Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2020 года

188
(абноўлена 09:21 10.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 200 дзён.

Сёння святкуецца Сусветны дзень донара крыві. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 чэрвеня

  • У 1634 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю; канец Смаленскай вайны.
  • У 1792 годзе Барысаву надалі герб.
  • У 1938 годзе быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.

Хто нарадзіўся 14 чэрвеня

  • 1867 год: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст.
  • 1900 год: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог.
  • 1931 год: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі мастак  Густаў Клімт і лацінаамерыканскі рэвалюцыянер Чэ Гевара.

14 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іусціна, якога ў народзе называлі проста Усцін.

У гэты дзень хадзілі ў лес збіраць лекавыя зёлкі. Потым іх звязвалі і сушылі пад столлю хаты або рабілі настойкі.

Калі ў першай палове дня заўважалі ў небе вясёлку – не адыходзілі далёка ад хаты, таму што гэта значыла – хутка пойдзе дождж. Але калі нават неба пахмурнае, а казялцы не раскрыліся – дожджу не будзе.

188
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 13 ліпеня 2020 года

83
(абноўлена 09:53 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 171 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 ліпеня

  • У 1260 годзе аадбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў.

Хто нарадзіўся 13 ліпеня

  • 1897 год: Міхась Міцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, брат Якуба Коласа.
  • 1952 год: Аляксандр Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і паэт Сяргей Клычкоў і італьянскі оперны спявак Карла Бергонцы.

13 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор 12 апосталаў.

Лічылася, што з гэтага дня лета паварочвае насустрач зіме. Дні ўжо становяцца карацей, але ўсё яшчэ горача.

Назіраючы за прыродай можна было зрабіць высновы пра тое, якое надвор'е чакае ў бліжэйшыя дні: калі аблокі жоўтыя, будзе дождж, непагадзь таксама прадказвае атсутнасць расы раніцай на траве. Калі ў лесе яшчэ чуваць куванне зязюлі, лета будзе доўгае і цёплае.

83
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

39
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

39
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь