Які сёння дзень: 6 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 6 чэрвеня 2020 года

295
(абноўлена 12:38 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 208 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 чэрвеня

  • У 1757 годзе ў Віцебску згарэў Ніжні замак.
  • У 1962 годзе было заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.
  • У 1997 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Саудаўскай Аравіяй.

Хто нарадзіўся 6 чэрвеня

  • 1841 год: Элаіза Ажэшка, польская пісьменніца.
  • 1947 год: Валерый Даўгала, сучасны беларускі мастак-манументаліст.
  • 1947 год: Уладзімір Матрос, акцёр, рэжысёр Гомельскага тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі.
  • 1950 год: Аляксей Дудараў, беларускі драматург.

Таксама сёння нарадзіліся  іспанскі мастак Дыега Веласкес, рускі паэт і пісьменнік Аляксандр Пушкін, рускі мастак-перасоўнік Канстанцін Савіцкі і нямецкі пісьменнік Томас Ман.

6 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Сімяона, стоўпніка на Дзіўнай гары, і Мікіты, стоўпніка Пераслаўльскага.

У гэтыя дні квітнее шыпшына. Вельмі карысныя не толькі яе плады, але і пялёсткі кветак, на якіх у даўніну варылі мёд, дадавалі ў варэнне і гарбату.

Калі квітнее не толькі шыпшына, но і суніцы, хутка пойдуць сыраежкі, і іх будзе шмат. Калі кветкі шыпоўніка закрыліся ў сярэдзіне дня, гэта прадвяшчае дождж.

295
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

95
(абноўлена 07:39 06.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 178 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень пацалунку, а ў ноч з 6 на 7 ліпеня - Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 ліпеня

  • У 1253 годзе ў дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
  • У 1989 годзе была адроджана Полацкая епархія.

Хто нарадзіўся 6 ліпеня

  • 1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
  • 1887: Марк Шагал, беларускі, расійскі і французскі мастак.
  • 1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.
  • 1927: Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Джон Флаксман і амерыканскі акцёр Сільвестэр Сталоне.

6 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агрыміны, якую празвалі Купальніцай, таму што народным календары гэты дзень супаў са святкаваннем Купалля, яно пачыналася ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Як святкуюць Купалле ў Беларусі
© Sputnik Ганна Сакалова

На Купалле збіралі гаючыя зёлкі, варажылі на вянках і скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, што здарылася за год. Ноччу хадзілі ў лес шукаць папараць-кветку – магічную расліну, якая нібыта квітнее ўсяго некалькі секунд у купальскую ноч, але можа прынесці свайму уладару багацце і нават магчымасць разумець звяроў і птушак. На досвітку 7 ліпеня дзяўчыны ўмываліся расой, каб захаваць сваю прыгажосць.

Шмат расы ў гэты дзень, дарэчы, прадвяшчала добры ўраджай агуркоў. Калі чуваць конікаў, дзень будзе спякотны, а вось моцны пах палявых кветак сведчыць пра тое, што збіраецца дождж.  

95
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Які сёння дзень: 5 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 5 ліпеня 2020 года

63
(абноўлена 10:53 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 179 дзён.

Якія падзеі адбыліся 5 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 ліпеня

  • У 1772 годзе Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
  • У 1812 годзе было створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага княства Літоўскага.
  • У 1969 годзе адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Хатынь".

Хто нарадзіўся 5 ліпеня

  • 1818 год: Антон Яленскі, кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў на Міншчыне.
  • 1965 год: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
  • 1970 год: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Жан Както і нямецкі палітык Клара Цэткін.

5 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Галактыёна і Юліаніі, а таксама святапакутніка Яўсевія.

Сяляне ў гэты дзень звычайна бароліся са шкоднікамі, якія псавалі пасевы . Для гэтага гатавалі настойку з часныка, якой апырсквалі лісце. Таксама нарыхтоўвалі банныя венікі.

Калі на Юліану шоў дождж, гэта прадвяшчала добры ўраджай ільну і хлеба. Шмат камароў абяцалі добрае і сонечнае надвор'е.

63
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

0
(абноўлена 14:13 06.07.2020)
Фашысцкія карнікі знішчылі вёску Фёдараўка і спалілі мясцовае насельніцтва ў 1944 годзе - цяпер на гэтым месцы знаходзіцца памятны камень.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Энтузіясты з вёскі Фёдараўка Любанскага раёна Мінскай вобласці за ўласныя сродкі ўсталявалі помнік у памяць ахвярам фашызма, адкрыццё манумента адбылося у Дзень Незалежнасці Беларусі.

Вёска Фёдараўка – адна з соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкія карнікі знішчылі населены пункт і спалілі мясцовых жахароў 23 лютага 1944 года. Цяпер, дзякуючы ініцыятыве Ганны Аркадзьеўны Пратасеня (у дзявоцтве Скраблевіч, - Sputnik) тут знаходзіцца памятны камень.

"Ідэя у мяне была ўжо даўно, але мясцовыя ўлады не падтрымалі. Тады мы вырашылі рэалізаваць гэты праект самастойна. Камень падрыхтавалі вельмі хутка – літаральна за месяц. Цяпер у нас ёсць месца, куды можна зайсці пакланіцца, пакласці кветкі. Гэта важна не только для нас, але і для нашых дзяцей і унукаў таксама", - тлумачыць яна.

Таксама ў планах зрабіць своеасаблівую дошку памяці, дзе былі б фотаздымкі ўсіх жыхароў Фёдараўкі, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Гэта будзе наш Бессмяротны полк", - дадае Ганна Аркадзьеўна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любанскі раён быў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На гэтй тэрыторыі размяшчаліся шэсць партызанскіх брыгад агульнай кольксцю ў 6 тысяч байцоў, што дазволіла сфарміраваць Любанска-Кастрычніцкую партызанскую зону.

Вызвалілі Любанскі раён у выніку наступальнай аперацыі "Баграціён" часцямі 28-й арміі Першага Беларускага фронта.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Любань (Беларусь)