Які сёння дзень: 7 мая

Які сёння дзень: 7 мая 2020 года

57
(абноўлена 17:14 04.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 238 дзён.

Сёння ў Беларусі, Расіі і Балгарыы адзначаецца Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 мая

  • У 1583 годзе была завершана перабудова Нясвіжскага замка.
  • У 1794 годзе Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі універсал.

Хто нарадзіўся 7 мая

  • 1911 год: Канстанцін Касмачоў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся індыйскі пісьменнік Рабіндранат Тагор і амерыканскі акцёр Гэры Купер.

7 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Савы Страцілата, Яўсевія, Неона, Ляонція і інш., а таксама вялебных Савы Пячэрскага, Фамы юродзівага і Лізаветы цудатворцы, якой маліліся пра пазбаўленне ад стомы.

Імя Яўсей асацыявалася ў нашых продкаў з пасяўной, Таму казалі: "Прыйшоў Яўсей – аўсы сей". Пра тое, што прыйшла пара сеяць авёс сведчылі "завушніцы", якімі прыбіраліся бярозы, а таксама з'яўленне мурашоў.

Калі над гарызонтам у гэты дзень нізкія аблокі, у якіх добра відаць край, будзе навальніца і моцны вецер.

57
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2020 года

43
(абноўлена 12:33 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.

Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня

  • У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 2 чэрвеня

  • 1905 год: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік, філосаф Маркіз дэ Сад і дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г'елеруп.

2 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.

У гэты дзень працягваюцца працы ў гародзе. У залежнасці ад надвор'я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.

Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.

Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду і плёскаюцца, надвор'е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор'е.

43
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

158
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

158
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
(0:00 / .00Mb / )

Барацьба з каронавірусам: вынікі каранціна і вопыт краін СНД

0
(абноўлена 11:16 02.06.2020)
У аўторак, 2 чэрвеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у рэжыме тэлемоста Мінск - Масква - Ерэван праходзіць анлайн-прэс-канферэнцыя на тэму: "Барацьба з каронавірусам: вынікі каранціна і вопыт краін СНД".

У фармаце прэс-канферэнцыі на пытанні журналістаў адказвае афіцыйны прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра па барацьбе з каронавірусам COVID-19, галоўны ўрач маскоўскай гарадской клінічнай бальніцы №71 Аляксандр Мяснікоў.

Закрануты актуальныя пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса, у тым ліку "рускага цуду" нізкай смяротнасці ад каронавіруса ў Расіі і іншых краінах былога СССР, а таксама эфектыўнасці сумесных мер, прынятых краінамі СНД у барацьбе з пандэміяй, пытанні прафілактыкі і будучай вакцынацыі.

Свае пытанні вы можаце даслаць прадусару Sputnik Беларусь Паўлу Антонаву на нумар +375296760259 ў Viber і Whatsapp, на нумар +375295500631 у Telegram.

Адпраўце заяўку на p.antonov@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, СНД, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19