Які сёння дзень: 17 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 17 жніўня 2020 года

122
(абноўлена 10:23 12.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 136 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1903 годзе Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію? Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 жніўня

  • У 1245 годзе адбылася бітва пры Яраславе. Войска Міндоўга на яе не паспела.
  • У 1920 годзе ў Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай.

Хто нарадзіўся 17 жніўня

  • 1629 год: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1907 год: Здзіслаў Стома, беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР і СССР.
  • 1924 год, Вадзім Астапенка, беларускі хірург.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся францускі матэматык П’ер дэ Фэрма, амэрыканскі кінаакцёр Робэрт Дэ Ніра, рускі акцёр Алег Табакоў і савецкі спявак Муслім Мпагамаеў.

17 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць святой пакутніцы Еўдакіі, якую ў народзе называлі Аўдоцця, і сямі Эфескіх юнакоў, якія былі зажыва замураваныя ў пячоры імператарам Дэкіям. Казалі: "Сем хлопцаў сем дажджоў нясуць", таму што ў гэтыя дні надвор'е псавалася, лета паварочвала на восень. "Аўдоцця Сенагнойка сена гнаіць", таму спяшаліся сабраць яго і схаваць пад страху.

Працягвалі збіраць ураджай гародніны, часныка, цыбулі, саліць агуркі. Выпраўляліся ў лес па маліны.

Па надвор'ю ўранку ў гэты дзень адзначалі: калі ясна, пачатак зімы будзе сонечны, а калі ідзе дождж — лістапад будзе таксама пахмурны, дажджлівы.   

122
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

85
(абноўлена 09:55 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 верасня

  • У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
  • У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

Хто нарадзіўся 24 верасня

  • 1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
  • 1904 год: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
  • 1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
  • 1954 год: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст.
  • 1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін, амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.

24 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д'яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да ліку святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Фядорын дзень – канец бабінага лета. Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.

Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.

85
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

82
(абноўлена 09:54 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.

У гэты дзень у 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 верасня

  • У 1608 годзе атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага пачалі аблогу Троіца-Сергіева манастыра.
  • У 1648 годзе ў бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
  • У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
  • У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
  • У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.

Хто нарадзіўся 23 верасня

  • 1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
  • 1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
  • 1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
  • 1936 год: Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі драматург Еўрыпід і рымскі імператар Актавіян.

23 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.

У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – абіралі ягады асцярожна, веткі не амалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.

Ягады рабіны здавён лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.

Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі, нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.

Добры ўраджай рабіны сведчыў аб суровай зіме.

82
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Калькулятар і асадка, архіўнае фота

Бюджэт Беларусі страціў 400 мільёнаў рублёў з-за паўзы ў экспарце нафты

0
(абноўлена 12:04 24.09.2020)
Па дадзеных Мінфіна, з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча і запаволення эканомікі ў бюджэт за сем месяцаў бягучага года паступіла менш за 18% сродкаў ад гадавога плана па падатках на прыбытак.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Бюджэт Беларусі страціў за сем месяцаў бягучага года больш за 400 мільёнаў рублёў, такую лічбу назвала намеснік міністра фінансаў Алена Печань у інтэрв'ю часопісу "Фінансы. Улік. Аўдыт".

Паводле яе слоў, сярод негатыўных фактараў, якія паўплывалі сёлета на фарміраванне даходаў рэспубліканскага бюджэту, - пагаршэнне умоў у сферы нафтаперапрацоўкі і неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя, абумоўленая каронавірусам. Пры гэтым самымі праблемнымі з'яўляюцца плацяжы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, якія ў поўным аб'ёме залiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт.

"За 7 месяцаў паступіла крыху больш за 13% ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты. Фактычныя страты казны, звязаныя са зніжэннем нафтаперапрацоўкі і прыпыненнем экспарту беларускай нафты, за гэты перыяд склалі больш за 400 мільёнаў рублёў", - заявіла Печань.

За кошт неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі знізілася эканамічная актыўнасць, што таксама паўплывала на адлічэнні ў бюджэт. Паводле слоў намесніка міністра фінансаў, з-за гэтага ў студзені-ліпені бягучага года ў бюджэт паступіла менш за 18% ад гадавога плана ад падатку на прыбытак.

Па выніку за сем месяцаў бягучага года даходы рэспубліканскай казны склалі 12,8 мільярда рублёў. Гэта 51% удакладненага гадавога плана. Пры гэтым за аналагічны перыяд 2019 года гэты паказчык быў вышэй: тады ў бюджэт паступіла каля 14,4 мільярда рублёў, што складала амаль 60% гадавога плана.

Раней Мінфін спрагназаваў, што планавы дэфіцыт бюджэту можа быць павялічаны больш чым у два разы. Чакаецца, што ў гэтым годзе ён ўзрасце з першапачатковых 900 млн да 2,1 мільярда беларускіх рублёў. У выпадку развіцця самага негатыўнага сцэнара дадзеная сума можа быць павялічана да 5 мільярдаў беларускіх рублёў.

0
Тэги:
Эканоміка, Беларусь