Які сёння дзень: 22 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 22 ліпеня 2020 года

227
(абноўлена 09:47 20.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 162 дні.

Якія падзеі адбыліся 22 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 ліпеня

  • У 1918 годзе быў сфармаваны Урад БНР на чале з І. Серадой.

Хто нарадзіўся 22 ліпеня

  • 1919 год: Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец.
  • 1932 год: Леанід Яўменаў, беларускі філосаф, пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі мастак Эдвард Хопер і французкая спявачка Мірэй Мацьё.

22 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць епіскапа Панкрація і святапакутніка Кірыла.

Настаў час збіраць агуркі. У некаторых мясцовасцях існавала павер'е: першы агурок трэба закапаць у зямлю так глыбока, каб ні чалавек, і звер не маглі раптам выкапаць яго – тады ураджай будзе добры. Першыя агуркі заўсёды давалі дзецям – лічылася, што пасля гэтага ўсе астатнія будуць смачныя і салодкія.

Пачыналі і варыць варэнне з чарніц. Збіраць ягаду трэба было, калі няма дажджу, і варыць у той жа дзень.

Калі ў лесе заўважалі шмат мурашнікаў – зіма будзе доўгая і халодная.

227
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 20 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 20 верасня 2020 года

193
(абноўлена 09:59 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шасцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 102 дні.

У гэты дзень у 1945 годзе адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 верасня

  • У 1620 годзе войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паразу ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
  • У 1944 годзе ў складзе БССР былі ўтвораны Гродзенская, Бабруйская і Маладзечанская вобласці, апошнія дзве былі скасаваныя ў 1954 і 1960 гг. адпаведна.
  • У 1945 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
  • У 1950 годзе ў Нью-Ёрку пачала выходзіць газета "Беларус".

Хто нарадзіўся 20 верасня

  • 1764 год: Юзаф Коцел, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года.
  • 1810 год: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар.
  • 1903 год: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса.
  • 1943 год: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца.
  • 1959 год: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянская актрыса Сафі Ларэн і амерыканскі пісьменнік-фантаст Джордж Марцін.

20 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Сазонта і вялебнага Лукі.

20 верасня на агародзе збіралі ўраджай цыбулі. Лічылася, што калі цыбулю з новага ўраджая прыгатуюць да гэтага дня, ураджай цалкам загіне, таму гаспадыні нават вартавалі сваі грады, каб ніякі зламыснік не ўчыніў такой шкоды.

У народзе верылі, што цыбуля можа адпудзіць нячысцікаў, таму яго звязкі развешвалі ў хаце – асабліва калі там хтосьці хварэў. Таксама лічылася, што трэба ў гэты дзень з'есці цыбуліну – тады ўвесь год ніякая хвароба не прычэпіцца.

У гэты дзень назіралі за пералётнымі птушкамі: калі яны ляцелі нізка, хутка будзе дождж.

193
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 19 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 19 верасня 2020 года

291
(абноўлена 09:58 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 103 дні.

У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 верасня

  • У 1794 годзе расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
  • У 1952 годзе ў Мінску пачалі хадзіць мінскія тралейбусы: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
  • У 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
  • У 2014 годзе ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.

Хто нарадзіўся 19 верасня

  • 1797 год: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.
  • 1958 год: Ігар Цішын, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Голдынг і англійскі акцёр Джэрэмі Айранс.

19 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць цуд Архістраціга Міхаіла. З храмам, пабудаваным у гонар Архістраціга Міхаіла ў Фрыгіі, звязаны два паданні: непасрэдна з гісторыяй будаўніцтва і з уратаваннем храма. Храм быў пабудаваны бацькам нямой дзяўчыны, якая атрымала дарунак мовы пасля таго, як Архістраціг Міхаіл паказаў яму ў сне крыніцу, з якой дзяўчынка павінна была выпіць вады. Але ў IV стагоддзі паганцы паспрабавалі разбурыць храм з дапамогай плыні дзвюх рэк, якія аб'ядналі і накіравалі іх плынь на будынак. Па малітве служыцеля храма з'явіўся сам Архістраціг Міхаіл і ўдарыў сваім жазлом па скале. Ад гэтага ўдару з'явілася шчыліна, у якую і трапіла вада. Менавіта пра гэты цуд і ўспамінаюць 19 верасня.

У народзе верылі, што ў Міхайлаў дзень нячысцікі хаваюцца, бо баяцца яго гневу. Непажадана было 19 верасня працаваць – асабліва ў полі.

Надвор'е ў гэты дзень супярэчлівае – можа і падмарозіць, і затрымацца цёплае восеньскае надвор'е. "З Міхаіла зіма марозы куе", — казалі ў народзе.

291
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Яблыкі

Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах

0
(абноўлена 15:09 18.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як пакаштаваць старажытныя беларускія саленні са стала нашых продкаў.

Восень – час хатніх нарыхтовак і многія з гаспадынь у гэты час імкнуцца максімальна захаваць ураджай, перапрацаваўшы яго пры саленні, квашанні, марынаванні, сушцы.  Безумоўная каштоўнасць такіх спосабаў нарыхтоўкі ў тым, што прадукты ў іх захоўваюцца працяглы час і заўсёды могуць быць у гаспадыні пад рукой. Зрэшты, як прыемна мець хоць колькі слоічкаў кансерваванай агароніны, рыбы і мяса ў запасе, калі на парозе нечакана з’явяцца госці. Прыгатаваныя па рэцэптах, якія часта перадаюцца ад пакалення ў пакаленне, такія нарыхтоўкі былі прадметам гонару ў беларускай сям’і. Іх падаюць да стала ў якасці гатовай да ўжывання стравы, гарніру і як дадатак да другіх стаў.

У кожнай мясцовасці Беларусі ёсць свае, адметныя рэцэпты хатніх нарыхтовак. Саленні, квашанні і марынаванні - гэта не толькі смачна, але і карысна.

У адрозненні ад марынавання, якое больш зручнае ў спосабе захоўвання гатовых кансерваў для жыхароў горада, саленне і квашанне традыцыйна вясковыя нарыхтоўкі. Вось некалькі цікавых рэцэптаў традыцыйных саленняў з вёсак Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Мочаныя яблыкі

Інгрыдыенты:

  • Яблыкі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Мачыць яблыкі можна толькі позніх гатункаў, найлепшым з якіх лічыцца антонаўка. Яблыкі адбіраюць аднолькавыя па памеры і абавязкова не пашкоджаныя. На дно бочкі трэба пакласці лісце вішні, смародзіны або жытнюю салому. Потым закласці яблыкі, пераслойваючы іх лісцем вішні і смародзіны. Заліць яблыкі расолам, каб ён цалкам пакрыў яблыкі, накрыць усё чыстай сурвэткай, пакласці драўляны кружок і гнёт груз.

Осенний пирог с яблоками
© Sputnik Людмила Янковская
Яблыкі трэба браць аднолькавыя па памеры

Для расолу трэба ўзяць ваду ў палове аб’ёму яблыкаў, 1,5 ч. лыжкі солі на 3 літры вады. Брадзіць яблыкі будуць 30-40 дзён.

Яблыкі, мочаныя з рабінай

Інгрыдыенты:

  • 5 кг яблыкаў
  • 5 кг рабіны
  • 0,5 кг цукру
  • 3,5 ст. лыжкі солі
  • 10 л вады

Як гатаваць:

Перабраць яблыкі, выдаліць пладаножкі, сухія ягады ў яблыках і рабіне, вымыць іх некалькі разоў, мяняючы ваду, закласці паслойна ў бочку або вядро і заліць ахалоджаным растворам з вады, цукру і солі. Вытрымаць пад гнётам у халодным месцы 30 дзён.

Ягоды рябины
© Sputnik / Александр Поготов
Ягады рабіны

Салёная капуста

Інгрыдыенты на 10 кг нашаткаванай капусты:

  • 300 г морквы
  • 300 г буракоў
  • 300 г гарбуза
  • 300 г журавін
  • 200 г кораня хрэну
  • 0,5 кг  яблыкаў (антонаўка)
  • 1 галоўка капусты;

Для расолу:

  • 4 л вады
  • 1 шклянка буйной солі
  • 0,5 шклянкі цукру

Як гатаваць:

Капусту скласці ў вялікую ёмістасць, дадаць пацёртыя на буйную тарку хрэн, буракі, моркву, гарбуз. Яблыкі парэзаць долькамі. Усё перамяшаць.

Белокочанная капуста
Капусту можна квасіць з ябылкамі

Прыгатаваць расол: закіпяціць ваду разам з соллю і цукрам, астудзіць. Заліць астуджаным расолам сумесь з гародніны і засыпаць туды журавіны. Пакласці качан сярэдняга памеру, а зверху на яго – гнёт, каб расол пакрыў капусту цалкам. Праз тыдзень капуста гатова да ўжывання.

Капуста квашаная галоўкамі

Інгрыдыенты:

  • Капуста
  • Вада
  • Соль
  • Хрэн

Як гатаваць:

У бочку накласці невялікіх качанчыкаў капусты да самага верху. Затым капусту заліць вадой з разлікам 2 шклянкі солі на 10 л вады. Пакласці зверху лісце і ачышчаны корань хрэну, накрыць кружком і пакласці гнёт.

Квашаная капуста галоўкамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Квашаная капуста галоўкамі

Такая капуста звычайна квасіцца да вясны.

0
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі