на фоне сухога надвор'я і адсутнасці ападкаў. Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 737 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш як 6,3 тысячы гектараў.

Адсочваць, у якіх раёнах наведванне лясоў трапіла пад забарону, можна з дапамогай інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Мінлясгаса. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсяго дня.

0
Тэги:
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Беларусь