Які сёння дзень: 30 мая

Які сёння дзень: 30 мая 2020 года

199
(абноўлена 17:07 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 215 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 мая

  • У 1981 годзе 45 членаў-заснавальнікаў Беларускага аб'яднання студэнтаў у Польшчы накіравалі ліст у Міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.
  • У 1999 годзе ў Мінску адбылася трагедыя на Нямізе.

Хто нарадзіўся 30 мая

  • 1910 год: Анатоль Трус, беларускі акцёр.
  • 1927 год: Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
  • 1937 год: Ігар Раеўскі, дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Дантэ Аліг'еры і джазавы кларнетыст і дырыжор Бені Гудмен.

30 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Еўдакіі і апостала ад 70 Андроніка.

Святую Еўдакію ў народзе называлі Аўдоцця Свістуння – таму што звычайна ў гэты дзень быў моцны вецер, які "свісцеў". Настаў час саджаць памідоры, перац. Калі зрабіць гэта пазней, увосень дажджы маглі сапсаваць ураджай.

Па гэтым дні вызначалі надвор'е летам. Калі на Еўдакію дзме халодны вецер, лета таксама будзе халоднае. Калі ідзе дождж, лета будзе вільготным.

199
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
(1:34 / 11.16Mb / просмотров видео: 4280)

Дзень вызвалення Мінска: 3 ліпеня ў архіўных кадрах

173
(абноўлена 12:30 03.07.2020)
3 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сучасная Беларусь адзначае ў гэты дзень свята Незалежнасці. Глядзіце архіўныя кадры вызвалення беларускай сталіцы.

Беларусь тры гады знаходзілася пад акупацыяй нацыстаў. Захопнікі за гэты час знішчылі больш за дзвесце вёсак і паўтара мільёна мірных грамадзян, у Германію было вывезена чатырыста тысяч беларусаў.

Вызваленне рэспублікі адбывалася ў ходзе найбуйнейшай з ваенных аперацый у гісторыі — "Баграціён". Гэтаму папярэднічала яшчэ адна аперацыя, праведзеная партызанскімі злучэннямі рэспублікі — "Рэйкавая вайна".

Аперацыя "Баграціён" пачалася роўна праз тры гады пасля пачатку Вялікай Айчыннай — 22 чэрвеня. У гэты дзень савецкая армія, прарваўшы абарону суперніка, выйшла на аператыўны прастор. У ноч на 2 ліпеня танкавыя часткі прарваліся да ўскраіны Мінска, а на наступны дзень сталіца Беларусі была вызвалена.

Пасля вызвалення па вуліцах Мінска правялі калоны палонных немцаў, захопленых падчас баёў пад сталіцай.

173
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Які сёння дзень: 3 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 3 ліпеня 2020 года

48
(абноўлена 10:51 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 181 дзень.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 ліпеня

  • У 1410 годзе злучаныя польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэна.
  • У 1941 годзе ўпершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народа.
  • У 1944 годзе адбылося вызваленне Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.

Хто нарадзіўся 3 ліпеня

  • 1876 год: Алаіза Пашкевіч, беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч.
  • 1918 год: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец
  • 1958 год: Генадзь Лаўрэцкі, беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі пісьменнік Франц Кафка і амерыканскі акцёр Том Круз.

3 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Мефодзія, епіскапа Патарскага.

У гэты час пачыналася паляванне на перапёлак, якія зляталіся на поле, дзе амаль ужо паспела жыта.

Па народных прыкметах, калі дождж пачнецца на Мефодзія, ён будзе ісці яшчэ 40 дзён. Калі ж заўважалі павуков, якія плятуць павуцінне, гэта значыла, што надвор'е палепшыцца. Пра тое ж самае сведчылі спевы птушак і аблокі, якія плывуць высока над зямлёй.  

48
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія