Які сёння дзень: 20 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 20 ліпеня 2020 года

131
(абноўлена 10:02 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 164 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень шахмат. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 ліпеня

  • У 1958 годзе ў Мадрыдзе выйшаў першы нумар "Эвангелісцкага прапаведніка" пад рэдакцыяй У. Рыжы-Рыжскага.

Хто нарадзіўся 20 ліпеня

  • 1880 год: Гальяш Леўчык, беларускі паэт.
  • 1971 год: Зміцер Вайцюшкевіч, беларускі спявак і музыкант.

Таксама сёння нарадзіліся  італьянскі паэт Франчэска Петрарка, амерыканскі збройнік Сэмюэль Кольт і англійскі даследчык беларускай гісторыі і культуры Гай дэ Пікарда.

20 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Фамы і Еўдакіі, княгіні Маскоўскай, якую ў народзе называлі просто Аўдоцця.

Сяляне спяшаліся сабраць сена да 20 ліпеня, таму што з гэтай даты звычайна пачыналіся дажджы. У розных рэгіёнах пачыналі святкавацца Зажынкі – жанчыны выходзілі ў поле, зразалі першае калоссе і вязалі сноп, які потым прыносілі дадому і ставілі ў чырвоным куце.

Дождж 20 ліпеня прадвяшчаў неўраджай. Калі ж ён пачаўся, гэта значыла, што зацягнецца на некалькі дзён.

131
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 27 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 27 верасня 2020 года

471
(абноўлена 09:57 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 95 дзён.

У гэты дзень святкуецца сусветны дзень турызму. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 верасня

  • У 1605 годзе войскі Рэчы Паспалітай у Кірхгольмскай бітве разбілі шведскую армію.
  • У 1920 годзе войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.
  • У 1944 годзе пачаліся Маанзундская дэсантная аперацыя савецкіх войскаў і Белградская аперацыя савецкіх, балгарскіх і югаслаўскіх войскаў
  • У 1977 годзе пачала працаваць Чарнобыльская АЭС.

Хто нарадзіўся 27 верасня

  • 1533 год: Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
  • 1882 год: Міхал Кахановіч, беларускі грамадскі дзеяч, педагог.
  • 1903 год: Вера Харужая, дзеячка КПЗБ.
  • 1906 год: Ірына Ждановіч, беларуская артыстка.
  • 1909 год: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік.
  • 1947 год: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі футбаліст Франчэска Тоці і канадская спявачка Аўрыл Лавін.

27 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква святкуе Узвіжанне. Гэта свята ў памяць аб пакутах Хрыста на крыжы дзеля выратавання роду чалавечага. Гэты дзень праводзяць у малітвах і пасце. Свята называецца Узвіжанне таму, што падчас яго крыж уздымаецца (здвіжаецца) над натоўпам вернікаў.

Лічылася, што ў гэты дзень ўсе змеі накіроўваюцца ў лес, каб паснуць там да вясны. У народзе казалі: "Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару". На Узвіжанне ў лес не хадзілі – баяліся ўкусаў. Калі ж раптам хтосьці сустракаў вужынага караля – вялізарную змяю ў залатой кароне – трэба было не пужацца, а разаслаць перад ім абрус, падаць хлеб-соль і пакланіцца. Тады той, калі папаўзе праз абрус, скіне карону. Яна нібыта надавала ўладальніку мудрасць і здольнасць чытаць чужыя думкі.

Існуе яшчэ адно прачытанне легенды, толькі змяіны цар мае не карону, а залатыя рожкі. Раніцай на Узвіжанне трэба было знайсці клубок гадзюк, якія ахоўваюць цара, і ўдарыць па ім, а потым схапіць рожкі і хутчэй бегчы. Лічыцца, што з дапамогай гэтых рожак можна адчыніць любы замок.

471
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Узвіжанне, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

143
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

143
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)

Робаты-прыбіральшчыкі на варце каронавіруса - відэа

0
(абноўлена 12:17 25.09.2020)
За ўборку на лонданскім вакзале ўзяліся робаты. З дапамогай ультрафіялету і мыючых сродкаў яны знішчаюць 99,9% вірусаў і бактэрый - уключаючы COVID-19. Глядзіце на відэа, як робаты спраўляюцца з задачай.

Робаты-прыбіральшчыкі спрабуюць дапамагчы спыніць распаўсюджванне каронавіруса. Новыя "супрацоўнікі" з'явіліся на лонданскім чыгуначным вакзале. Яны дэзінфікуюць паверхні з дапамогай ультрафіялету.

Такі спосаб дэзінфекцыі зніжае рызыку заражэння каронавірусам. За лічаныя хвіліны такі робат можа забіць больш за 99% усіх вірусаў і бактэрый - уключаючы COVID-19.

Робаты нястомныя: яны могуць працаваць 24 гадзіны ў суткі, сем дзён на тыдзень і аўтаматычна падзаражацца, для іх працы патрабуецца мінімальнае ўмяшанне чалавека.

Робаты ўжо не ў першы раз з моманту пачатку пандэміі прыходзяць на дапамогу. Дзесьці робат прымаў заказ замест афіцыянта, захоўваючы сацыяльную дыстанцыю. А дзесьці робаты дыстанцыйна вымяралі тэмпературу.

Галоўнае, каб робаты пакінулі працу і для чалавека. Напрыклад, на вакзале Лондана, пакуль робат дэзінфікуе падлогі, людзі працягваюць апрацоўваць дзвярныя ручкі. А значыць, захоўваюць працу. Бо ўсе задачы, з якімі спраўляецца чалавек, робат не выканае.

Глядзіце на відэа, як праходзіць вельмі сучасная дэзінфекцыя на вакзале Лондана.

0
Тэги:
каронавірус