Які сёння дзень: 9 мая 2020 года

Які сёння дзень: 9 мая 2020 года

103
(абноўлена 09:59 09.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 236 дзён.

Сёння ў поставецкіх краінах адзначаецца Дзень Перамогі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 мая

  • У 1633 годзе кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV з-пад Варшавы павёў войска на дапамогу абложанаму Смаленску.

Хто нарадзіўся 9 мая

  • 1941 год: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі філосаф Хасэ Артэга-і-Гасет і беларускі скульптар, педагог Леанід Давідзенка.

9 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васіля, святога Сцяпана і праведнай дзевы Глафіры.

У народзе святую празвалі Глафіра Гарошніца, у гэтую пору надыходзіў час саджаць гарох. Калі ж на бярозах ужо разгарнуліся лісты, можна саджаць і бульбу.

Калі зранку 9 мая дьзме моцны вецер, у бліжэйшыя дні будзе яснае і цёплае надвор'е. Шмат расы прадвяшчае добры ўраджай агуркоў.

103
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2020 года

43
(абноўлена 12:33 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.

Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня

  • У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 2 чэрвеня

  • 1905 год: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік, філосаф Маркіз дэ Сад і дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г'елеруп.

2 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.

У гэты дзень працягваюцца працы ў гародзе. У залежнасці ад надвор'я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.

Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.

Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду і плёскаюцца, надвор'е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор'е.

43
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

158
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

158
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад СOVID-19 завершаць да канца ліпеня

0
(абноўлена 09:17 02.06.2020)
У выпрабаваннях вакцыны будуць прымаць удзел 50 вайскоўцаў-добраахвотнікаў, у тым ліку пяць жанчын.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. У Расіі пачынаюцца клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19 з удзелам вайскоўцаў-добраахвотнікаў, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны Расіі.

"У Мінабароны Расіі завершаны адбор добраахвотнікаў для правядзення клінічных выпрабаванняў унікальнай айчыннай вакцыны ад новай каронавіруснай інфекцыі CoViD-19. Для праверкі бяспекі і эфектыўнасці вакцыны адабрана 50 вайскоўцаў, у тым ліку пяць жанчын", - гаворыцца ў паведамленні ведамства, якое цытуюць расійскія інфармагенцтвы.

У мінабароны падкрэслілі, што ўсе ўдзельнікі выпрабаванняў добраахвотна выказалі жаданне прыняць удзел у апрабацыі сучаснага прэпарата.

Выпрабаванні будуць праходзіць на базе 48 Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута Мінабароны РФ. Расійскія вайскоўцы з ЦНДІ прымалі ўдзел і ў распрацоўцы вакцыны. Раней тут даследаваліся вакцыны ад ліхаманкі Эбола і блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.

У расійскім Мінабароны расказалі, што 3 чэрвеня адбудзецца заезд першай групы вайскоўцаў-добраахвотнікаў. Яны павінны будуць прайсці паглыбленае медыцынскае абследаванне і падрыхтоўку да правядзення эксперыменту.

Мяркуецца, што спецыялісты завяршаюць даклінічныя даследаванні ўзору вакцыны ад COVID-19, клінічныя даследаванні плануецца завяршыць да канца ліпеня.

Раней у расійскім міністэрстве прамысловасці заяўлялі, што ў чэрвені пачнуцца клінічныя даследаванні дзвюх першых расійскіх вакцын ад COVID-19. Прадстаўнікі расійскага цэнтра "Вектар" у траўні казалі, што разлічваюць зарэгістраваць сваю вакцыну ад каронавіруса ўжо ў верасні.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19