Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2020 года

54
(абноўлена 12:33 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.

Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня

  • У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 2 чэрвеня

  • 1905 год: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік, філосаф Маркіз дэ Сад і дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г'елеруп.

2 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.

У гэты дзень працягваюцца працы ў гародзе. У залежнасці ад надвор'я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.

Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.

Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду і плёскаюцца, надвор'е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор'е.

54
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

95
(абноўлена 07:39 06.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 178 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень пацалунку, а ў ноч з 6 на 7 ліпеня - Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 ліпеня

  • У 1253 годзе ў дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
  • У 1989 годзе была адроджана Полацкая епархія.

Хто нарадзіўся 6 ліпеня

  • 1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
  • 1887: Марк Шагал, беларускі, расійскі і французскі мастак.
  • 1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.
  • 1927: Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Джон Флаксман і амерыканскі акцёр Сільвестэр Сталоне.

6 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агрыміны, якую празвалі Купальніцай, таму што народным календары гэты дзень супаў са святкаваннем Купалля, яно пачыналася ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Як святкуюць Купалле ў Беларусі
© Sputnik Ганна Сакалова

На Купалле збіралі гаючыя зёлкі, варажылі на вянках і скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, што здарылася за год. Ноччу хадзілі ў лес шукаць папараць-кветку – магічную расліну, якая нібыта квітнее ўсяго некалькі секунд у купальскую ноч, але можа прынесці свайму уладару багацце і нават магчымасць разумець звяроў і птушак. На досвітку 7 ліпеня дзяўчыны ўмываліся расой, каб захаваць сваю прыгажосць.

Шмат расы ў гэты дзень, дарэчы, прадвяшчала добры ўраджай агуркоў. Калі чуваць конікаў, дзень будзе спякотны, а вось моцны пах палявых кветак сведчыць пра тое, што збіраецца дождж.  

95
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Які сёння дзень: 5 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 5 ліпеня 2020 года

63
(абноўлена 10:53 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 179 дзён.

Якія падзеі адбыліся 5 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 ліпеня

  • У 1772 годзе Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
  • У 1812 годзе было створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага княства Літоўскага.
  • У 1969 годзе адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Хатынь".

Хто нарадзіўся 5 ліпеня

  • 1818 год: Антон Яленскі, кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў на Міншчыне.
  • 1965 год: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
  • 1970 год: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Жан Както і нямецкі палітык Клара Цэткін.

5 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Галактыёна і Юліаніі, а таксама святапакутніка Яўсевія.

Сяляне ў гэты дзень звычайна бароліся са шкоднікамі, якія псавалі пасевы . Для гэтага гатавалі настойку з часныка, якой апырсквалі лісце. Таксама нарыхтоўвалі банныя венікі.

Калі на Юліану шоў дождж, гэта прадвяшчала добры ўраджай ільну і хлеба. Шмат камароў абяцалі добрае і сонечнае надвор'е.

63
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Беларусь і Расія выступаюць за пошук рашэння па Дамове аб адкрытым небе

0
(абноўлена 14:56 06.07.2020)
Мінск і Масква, як гаворыцца ў заяве, выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь і Расия гатовыя да раўнапраўнага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання Дамовы аб адкрытым небе, адпаведную заяву зрабілі МЗС дзвюх краін.

Канферэнцыі па ацэнцы наступстваў выхаду ЗША з Дамовы па адкрытым небе праходзіць у панядзелак у Вене. У сувязі з гэтым мерапрыемствам МЗС дзвюх краін падрыхтавалі заяву, яе тэкст таксама распаўсюдзілі дэлегацыі сярод удзельнікаў канферэнцыі.

"Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе. Гэты крок здольны нанесці сур'ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцяў у галіне кантролю над узбраеннямі", - адзначана ў заяве.

Беларусь і Расія, якія складаюць групу краін-удзельніц дамовы, "гатовыя да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дамовы, без ультыматумаў і пры ўліку усімі яго бакамі інтарэсаў і заклапочанасцящ адзін аднаго".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што пры вызначэнні і рэалізацыі лініі ў дачыненні да ДАН краіны будуць цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, "кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт ўмацавання даверу паміж дзяржавамі-удзельнікамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў Беларусі і Расіі".

0
Тэги:
Беларусь, Расія