Які сёння дзень: 2 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 2 жніўня 2020 года

200
(абноўлена 10:37 30.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятнаццатым па гыгарыянскім календары, да канца года застаецца 151 дзень.

Другога жніўня ў Беларусі, Расіі і Украіне святкуецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 жніўня

  • У 1840 годзе ўказам расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерній.
  • У 1914 годзе ў Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі.
  • У 1919 годзе ў Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх часцей у войску Другой Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 2 жніўня

  • 1549 год: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст
  • 1886 год: Мікалай Гуткоўскі, юрыст, публіцыст,  удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст.
  • 1923 год: Шыман Перэс, прэм’ер-міністр Ізраіля, ураджэнец Беларусі.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Жуль Хофман, англійскі фізік Джон Тындаль і амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў Джон Слоан.

2 жніўня ў народным календары

У гэты дзень нашы продкі спраўлялі свята дажджоў і навальніц.

У праваслаўным календары гэта дзень старазапаветнага прарока Iллi, апекуна земляробства i абаронцы ад нячыстай сiлы. Людзі казалі: "Прыйшоў Пятрок — сарваў лiсток, прыйшоў Iлля — сарваў два", "Прыйшоў Iлля, нарабiў гнiлля", "На Iллю да абеду лета, а пасля абеду восень", "Iлля ваюе з чартамi, б'е iх перунамi", "Iлля жнiво пачынае, а лета канчае".

У дзень святога Iллi нельга было працаваць: верылі, што разгневаны прарок мог спалiць маланкай селiшча, пабіць градам поле або пакараць засухай. Таксама пасля Iллi забаранялася купацца ў рэках i азёрах. Казалі: "Ілля ільдзінку ў ваду ўкінуў", гэта значыла, што вада з гэтага дня ўжо была халодная, нягледзячы на цёплае надвор'е. Акрамя таго, верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока Iллi ў ваду i могуць зацягнуць чалавека на дно, каб забраць яго.

З 2 жніўня амаль паўсюль на Беларусi пачыналi жаць жыта.

Сегодня на месте непроходимых болот колосятся хлеба
© Sputnik
Засеянае поле

Зажынкі часам пачыналіся яшчэ ў ліпені — як толькі паспее жыта. Першы сноп заўжды зжынала захавальніца роду — маці, або пры яе адсутнасці — старэйшая дачка. Усе спявалі зажынкавыя песні. Збожжа з гэтага снапа свяцілі ў царкве і перад новым пасевам змешвалі з насеннем, а салому аддавалі каровам, каб не хварэлі.

200
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

Беларусы пра Расію: што жыхары Мінска думаюць пра краіну-суседку - відэа

15
(абноўлена 12:54 12.06.2021)
Сёння адзначаецца Дзень шматнацыянальнай Расіі. Напярэдадні свята Sputnik Беларусь выйшаў на вуліцы Мінска, каб даведацца ў жыхароў сталіцы, якое іх меркаванне аб Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, што адказалі гараджане і што яны пажадалі краіне-суседцы.

12 чэрвеня ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца адно з самых маладых дзяржаўных свят - Дзень Расіі. Па традыцыі ў гэты дзень у Расіі праходзяць масавыя народныя гулянні, спартыўныя мерапрыемствы і канцэрты.

Святочнай датай 12 чэрвеня стала ў 1992 годзе. Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі выдаў пастанову аб прысваенні даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі статусу святочнага непрацоўнага дня. У 1998-м свята атрымала сваю сучасную назву.

Якія асацыяцыі ў беларусаў выклікае Расія і што жадаюць краіне-суседцы і яе жыхарам у Дзень шматнацыянальнай Расіі? З такімі пытаннямі Sputnik адправіўся на вуліцы Мінска.

Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра Расію і чаго жадаюць краіне і яе жыхарам у Дзень Расіі.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
відэа, Расійская Федэрацыя, сталіца, Sputnik Беларусь, свята, Дзень шматнацыянальнай Расіі, Дзень Расіі, краіна, Мінск, жыхар, беларусы
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Загартаваныя адносіны: Лукашэнка павіншаваў Пуціна і расіян з Днём Расіі

27
(абноўлена 10:48 12.06.2021)
Беларускі лідэр перакананы, што ў адносінах дзвюх краін будуць адкрывацца новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з улікам узаемных інтарэсаў.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі, цытуе дзяржагенства БЕЛТА прэс-службу беларускага лідэра.

У сваім віншаванні беларускі лідэр назваў Расійскую Федэрацыю "вялікай краінай з унікальнай гісторыяй і бясцэннай культурнай спадчынай".

"Эканамічны патэнцыял, які расце, прарыўныя ідэі ў навукова-тэхнічнай сферы, маштабныя сацыяльныя праекты якасна пераўтвараюць цяперашняе аблічча Расіі, умацоўваючы яе аўтарытэт на міжнароднай арэне", - сказана ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны, "загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам", будуць прырастаць новымі перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў інтарэсах абедзвюх краін і народаў.

Віншаванні ад прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама прэм'ер-міністру Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзярждумы Вячаславу Валодзіну.

Дзень Расіі - гісторыя свята

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, у якой было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі Расіі і яе законаў, была прынята 12 чэрвеня 1990 года.

11 чэрвеня 1992 года Вярхоўны савет РФ выдаў пастанову аб прысваенні даце 12 чэрвеня статусу святочнага непрацоўнага дня, у Кодэкс законаў аб працы РФ былі ўнесены адпаведныя змены.

Указам прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ад 2 чэрвеня 1994 года Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР быў абвешчаны дзяржаўным святам.

Афіцыйная назва "Дзень Расіі" замацавалася за святам ў 2002 годзе, калі ў сілу ўступіў новы Працоўны кодэкс РФ, у якім былі прапісаны новыя святочныя і выхадныя дні.

Чытайце таксама:

27
Тэги:
інтарэс, супрацоўніцтва, Дзень Расіі, расіяне, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Адносіны
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Гонар за спадчыну: Пуцін павіншаваў суайчыннікаў з Днём Расіі

9
(абноўлена 14:06 12.06.2021)
Дзень Расіі, па словах прэзідэнта, сімвалізуе не толькі сучаснае развіццё краіны, але і найбагацейшая спадчына, створаная многімі пакаленнямі продкаў.

Уладзімір Пуцін павіншаваў расіян з Днём Расіі. Віншаванне грамадзянам краіны ад расійскага лідэра прагучала ў суботу на цырымоніі ўручэння дзяржаўных прэмій і ўзнагароджання герояў працы.

"Рады вітаць вас у Крамлі і, перш за ўсё, павіншаваць прысутных у гэтай зале, усіх грамадзян нашай краіны са святам, з Днём Расіі", - заявіў расійскі лідэр.

Па словах прэзідэнта, Дзень Расіі "азначае не толькі сучаснае развіццё айчыны, але і ўвесь яе шматвяковы, бесперапынны шлях, веліч яе гісторыі, яе здзяйсненняў, перамог і дасягненняў". Гэта найбагацейшая спадчына стваралася многімі пакаленнямі нашых продкаў, падкрэсліў Пуцін.

"Іх працоўныя і ратныя подзвігі, бясконцая адданасць радзіме выклікаюць павагу і гонар, імкненне быць годнымі іх гераічных лёсаў, захоўваць, сцвярджаць у сваім жыцці завешчаныя нам каштоўнасці, якія і сёння маюць каласальнае значэнне для ўсяго нашага руху наперад", - дадаў расійскі лідэр.

Адно з першых віншаванняў расійскаму лідэру і народу краіны раніцай было накіравана з Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў віншавальнай тэлеграме назваў Расійскую Федэрацыю "вялікай краінай з унікальнай гісторыяй і бясцэннай культурнай спадчынай" і выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны, "загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам", будуць прырастаць новымі перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў інтарэсах абедзвюх краін і народаў.

Віншаванні з нагоды Дня Расіі накіравала таксама кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава, віншавальныя словы адрасаваны кіраўніку Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзярждумы Вячаславу Валодзіну, а таксама дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву і надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу Расіі ў Беларусі Яўгену Лук'янаву.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
продкі, спадчына, краіна, развіццё, прэзідэнт, Дзень Расіі, суайчыннік, Уладзімір Пуцін, гонар