Які сёння дзень: 18 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 18 жніўня 2020 года

105
(абноўлена 10:24 12.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 135 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень быў адкрыты спадарожнік Марса — Фобас, што са старажытнагрэцкага перакладаецца як "жах"? Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 жніўня

  • У 1201 годзе быў заснаваны горад Рыга.
  • У 1649 годзе было заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкай старшынёй, якое, аднак, не стала канцом антыфеадальнай вайны.

Хто нарадзіўся 18 жніўня

  • 1891 год: Макар Краўцоў, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст і перакладчык.
  • 1946 год: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
  • 1954 год: Алесь Ксёндзаў, беларускі мастак.
  • 1959 год: Анатоль Рэзнік, беларускі гісторык.
  • 1966 год: Алена Брава, беларуская пісьменніца.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся італьянскі кампазітар Антоніо Сальеры і кінарэжысёр Раман Паланскі.

18 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць пакутніка Еўсцігнія. Калі святы Канстанцін Вялікі ўзышоў на трон, Еўсцігней быў сведкам з'явы на небе зорнага Крыжа, што прадказаў яму перамогу. Ва ўзросце 110 гадоў Еўсцігней быў катаваны сваяком Канстанціна, імператарам Юльянам, праз адсячэнне галавы за тое, што той абвінаваціў яго ў адступленні ад Хрыста.

Еўсцігнея ў народзе называюць Жытнікам. У гэты дзень прыгаворвалі: "Адной рукой жні, другой сей" і замаўлялі жытніцу на багаты ўраджай: кланяліся её на чатыры бакі.

18 жніўня гаспадарам варта было сабраць ураджай цыбулі і павесіць яе сушыцца. Звязкі цыбулі, акрамя ўсяго, ачышчаюць паветра ад шкодных бактэрый.

Маладыя дзяўчыны шукалі ў полі "жытную матку" – 12 каласкоў, якія прапусцілі пры ўборцы ўраджаю. Якая першая знойдзе – будзе шчаслівай.

Па Еўсцігнею вызначалі надвор'е ў снежні: "Чым Жытнік адзначыцца, тым снежань і адклічацца".

105
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

88
(абноўлена 09:53 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 100 дзён.

Сёння адзначаецца сусветны дзень без аўтамабіля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 верасня

  • У 1919 годзе Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ
  • У 1943 годзе ў Мінску быў забіты Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі "Беларусь".
  • У 1949 годзе СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
  • У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М'янмай.

Хто нарадзіўся 22 верасня

  • 1903 год: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік.
  • 1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі оперны спявак Андрэа Бачэлі і бразільскі футбаліст Ранальда.

22 верасня ў народным календары

У праваслаўнай царкве сёння шануюць праведных Акіма і Ганну – бацькоў Панны Марыі. Ім моляцца аб вылячэнні ад бясплоддзя.

22 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.

Падыйшла пара нарыхтоўваць дровы – пакуль не пайшлі яшчэ моцныя дажджы і дрэва не адсырэла. У гэты час надэходзіць другое "бабіна лета" – трэба спяшацца, каб закончыць усе гаспадарчыя справы ў час.

Назіралі за прыродай: калі ў паветры лётае павуцінне, надвор'е будзе добрым, але зіма – халоднай. Калі раптам выпаў снег – ураджаю не будзе. Калі пладовыя дрэвы яшчэ не скінулі лісце – у бліжэйшыя тыдні будзе цёпла.

88
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 21 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 21 верасня 2020 года

398
(абноўлена 10:02 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 101 дзень.

Сёння святкуецца Багач, або Малая Прачыстая — Раство Прасвятой Багародзіцы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 верасня

  • У 1801 годзе замест ліквідаванай Літоўскай была створана Гродзенская губерня, якая праіснавала да 1921 года.
  • У 1939 годзе пасля 2-дзённых баёў Чырвоная Армія заняла Гродна.

Хто нарадзіўся 21 верасня

  • 1903 год: Іосіф Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны
  • 1909 год: Дзмітрый Касмовіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1918 год: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік.
  • 1953 год: Віктар Альшэўскі, беларускі мастак, педагог, прафесар БДАМ.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі пісьменнік Герберт Уэлс і амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг.

21 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую, або Раство Прасвятой Багародзіцы.

Найсвяцейшая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям'і праведных Ганны і Ёакіма. Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу. Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.

Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок або Багач. Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".

У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.

Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.

Па паводзінах жывёл вызначалі, якой будзе зіма: калі статак спяшаецца на поле, зіма таксама прыйдзе рана і будзе марознай.

398
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Анатоль Бокун

Кіраўніку стачкама "Беларуськалія" Бокуну далі 25 сутак

0
Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства прайшло на чацвёртым рудаўпраўленні ў панядзелак. У ліку затрыманых было 22 чалавекі.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Выязны суд у Салігорску прысудзіў сустаршыню стачачнага камітэта ААТ "Беларуськалій" Анатоля Бокуна да 25 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамілі ў аўторак у стачкаме прадпрыемства.

Як удакладнілі ў Telegram-канале стачкама, прысуд вынесены на падставе двух пратаколаў: па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Для былога работніка салігорскага прадпрыемства гэта ўжо другі арышт. Напрыканцы жніўня Анатоль Бокун быў асуджаны на 15 сутак.

Нагадаем, у панядзелак, 21 верасня, каля прахадной чацвёртага рудаўпраўлення "Беларуськалія" адбылася несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку шахцёра, які адмовіўся выходзіць на паверхню пасля начной змены ў знак пратэсту. У РАУС даставілі 22 мітынгоўцаў для дачы іх дзеянням прававой ацэнкі. "Да вечара таго ж дня 21 чалавека адпусцілі", - сказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Стачачны камітэт "Беларуськалія" абвясціў бестэрміновую забастоўку ў знак пратэсту супраць рашэння Мінскага абласнога суда, які 11 верасня прызнаў незаконнай забастоўку, абвешчаную на прадпрыемстве 17 жніўня.

0
Тэги:
акцыі пратэстаў, ААТ "Беларуськалій"
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі