Які сёння дзень: 14 мая

Які сёння дзень: 14 мая 2020 года

169
(абноўлена 20:39 10.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 231 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 мая

  • У 1659 годзе войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
  • У 1918 годзе Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • У 1995 годзе адбыўся рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
  • У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Балонскага працэсу.

Хто нарадзіўся 14 мая

  • 1666 год: Казімір Аляксандр Пацей, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1869 год: Якаў Кругер – беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання.
  • 1899 год: Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага сялянскага саюза.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас і заснавальнік сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" Марк Цукерберг.

14 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Ерыміі, аднаго з чатырох ветхазапаведных прарокаў. У народзе яго называлі Ярома Засявацель.

Імя прарока асацыявалася ў людзей са словам "ярмо", з-за чаго яго лічылі заступнікам палявых работ і жывёл. Сяляне раніцай маліліся прароку, а потым выязджалі ў поле, каб прадоўжыць сяўбу.

Калі раніца была ясная, то лі лета будзе пагодлівае. Дождж у гэты дзень абяцаў халодную зіму.

169
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Куст шыпшыны пад снегам

Які сёння дзень: 24 лістапада 2020 года

76
(абноўлена 11:18 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 37 дзён.

У гэты дзень у ЗША адзначаюць Дзень заваявання сяброў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 лістапада

  • У 1996 годзе ў Беларусі быў праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.

Хто нарадзіўся 24 лістапада

  • 1826 год: Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі.
  • 1902 год: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.
  • 1905 год: Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі.
  • 1913 год: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік.
  • 1965 год: Андрэй Мельнікаў, беларускі бард і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі філосаф Бенедыкт Спіноза, рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў, французскі мастак Анры Тулуз-Латрэк і амерыканскі педагог, пісьменнік Дэйл Карнэгі.

24 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Фёдара Студзіта. У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць".

Да гэтага часу як правіла ўжо ўсталёўваўся санны шлях. Увечары ў гэты дзень дзяўчыны варажылі на суджанага. Для гэтага бралі часнок і лічылі ў ім зубчыкі. Калі іх была цотная колькасць, вяселле будзе ў бліжэйшы год.

Калі 24 лістапада сонечна, чакаецца пахаладанне. Калі было цёпла, то і зіма будзе цёплай.

76
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 23 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 23 лістапада 2020 года

226
(абноўлена 11:18 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 38 дзён.

У  гэты дзень у 2007 годзе Мінская вобласць атрымала ўласны герб і сцяг. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 лістапада

  • У 1906 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва".
  • У 1953 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС.
  • У 1959 годзе Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства атрымала правы культурнай і навуковай установы ў ЗША.
  • У 2007 годзе Мінскай вобласці быў нададзены герб і сцяг.

Хто нарадзіўся 23 лістапада

  • 1871 год: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст.
  • 1966 год: Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі пісьменнік Мікалай Носаў і амерыканскай спявачка Майлі Сайрус.

23 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць шасці апосталаў, у лік якіх уваходзяць вучань апостала Паўла Ераст і не толькі яго вучань, але і сваяк Радзівон.

На Ераста і Радзівона людзі хадзілі ў царкву і асвячалі хлеб і соль, якія з'ядалі пасля абеду. Іх давалі таксама дамашнім жывёлам, каб абараніць іх ад хвароб.

У гэты дзень было прынята дапамагаць жабракам і старым. Лічылася, што іх малітвы Гасподзь чуе лепш, таму што яны бліжэй да яго.

Ветранае надвор'е 23 лістапада прадракае пахаладанне і завіруху. Калі ў гэты дзень выпала шмат снегу, зіма будзе мяккай.

226
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Урач хуткай дапамогі

Мінздароўя: На выплату "кавідных" надбавак сышло больш за 844 мільёны рублёў

0
(абноўлена 17:39 24.11.2020)
У кастрычніку грашовае заахвочванне атрымалі звыш за 71 тысячу работнікаў медыцыны - і гэта не толькі ўрачы і медсёстры.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. За час пандэміі на выплату "кавідных" надбавак было выдзелена 844,8 мільёна рублёў, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У прыватнасці, з кансалідаванага бюджэту накіравана 422,4 млн рублёў, мясцовых бюджэтаў - 405,7 млн ​​рублёў, рэспубліканскага бюджэту - 16,7 млн ​​рублёў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у кастрычніку выплаты атрымалі больш за 71 тысячу работнікаў аховы здароўя. Паведамляецца, што сярод іх былі ўрачы, медсёстры, санітаркі, медыцынскія дэзінфектары, вадзіцелі, ліфцёры і іншыя супрацоўнікі.

Сярэдні памер фактычна выплачанай надбаўкі склаў: урачам - 700 - 1800 рублёў, сярэдняму медперсаналу - 400 - 1000 рублёў, іншым работнікам - 300 - 500 рублёў.

Нагадаем, устанаўленне штомесячнай надбаўкі за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, прадугледжана Указам прэзідэнта Беларусі №131 ад 16 красавіка 2020 года. Выплаты атрымліваюць урачы-спецыялісты, медыцынскія работнікі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, іншы персанал аховы здароўя. Пералiк пасад вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 8 чэрвеня 2009 года №61. У яго ўключаны ўсе - ад прадстаўнікоў адміністрацыі клінік да малодшага медперсаналу, а таксама медыцынскія дэзінфектара, медрэгістратар, біёлагі, хімікі і кіроўцы. Памер даплат складае ад 300 да 4000 рублёў.

0
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19