Фэст Пятровіца 2019 у Шыпілавічах

Які сёння дзень: 16 ліпеня 2020 года

202
(абноўлена 09:57 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 168 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 ліпеня

  • У 1941 годзе германскія войскі занялі Смаленск.
  • У 1990 годзе быў заснаваны Музей гісторыі Магілёва.

Хто нарадзіўся 16 ліпеня

  • 1940 год: Ніна Загорская, беларуская паэтэса.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт і празаік Джавані Бакача і расійскі спявак Рыгор Лепс.

16 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Мокія і Марка і пакутнікаў, якія пацярпелі ад ганенняў на хрысціян у 108 годзе.

Дзень у народным календары лічыўся нешчаслівым. Імкнуліся не пачынаці ніякіх новых спраў і сцерагчыся рознага ліха. У даўніну ў гэты час пачыналі сеяць мак. Яго зерне, паводле народных уяўленняў, валодала магічнымі ўласцівасцямі і магло абараніць гаспадара ад нячысцікаў. Да таго ж, ён лічыўся сімбалам дабрабыту і багацця.

Добрае надвор'е можна было прадкацаць у гэты дзень па паводзінах насякомых: калі іх шмат, дажджа не будзе. А вось калі дамашнія жывёлы, каты і сабакі шмат спяць, гэта прадвяшчае непагадзь.

202
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

133
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

133
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Які сёння дзень: 25 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 25 верасня 2020 года

173
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 97 дзён.

У гэты дзень у 1765 годзе нарадзіўся знакаміты польскі кампазітар беларускага паходжання Міхал Клеафас Агінскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 верасня

  • У 1920 годзе быў заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.
  • У 1971 годзе ў Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць—герой".
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.

Хто нарадзіўся 25 верасня

  • 1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар.
  • 1875 год: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
  • 1902 год: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
  • 1913 год: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уільям Фолкнер, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч Дзмітрый Шастаковіч і амерыканскі акцёр Майкл Дуглас.

25 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялікапакутніка Артамона, які быў забіты натоўпам язычнікаў, чыё капішча была разбурана па яго загадзе.

У народзе лічылася, што ў гэты дзень змеі сыходзяць з палёў у лясы, дзе хаваюцца да самай вясны. Таму баяліся ісці ў лес, каб не патурбаваць змей, таму што забіць змяю ў гэты дзень – наклікаць бяду.

Гаспадыні працягвалі нарыхтоўваць ягады рабіны – сушылі іх або варылі варэнне з мёдам.

Калі 25 верасня ідзе дождж, гэта сведчыць, што зіма будзе доўгая, а калі сонца – добрае надвор'е затрымаецца яшчэ на некалькі дзён.

173
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)

Рэкорд па выкананні "мёртвай пятлі" на Як-52. Каго ўпішуць у гісторыю?

0
(абноўлена 13:08 25.09.2020)
Лётчыкі 11 разоў запар выканалі "пятлю Несцерава" на Як-52. Глядзіце, як выглядае гэтая фігура вышэйшага пілатажу, на відэа.

Пілатажная група "Першы палёт" ўстанавіла сусветны рэкорд. Лётчыкі адзінаццаць разоў запар выканалі "пятлю Несцерава" на Як-52.

Лічба "11" выбралі невыпадкова: менавіта столькі гадоў у гэтым годзе спаўняецца авіягрупе. Рэкорд зафіксавалі на падмаскоўным аэрадроме Вялікае Грызлова. Героямі сталі майстры спорту Канстанцін Баравік, Алег Шпалянскі і Антон Беркутаў.

Пятлю яшчэ называюць "мёртвай" - некаторы час яе разлічвалі толькі на паперы, лётчыкі не выконвалі яе на самалётах. У 1913 годзе ў Кіеве паветраны ас Пётр Несцераў упершыню выканаў гэтую найскладанейшую фігуру вышэйшага пілатажу.

Дарэчы, у мінулым годзе памятны знак "Пятля Несцерава" адкрылі ў беларускіх Баранавічах - у скверы імя лётчыка двойчы Героя Савецкага Саюза Міхаіла Сцепанішчава.

Фігуры вышэйшага пілатажу ў выкананні самалётаў, здольных дзейнічаць сінхронна на мінімальнай дыстанцыі, - глядзіце ў нашым відэа.

0
Тэги:
авіяцыя