Які сёння дзень: 7 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 7 чэрвеня 2020 года

301
(абноўлена 12:38 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 207 дзён.

Якія падзеі адбыліся 7 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 чэрвеня

  • У 1958 годзе пачалося будаўніцтва горада Наваполацка.

Хто нарадзіўся 7 чэрвеня

  • 1825 год: Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік.
  • 1908 год: Уладзімір Галубовіч, беларускі і польскі археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Поль Гаген і англійскі фізік Чарлз Баркла.

7 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Ферапонта, епіскапа Карскага, а таксама святкуюць здабыццё галавы Іаана Прадцечы.

Галаву Іаана Хрысціцеля падчас іканаборскіх хваляванняў хавалі ў Каманах пад зямлёй. У 842 годзе патрыярху Ігнацію на малітве было паказана месца, дзе знаходзіцца галава. Пра гэта ён паведаміў імператару, які накіраваў пасольства ў Каманы, і праз 8 гадоў там сапраўды знайшлі святыню. Частка яе зараз знаходзіцца на Афоне.

У гэты дзень сяляне выганялі жывёл на поле толькі пасля таго, як высахне раса, таму што лічылася: мядовая раса шкодзіць жывёлам і можа выклікаць паморак. Пра з'яўленне такой расы можна было даведацца, назірая за лісцем на дрэвах: калі яно паблякла, выпала мядовая раса.

301
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

83
(абноўлена 09:53 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 171 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 ліпеня

  • У 1260 годзе аадбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў.

Хто нарадзіўся 13 ліпеня

  • 1897 год: Міхась Міцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, брат Якуба Коласа.
  • 1952 год: Аляксандр Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і паэт Сяргей Клычкоў і італьянскі оперны спявак Карла Бергонцы.

13 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор 12 апосталаў.

Лічылася, што з гэтага дня лета паварочвае насустрач зіме. Дні ўжо становяцца карацей, але ўсё яшчэ горача.

Назіраючы за прыродай можна было зрабіць высновы пра тое, якое надвор'е чакае ў бліжэйшыя дні: калі аблокі жоўтыя, будзе дождж, непагадзь таксама прадказвае атсутнасць расы раніцай на траве. Калі ў лесе яшчэ чуваць куванне зязюлі, лета будзе доўгае і цёплае.

83
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

39
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

39
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь