Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

169
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

169
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

83
(абноўлена 09:53 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 171 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 ліпеня

  • У 1260 годзе аадбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў.

Хто нарадзіўся 13 ліпеня

  • 1897 год: Міхась Міцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, брат Якуба Коласа.
  • 1952 год: Аляксандр Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і паэт Сяргей Клычкоў і італьянскі оперны спявак Карла Бергонцы.

13 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор 12 апосталаў.

Лічылася, што з гэтага дня лета паварочвае насустрач зіме. Дні ўжо становяцца карацей, але ўсё яшчэ горача.

Назіраючы за прыродай можна было зрабіць высновы пра тое, якое надвор'е чакае ў бліжэйшыя дні: калі аблокі жоўтыя, будзе дождж, непагадзь таксама прадказвае атсутнасць расы раніцай на траве. Калі ў лесе яшчэ чуваць куванне зязюлі, лета будзе доўгае і цёплае.

83
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

39
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

39
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь