Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы

Які сёння дзень: 12 чэрвеня 2020 года

119
(абноўлена 09:17 10.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 202 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 чэрвеня

  • У 1812 годзе пачалася вайна Францыі з Расіяй (Айчынная вайна 1812 года).

Хто нарадзіўся 12 чэрвеня

  • 1895 год: Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч.
  • 1937 год: Леў Лях, дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Ута Хаген і Ганна Франк, яўрэйская дзяўчынка, вядомая дзённікам, у якім апісала жыццё пры нацызме.

12 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Ісаакія.

У народзе святога называлі Ісак-змеявік, таму што верылі: у гэты дзень змеі ў лесе і ў полі вяселлі гуляюць. 12 чэрвеня, па паданні, можна сустрэць вужынага караля. Калі пакланіцца яму і пакласці на зямлю рушнік, змяіны кароль запаўзе на яго і скіне з сябе карону, якая, нібыта – чыстае золата. Іншыя легенды сцвярджаюць, што калі ў гэты дзень убачылі клубок змей, трэба ўдарыць па яму ясеневай палкай – змеі знікнуць і з'явіцца скарб.

У гэты дзень не збіралі лекавыя зёлкі, каб не трывожыць лясных жыхароў.

Калі пчолы лятаюць недалёка ад вулля, будзе дождж.

119
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 13 траўня

Які сёння дзень: 13 траўня 2021 года

228
(абноўлена 17:24 12.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 траўня

  • У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

  • 1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • 1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
  • 1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
  • 1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

228
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 12 траўня

Які сёння дзень: 12 траўня 2021 года

90
(абноўлена 22:50 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 233 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 траўня

  • У 996 годзе ў Кіеве была асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
  • У 1364 годзе быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 12 траўня

  • 1670 год: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1909 год: Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец.
  • Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак і паэт Эдвард Лір і расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.

12 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць дзевяці пакутнікаў Кізічаскіх – хрысціянскіх святых і лекараў, якія прынялі пакутніцкую смерць у ІІІ в. у горадзе Кізік.

У народзе лічыліся, што сны, якія прысніліся на 12 траўня, абавязкова спраўдзяцца. Так, калі прыснілась чыстае возера, чалавек не будзе ў гэтым годзе хварэць. Калі снілася, што чалавек чытае святое пісанне, гэта прадвяшчала яму доўгае жыццё. А вось камандаваць іншымі людзмі значыла страціць давер у калектыве.

Калі ноч цёплая і на небе шмат зорак, ураджай будзе добры. Мурашы збіраюцца на сухім месцы – хутка пойдзе дождж. Шмат хрушчоў – лета будзе сухім.

90
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)

Не тое, што вы падумалі: дзіўную скульптуру ўсталявалі ў Германіі відэа

33
(абноўлена 14:22 13.05.2021)
Драўляная статуя, якую ўсталявалі на Рынкавай плошчы нямецкага горада Таргаў, абурыла многіх мясцовых жыхароў. Па задумцы кампазіцыя павінна быць падобная на спаржу. Але калі ўважліва паглядзець - то гэта не зусім "каралева гародніны". Глядзіце відэа.

Сродкі масавай інфармацыі звярнуліся за каментарамі да стваральніка скульптуры "Спаржа" Маркуса Шольца. Ён заявіў, што ў яго кампазіцыі нічога дзіўнага няма, яна павінна заахвоціць жыхароў Таргаў "заставацца ўстойлівымі і быць у добрым настроі" ў часы пандэміі каронавіруса.

Супярэчлівую па задумцы працу майстра прыбіраць з плошчы не сталі. Магчыма, улады гарадка паверылі мастаку. А можа, проста паставіліся да увасобленай ідэі з гумарам.

Ды і спаржа ў Германіі сапраўды вельмі папулярная. У краіне налічваецца амаль 2 тысячы фермерскіх гаспадарак, якія вырошчваюць гэту гародніну. У сярэднім кожны жыхар Германіі з'ядае каля 2 кг спаржы ў год.

Яе адварваюць ці рыхтуюць на пару. "Каралеву гародніны" немцы яшчэ і экспартуюць. Штогадовы абарот складае каля паўмільярда еўра.

Глядзіце таксама:

33
Тэги:
статуя, відэа, Германія, Скульптура