Які сёння дзень: 19 мая

Які сёння дзень: 19 мая 2020 года

60
(абноўлена 14:54 17.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто саракавым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 226 дзён.

Якія падзеі адбыліся 19 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 мая

  • У 1929 годзе ў Вільні адбыўся нелегальны з’езд Таварыства беларускай школы.

Хто нарадзіўся 19 мая

  • 1620 год: Мацей Кавячынскі, вялікалітоўскі кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч.
  • 1916 год: Натан Воранаў, беларускі мастак.
  • 1927 год: Ганна Восіпава, беларуская мастачка-мініяцюрыстка.
  • 1936 год: Міхаіл Піліпенка, беларускі этнограф, этнолаг, гісторык. 

Таксама сёння нарадзіліся фламандскі мастак Якаб Іорданс і нямецкі філосаф Іаган Готліб Фіхтэ.

19 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведніка Іова Шматпакутнага.

На іова саджалі гарох і агуркі. Імкнуліся рабіць гэта, калі сонца заходзіць, таму што верылі: так вераб'і і іншыя птушкі не ўбачаць зерне. У грады, дзе саджалі агуркі, закладвалі гной – ён добра праграваўся пад сонцам і доўга трымаў цяпло, дзякуючы чаму агуркі не замярзалі пры начных пахаладаннях.

Калі надвор'е 19 мая было яснае, то і ўраджай агуркоў будзе добры. Пагодлівае надвор'е прадвяшчалі птушкі: калі яны спяваюць, дажджа не чакаецца.

60
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2020 года

43
(абноўлена 12:33 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.

Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня

  • У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 2 чэрвеня

  • 1905 год: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік, філосаф Маркіз дэ Сад і дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г'елеруп.

2 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.

У гэты дзень працягваюцца працы ў гародзе. У залежнасці ад надвор'я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.

Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.

Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду і плёскаюцца, надвор'е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор'е.

43
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

158
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

158
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Урач аглядае дзіцяці

Атрыманне меддаведкі ў школу або дзіцячы садок спрасцілі ў Беларусі

0
(абноўлена 12:26 02.06.2020)
Новы метад атрымання медыцынскай даведкі будзе дзейнічаць у выпадку, калі бацькі на працягу года паклапаціліся аб праходжанні дыспансерызацыі.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Працэдуру атрымання медыцынскай даведкі ў школу і дзіцячы сад спрасцілі, распавяла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Беларусі Таццяна Бурдзь.

"У сувязі з эпідсітуацыяй мы змянілі нарматыўныя дакументы і палегчылі атрыманне медыцынскай даведкі", - паведаміла Бурдзь на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Паводле яе слоў, у шэрагу выпадкаў можна будзе не праходзіць усіх спецыялістаў. Такі спрошчаны метад атрымання даведкі будзе дзейнічаць з тым выпадку, калі бацькі на працягу года паказвалі сваё дзіця вузкім спецыялістам, гэта значыць загадзя паклапаціліся аб праходжанні дыспансерызацыі. Вынікі абследаванняў будуць улічаныя, і дзіця зможа атрымаць даведку ў паскораным рэжыме, патлумачыла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Яна таксама распавяла, што з аглядкай на цяперашнюю эпідсітуацыю можна будзе замовіць даведку анлайн. У Міністэрстве аховы здароўя разлічваюць, што гэтыя новаўвядзенні паменшаць колькасць дзяцей у паліклініках.
Пры гэтым яна асабліва падкрэсліла, што для праходжання прафаглядаў выдзелены асобны час.

Па словах Таццяны Бурдзь, каронавірусам у Беларусі заразіліся каля 3 600 дзяцей. У большасці выпадкаў захворванне працякае ў практычна бессімптомнай форме.

0
Тэги:
Дзеці, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19