Які сёння дзень: 23 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 23 чэрвеня 2020 года

61
(абноўлена 11:40 19.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 191 дзень.

Сёння святкуецца Міжнародны Алімпійскі Дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 чэрвеня

  • У 1941 годзе войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
  • У 1944 годзе савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
  • У 1946 годзе было заснавана Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.

Хто нарадзіўся 23 чэрвеня

  • 1938 год: Юрый Хадыка, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец.

Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Ганна Ахматава і амерыканскі пісьменнік Рычард Бах.

23 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць двух святапакутнікаў Цімафеяў – Прускага і Ульянава.

Дзень лічыўся не вельмі добрым, а знаменні, якія з'яўляліся 23 чэрвеня, трактаваліся як неспрыяльныя. Па павер'і, у гэты дзень духі маглі хадзіць па зямлі і турбаваць людзей.

Асабліва дрэнна было разбіць 23 чэрвеня люстэрка або ўбачыць вясёлку – яна прадвяшчала галодны год. Сцерагліся таксама пажараў.

Калі ў гэты дзень не бачна казурак – чакаецца перамена надвор'я.

61
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Які сёння дзень: 15 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 15 ліпеня 2020 года

220
(абноўлена 09:56 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 169 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 ліпеня

  • У 1410 годзе адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.
  • У 1560 была першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск).
  • У 1925 годзе была адноўлена дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.
  • У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Суданам.

Хто нарадзіўся 15 ліпеня

  • 1609 год: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
  • 1675 год: Станіслаў Панятоўскі, вялікалітоўскі палкаводзец, прадстаўнік магнатэрыі.
  • 1900 год: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі мастак Рэмбрант і французскі філосаф Жак Дэрыда.

15 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць палажэнне Пачэснай рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне і шануюць памяць Свяціцеля Фоція, мітрапаліта Кіеўскага.

У гэты дзень нельга было працаваць у полі, шыць – таму што "Маці божая рызу шыла". У дом запрашалі святара, які асвячаў панадворак і гаспадарчыя пабудовы.

Калі на дрэвах ужо з'явілася жоўтае лісце, восень і зіма будуць раннімі. Туман на вадзе раніцай прадвяшчае добрае надвор'е.

220
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Які сёння дзень: 14 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 14 ліпеня 2020 года

45
(абноўлена 09:54 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 170 дзён.

Якія падзеі адбыліся 14 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 ліпеня

  • У 1913 годзе ў Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства.
  • У 1920 годзе Чырвоная Армія заняла Вільню.

Хто нарадзіўся 14 ліпеня

  • 1911 год: Павел Пруднікаў, беларускі пісьменнік.
  • 1920 год: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык.
  • 1927 год: Георгій Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык-медыявіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт і дзяржаўны дзеяч Гаўрыла Дзяржавін і амерыканскі пісьменнік Ірвінг Стоўн.

14 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць летнія Кузьмінкі – дзень Кузьмы і Дзям'яна.

Гэты дзень у народзе яшчэ называлі баб'е свята. Жанчыны збіраліся разам, гатавалі прысмакі, маліліся святым і запрашалі "Кузьма і Дзям'ян, хадзіце есці да нас". У гэты дзень наведвалі сваякоў і друзей, частавалі іх прыгатаванымі стравамі. Галоўнай стравай на стале лічылася каша, для яе прыгатавання кожная жанчына прыносіла нешта з дому.

Але свята не адмяняла і працу ў гародзе, і сенакос. Лічылася, што святыя асабліва спрыяюць сельскагаспадарчым працам, звязаным з вырабамі з металу.

Калі 14 ліпеня вецер дзьме з захаду, будзе дождж. Сарока крычыць – наадварот, будзе горача.

45
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)

Чэргі да ЦВК: людзі падаюць скаргі на адмову ў рэгістрацыі двум кандыдатам

0
(абноўлена 17:35 15.07.2020)
Чарга выстраілася да Дома Урада ў сераду днём - глядзіце на відэа Sputnik, колькі людзей прыйшло выказаць сваё стаўленне да вырашэння ЦВК.

Чарга з жадаючых падаць скаргу ў ЦВК была каля Дома ўрада. Людзі, якія сабраліся такім чынам выказваюць сваю пазіцыю ў дачыненні да адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты экс-банкіра Віктара Бабарыкі і былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалы.

З-за прапускной сістэмы, якая дзейнічае ў Доме ўрада, чарга рухаецца досыць павольна.

У сваіх скаргах падпісанты заклікаюць перагледзець гэтае рашэнне. Некаторыя карыстаюцца гатовымі раздрукаванымі ўзорамі скаргі і ўпісваюць свае пашпартныя дадзеныя прама стоячы ў чарзе. Да дзвюх гадзін дня тут сабралася каля ста чалавек.

ў ЦВК мае намер падаць і штаб Віктара Бабарыкі. Акрамя таго, у штабах абодвух кандыдатаў таксама рыхтуецца зварот у Вярхоўны суд. Яно можа быць пададзена ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі.

Суд, у сваю чаргу, у трохдзённы тэрмін разгледзіць скаргу. Рашэнне Вярхоўнага суда з'яўляецца канчатковым.
Глядзіце на відэа, колькі людзей прыйшло выказаць сваё стаўленне па пытанні адмовы ў рэгістрацыі Цапкалу і Бабарыку.

0
Тэги:
Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020