Які сёння дзень: 25 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 25 чэрвеня 2020 года

63
(абноўлена 11:43 19.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 189 дзён.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 чэрвеня

У 1925 годзе ў Сейме Польшчы пасля расколу Беларускага пасольскага клуба заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

Хто нарадзіўся 25 чэрвеня

  • 1905 год: Пятрусь Броўка, беларускі паэт.
  • 1911 год: Феафіл Анісовіч, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
  • 1975 год: Міхась Башура, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі архітэктар Антоніа Гаўдзі і англійскі пісьменнік Джордж Оруэл.

25 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Пятра Афонскага.

Па народным календары, з гэтага дня сонца паварочвае на зіму і наступаюць самыя гарачыя дні лета. Раніцай гаспадыні стараліся прапалоць грады і ўзыходы на полі. Пустазелле часам касілі, але калі града была невялікая – выдзіралі з каранём. Важна было глядзець, каб частка расліны не засталася ў зямлі – тады яна можа даць некалькі шкодных парасткаў.

Калі на Пятра сонечна, то і ў пору касьбы будзе добрае надвор'е, а калі ідзе дождж, трава будзе мокрая.

63
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 25 студзеня

Які сёння дзень: 25 студзеня 2021 года

235
(абноўлена 20:40 22.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 340 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень студэнта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 студзеня

  • У 1323 годзе князь Гедымін у пасланні да грамадзян Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна запрасіў святароў, рыцараў і рамеснікаў у ВКЛ.
  • У 1924 годзе ў Вільні распачалася Беларуская канферэнцыя.
  • У 1972 годзе мільённы жыхар нарадзіўся ў Мінску.
  • У 1990 годзе быў створаны Лельчыцкі краязнаўчы музей.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Францыяй.
  • У 1995 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Камбоджай.

Хто нарадзіўся 25 студзеня

  • 1804 год: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец.
  • 1869 год: Адам Гурыновіч, беларускі паэт.
  • 1903 год: Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысёр, педагог.
  • 1955 год: Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі хімік, фізік і філосаф Роберт Бойль, шатландскі паэт Роберт Бёрнс, англійскі пісьменнік Уільям Сомерсет Моэм, англійская пісьменніца Вірджынія Вульф і рускі бард, паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі.

25 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Таццяны Рымскай.

25 студзеня таксама называюць Таццянін дзень, і адзначаюць у яго свята студэнцтва. Першапачаткова свята ўзнікла як дзень нараджэння Маскоўскага ўніверсітэта, але з цягам часу яго ператварылася ў свята ўсіх студэнтаў, якое з задавальненнем адзначаюць і ў Беларусі.

У народзе прынята было на Таццянін дзень пячы каравай у выглядзе сонейка. Займаліся гэтым старэйшыя жанчыны ў сям'і. Так яны заклікалі вясну і гналі марозы.

Калі ў гэты дзень сонечна, птушкі прыляцяць рана і вясна будзе цёплая. Вялікія гурбы 25 студзеня прадракаюць добры ўраджай.

235
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 24 студзеня

Які сёння дзень: 24 студзеня 2021 года

215
(абноўлена 20:36 22.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 341 дзень.

Якія падзеі адбыліся 24 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 студзеня

  • У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з В'етнамам і Манголіяй.
  • У 1999 годзе філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.

Хто нарадзіўся 24 студзеня

  • 1885 год: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно.
  • 1931 год: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў.

24 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялічкае пацяпленне. Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.

У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну, што таксама было не вельмі добра для збожжа.

Калі ў гэты дзень быў туман, вясной будзе паводка. Калі раніцай ішоў снег, гэта прадвяшчала хуткае пахаладанне.

215
Тэги:
які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Будынак Капітолія

Рэжым НС адмянілі ў Вашынгтоне, павышаныя меры бяспекі захоўваюцца

7
(абноўлена 17:51 25.01.2021)
Частка кардонаў і блокпастоў знята, але тэрыторыя вакол Белага дома па-ранейшаму абгароджана двухмятровым плотам.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Рэжым надзвычайнай сітуацыі, які быў уведзены ў Вашынгтоне перад інаўгурацыяй прэзідэнта Джо Байдэна, адменены.

Раней на падыходах да ўрадавых устаноў была выбудавана сістэма блокпастоў з-за пагрозы паўтарэння масавых беспарадкаў у акрузе сталіцы. На цэнтральных вуліцах працавалі пункты надгляду ФБР, устаноўлены бетонныя загароды, некаторыя вуліцы былі перакрыты.

Цяпер жа дарогі ў цэнтры горада адкрылі для праезду, запрацаваў увесь грамадскі транспарт. Зноў усталявалі палаткі з фаст-фудам, а недалёка ад Белага дома пачаўся гандаль атрыбутыкай з вобразамі Джозэфа Байдэна і Камалы Харыс.

Частка байцоў Нацгвардыі ўжо пакінула горад. Як паведамілі сакрэтныя службы, якіх-небудзь сур'ёзных інцыдэнтаў у дні пасля інаўгурацыі не было.

Аднак тэрыторыя вакол самога Белага дома па-ранейшаму абгароджана высокім плотам. Ачэплены і будынак міністэрства фінансаў і Лафает-сквер.

Інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША

Цырымонія інаўгурацыі Джозэфа Байдэна прайшла ў Вашынгтоне 20 студзеня. Па традыцыі яе правялі на прыступках Капітолія.

У сталіцы ЗША ў гэты дзень былі прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Амаль увесь цэнтр горада быў перакрыты для руху транспарту. Улады асцерагаліся правакацый і аднаўлення мітынгаў прыхільнікамі Трампа.

Да забеспячэння бяспекі ў 30 амерыканскіх штатах былі прыцягнуты падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі ЗША, толькі ў Вашынгтон і прыгарады перавялі больш за 25 тысяч байцоў.

Нагадаем, што 6 студзеня ў дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў пасля закліку з боку Дональда Трампа яго прыхільнікі прарваліся ў будынак Капітолія. Падчас беспарадкаў у Вашынгтоне загінулі пяць чалавек, многія атрымалі траўмы. Пасля гэтага ў горадзе быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
ЗША, Джо Байдэн