Які сёння дзень: 27 чэрвеня 2023 года

© Sputnik / Виктор ДрачевЯкі сёння дзень: 27 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 27 чэрвеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 187 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень рыбалоўства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 чэрвеня

У 1697 годзе абранне Аўгуста II Моцнага вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім.
У 1707 годзе расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны.
У 2007 годзе савет горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі
У 2014 годзе ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Альгерду.

Хто нарадзіўся 27 чэрвеня

1909 год: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік.
1925 год: Лідзія Арабей, беларуская пісьменніца, крытык, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі канструктар зброі Пауль Маўзер і расійская эстрадная спявачка Алсу.

27 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Елісея і святога Елісея Сумскага.
У гэты час дасявалі познюю грэчку, калі надвор'е было добрым і сухім. Калі ж дзень быў дажджлівы, такое надвор'е магло захоўвацца яшчэ тыдзень.
Дождж і непагадзь прыносіў паўночна-заходні вецер. Пра тое, што набліжаецца дождж, можна было казаць і заўважыўшы жаб далёка ад вады.
Стужка навiн
0