Які сёння дзень: 15 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 15 жніўня 2020 года

130
(абноўлена 10:21 12.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць сёмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 138 дзён.

А вы ведалі, што сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень археолага? Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 жніўня

  • У 1390 годзе Бярэсце атрымала магдэбургскае права.
  • У 1483 годзе адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы.
  • У 1945 годзе Японія пасля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб'яўлення Савецкім саюзам вайны аб’явіла капітуляцыю.

Хто нарадзіўся 15 жніўня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.
  • 1927 год: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнаўца.
  • 1960 год: Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідар гурта "Крама".

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імператар Напалеон Банапарт, англійскі пісьменнік Вальтэр Скот і амерыканскі акцёр Бен Афлек.

15 жніўня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя шануюць памяць вялебнага Васіля Спаса-Кубенскага, якога ў народзе клічуць Базыль. Кажуць: "Базыль авечкам воўну дае". Авец у Беларусі пачыналі стрыгчы ўвосень. Авечая воўна, як і лён, была асноўнай сыравінай для ткацтва.

Успамінаюць і святога першапакутніка Стэфана (Сцяпана). Па 15 жніўня вызначалі, якім будзе надвор'е напачатку восені: "Які Сцяпан, такі верасень". Святы Сцяпан вядомы як заступнік канёў, таму ў гэты дзень касілі атаву і нарыхтоўвалі сена. Да каня-кармільца сяляне заўсёды ставіліся з вялікай павагай, а ў гэты дзень асабліва: трэба было напаіць яго "праз срэбра", то бок паклаўны нешта срэбнае ў ваду. Звычайна гэта была дробная манетка, якую потым хавалі ў стайні. Такім чынам каня аберагалі ад сурокаў і хваробаў.

Каталікі 15 жніўня святкуюць Унебаўзяцце (Успенне) Божай Маці – Прачыстую. Існуе прымаўка: "Прыйшла Прачыста – стала поле чыста", гэта значыць, працы ў полі па ўборцы ўраджаю да гэтага часу ўжо набліжаліся да завяршэння. Таксама Божаю Маці называлі Зёльнай і ішлі ў гэты дзень у царкву асвячаць сабраную садавіну, збожжа, а таксама лекавыя травы і кветкі.

130
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

86
(абноўлена 09:55 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 верасня

  • У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
  • У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

Хто нарадзіўся 24 верасня

  • 1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
  • 1904 год: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
  • 1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
  • 1954 год: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст.
  • 1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін, амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.

24 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д'яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да ліку святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Фядорын дзень – канец бабінага лета. Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.

Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.

86
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

82
(абноўлена 09:54 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.

У гэты дзень у 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 верасня

  • У 1608 годзе атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага пачалі аблогу Троіца-Сергіева манастыра.
  • У 1648 годзе ў бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
  • У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
  • У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
  • У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.

Хто нарадзіўся 23 верасня

  • 1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
  • 1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
  • 1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
  • 1936 год: Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі драматург Еўрыпід і рымскі імператар Актавіян.

23 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.

У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – абіралі ягады асцярожна, веткі не амалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.

Ягады рабіны здавён лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.

Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі, нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.

Добры ўраджай рабіны сведчыў аб суровай зіме.

82
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў

Пяскоў: Пуцін раней ужо павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

6
У Крамлі адзначылі, што прэзідэнт Расіі віншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на выбарах і па тэлефоне, і ў ходзе нядаўняга рабочага візіту Лукашэнкі ў Сочы.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней ужо віншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах, таму асобнага віншавання з інаўгурацыяй не было, пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Віншаванне ўжо было", - цытуе яго РІА "Новости".

Пяскоў нагадаў, што Пуцін віншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на выбарах спачатку па тэлефоне, а потым ужо асабіста падчас нядаўняга рабочага візіту Лукашэнкі ў Сочы.

Акрамя таго, 10 жніўня Уладзімир Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншавальную тэлеграму ў сувязі з яго перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. У той жа дзень прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін у тэлефоннай размове з кіраўніком урада Беларусі Раманам Галоўчанкам перадаў віншаванні прэзідэнту рэспублікі.

Нагадаем, 23 верасня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта, цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Высокія госці былі запрошаны ў рэзідэнцыю беларускага прэзідэнта ў апошні момант. На цырымоніі прысутнічалі дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці.

6
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Дзмітрый Пяскоў, інаўгурацыя, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка