Які сёння дзень: 11 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 11 чэрвеня 2020 года

168
(абноўлена 09:16 10.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 203 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 чэрвеня

  • У 978 годзе Уладзімір Святаславіч абвешчаны вялікім князем кіеўскім.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Арменіяй і Азербайджанам.

Хто нарадзіўся 11 чэрвеня

  • 1911 год: Пётр Савачкін, беларускі гісторык.
  • 1942 год: Яраслаў Пятроў, беларускі спявак.
  • 1985 год: Дзмітрый Калдун, беларускі спявак.

Таксама сёння нарадзіліся французскі акіянограф Жак-Іў Кусто і англійскі акцёр Х'ю Лоры.

11 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадосіі.

У гэты час пачынала квітнець жыта. Па тым, як гэта адбывалася, спрабавалі прадказаць кошты на зерне. Так, калі квітнець колас пачынаў знізу, кошт, адпаведна, будзе нізкі. Калі жыта закаласілася, будзе добры ўраджай грыбоў. Калі ж яшчэ не, грыбоў будзе мала, а баравікоў і зусім не знойдзеш.

Калі 11 чэрвеня вецер весь дзень дзме ў адным напрамку, будзе дождж. Ранішні туман на вадзе прадвяшчаў добрае надвор'е.

168
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

84
(абноўлена 09:53 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 171 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 ліпеня

  • У 1260 годзе аадбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў.

Хто нарадзіўся 13 ліпеня

  • 1897 год: Міхась Міцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, брат Якуба Коласа.
  • 1952 год: Аляксандр Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і паэт Сяргей Клычкоў і італьянскі оперны спявак Карла Бергонцы.

13 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор 12 апосталаў.

Лічылася, што з гэтага дня лета паварочвае насустрач зіме. Дні ўжо становяцца карацей, але ўсё яшчэ горача.

Назіраючы за прыродай можна было зрабіць высновы пра тое, якое надвор'е чакае ў бліжэйшыя дні: калі аблокі жоўтыя, будзе дождж, непагадзь таксама прадказвае атсутнасць расы раніцай на траве. Калі ў лесе яшчэ чуваць куванне зязюлі, лета будзе доўгае і цёплае.

84
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

39
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

39
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь