У бібліятэцы

Васіль Вітка: складанкі-чытанкі і байкі-самаграйкі беларускага казачніка

3455
(абноўлена 08:54 16.05.2020)
У гэты дзень нарадзіўся знакаміты казачнік, класік беларускай дзіцячай літаратуры Васіль Вітка.

Васіль Вітка, Крысько Цімох Васільевіч, нарадзіўся 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Сям'я жыла бедна. Васілю было ўсяго некалькі месяцаў, калі яго бацька падаўся з сям'ёй ў Сібір на заробкі.

"У 1912 годзе, калі мне споўніўся год, мы былі ўжо ў Омску. Тулячыся ў падсуседзях па чужых кутках, бацька карміў сям'ю тым, што, гнучы спіну на гарадскім рынку, падбіваў і латаў просты і грубы абутак людзей", — пісаў Вітка у сваёй аўтабіяграфіі.

У хуткім часе Вітку забралі ў армію, і сям'і стала яшчэ цяжэй. Яны хацелі нават вярнуцца на Беларусь, але здолела гэта зрабіць толькі пасля рэвалюцыі.

Паэзія Васіля Віткі звязана ў першую чаргу з яго пачуццямі да радзімы, да Случчыны. На Слуцкай зямлі ён сфарміраваўся не толькі як паэт, але і як асоба. Прырода, людзі, наваколле, своеасаблівая мова спрыялі развіццю паэтычнага таленту, мастацкага светапогляду, густу. У сваіх вершах ён адлюстроўвае ўсю прыгажосць роднай зямлі, паказвае сваю сувязь з душой народа.

Пазней яго паэзія ўвойдзе ў зборнікі "Поўдзень" (1946), "Вернасць" (1953), "Ружа і штык" (1958), "Паверка" (1961), "Выбраная лірыка" (1968), "Вышыня святла" (1977),  і інш.

Усяго ім напісана болей дзесятка "дарослых" кніг, у якіх паэзія вызначаецца грамадзянскім пафасам. Асноўныя матывы гэтых твораў — услаўленне подзвігу чалавека ў Вялікую Айчынную вайну, прыгажосць роднай зямлі, роздум аб жыцці.

Аасаблівай пяшчотай, асаблівым, непаўторным бляскам заззяў паэтычны талент Васіля Віткі ў творах для дзяцей. Ён прыйшоў у дзіцячую літаратуру, як сам прызнаваўся, "па закліку сумлення, па закліку душы, па закліку сапраўднай любові".

Казачнік і настаўнік Васіль Вітка
© Sputnik / Яўген Коктыш
Казачнік і настаўнік Васіль Вітка

Дзіцячая паэзія Васіля Віткі багатая рознымі жанрамі, сярод іх ёсць "складанкі-чытанкі, байкі-самаграйкі, песні-калыханкі, жарты-перакруткі, гулі-самагудкі, лічылкі, загадкі, ладачкі-ладкі". Напісаны яны з тонкім адчуваннем асаблівасцей дзіцячага ўспрымання, з любоўю да загадкава-чароўнай краіны Дзяцінства. Дзеці палюбілі кнігі Васіля Віткі, такія, як — зборнік апавяданняў "Зайчык-вадалаз" (1962), кнігу вершаў "Дударык" (1964), "Азбука Васі Вясёлкіна" (1965), выдатную кнігу вершаў, загадак, лічылак, пацешак і казачак для малодшага ўзросту "Чытанка-маляванка" (1971). Добра вядомыя беларускім дзецям кнігі — "Беларуская калыханка" (1971), "Хто памагае сонцу" (1975) і іншыя.

Творчасць Васіля Віткі для дзяцей пачалася з казачнага эпасу "Вавёрчына гора" ў 1947 годзе. Гэтую вершаваную казку паэт склаў, а потым напісаў, каб падбадзёрыць свайго хворага сына.

Вядомасць Вітке прынеслі творы для дзяцей "Буслінае лета" (1957) і "Казка пра цара Зубра" (1959).

Сваімі творамі Вітка быццам імкнуўся дапамагчы дзецям разабрацца ў разуменні дабра і зла, выхаваць іх людзьмі актыўнымі, бадзёрымі, эмацыянальнымі, дапамагчы дзецям — у адпаведнасці з узростам — своечасова рабіць для сябе патрэбныя адкрыцці ў навакольным асяроддзі.

Акрамя паэзіі і казак рабіў пераклады, плённа займаўся педагагічнай і публіцыстычнай дзейнасцю.

У 1972 годзе за кнігі для дзяцей "Беларуская калыханка", "Казкі" і "Чытанка-маляванка" Васілю Вітке была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы.

Пазней, у 1978 годзе, быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Ханса Крысціяна Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс выдатнага дацкага казачніка.

10 кастрычніка 1991 года — адзначаны медалём Францыска Скарыны.

Васіля Віткі не стала 5 ліпеня 1996 года. Але кажуць, што ў сапраўдных пісьменнікаў даты смерці няма. Творы Васіля Віткі і сёння ў актыве нацыянальнай літаратуры. Яны сталі сапраўднай класікай.

Чытайце таксама:

3455
Тэги:
культура і мастацтва, Мастацтва, Жыццё знакамітых людзей, Літаратура, Васіль Вітка, Мінск, Беларусь
Які сёння дзень: 23 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 23 лістапада 2020 года

217
(абноўлена 11:18 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 38 дзён.

У  гэты дзень у 2007 годзе Мінская вобласць атрымала ўласны герб і сцяг. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 лістапада

  • У 1906 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва".
  • У 1953 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС.
  • У 1959 годзе Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства атрымала правы культурнай і навуковай установы ў ЗША.
  • У 2007 годзе Мінскай вобласці быў нададзены герб і сцяг.

Хто нарадзіўся 23 лістапада

  • 1871 год: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст.
  • 1966 год: Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі пісьменнік Мікалай Носаў і амерыканскай спявачка Майлі Сайрус.

23 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць шасці апосталаў, у лік якіх уваходзяць вучань апостала Паўла Ераст і не толькі яго вучань, але і сваяк Радзівон.

На Ераста і Радзівона людзі хадзілі ў царкву і асвячалі хлеб і соль, якія з'ядалі пасля абеду. Іх давалі таксама дамашнім жывёлам, каб абараніць іх ад хвароб.

У гэты дзень было прынята дапамагаць жабракам і старым. Лічылася, што іх малітвы Гасподзь чуе лепш, таму што яны бліжэй да яго.

Ветранае надвор'е 23 лістапада прадракае пахаладанне і завіруху. Калі ў гэты дзень выпала шмат снегу, зіма будзе мяккай.

217
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 22 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 22 лістапада 2020 года

226
(абноўлена 11:17 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 39 дзён.

У гэты дзень у 1944 годзе памёр беларускі пісьменнік Кузьма Чорны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 лістапада

  • У 1963 годзе быў забіты прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі. Галоўным падазраваным у забойстве стаў Лі Харві Освальд, які некаторы час жыў у Мінску.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Босніяй і Герцагавінай.
  • У 2007 годзе было зацверджана палажэнне пра герб і cцяг Мінскай вобласці.

Хто нарадзіўся 22 лістапада

  • 1933 год: Алена Лось, беларускі графік.
  • 1952 год: Аляксандр Абадоўскі, беларускі кінааператар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі генерал і палітык Шарль дэ Голь, расійскі навуковец і пісьменнік Уладзімір Даль і амерыканская кінаактрыса Скарлет Ёхансан.

22 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Матроны.

У народзе гэты дзень называлі Матрона Зімовая і лічылі, што з гэтага часу ўжо "становіцца зіма". Казалі: "З Матроны зіма ўстае на ногі".  

Калі 22 лістапада ідзе снег, май будзе халодным. Раніцай на дрэвах шэрань – варта чакаць моцных маразоў. Калі гусі выходзяць на лёд, наадварот, пацяплее.

226
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

0
(абноўлена 16:46 23.11.2020)
Краіны-партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе могуць ўлічыць інтэграцыйны вопыт Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы і прапрацаваць больш канкрэтныя і дакладныя па тэрмінах "дарожныя карты" па розных напрамках супрацоўніцтва.
Косачев рассказал, чем опыт Союзного государства поможет интеграции ЕАЭС

Беларуска-расійскія інтэграцыйныя напрацоўкі на шматгадовы перыяд існавання Саюзнай дзяржавы маглі б дапамагчы ў развіцці ўзаемаадносін краін унутры ЕАЭС. Пра гэта ў ходзе парламенцкага круглага стала выказаўся кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

"Нам здаецца вельмі важным па кожным з кірункаў супрацоўніцтва прапрацоўваць канкрэтныя "дарожныя карты" з дакладна зафіксаванымі тэрмінамі, канкрэтнымі выканаўцамі, якія нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых задач", - сказаў Касачоў.

У цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адзначыў расійскі сенатар.

"У адрозненне ад вопыту папярэдніх дзесяцігоддзяў, ён носіць цалкам канкрэтны і прыкладны характар", - сказаў Касачоў.

Таксама ў ходзе круглага стала парламентарыі адзначылі, што перамовы ЕАЭС аб стварэнні зон свабоднага гандлю з іншымі краінамі могуць павысіць узровень тавараабароту.

0
Тэги:
ЕАЭС, Саюзная дзяржава
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі