Які сёння дзень: 21 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 21 жніўня 2020 года

195
(абноўлена 09:38 20.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 132 дні.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1911 годзе з Луўру выкралі партрэт Моны Лізы? Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 жніўня

  • У 1781 годзе горад Дрыса (Верхнедзвінск) набыў  герб.
  • У 1986 годзе СССР афіцыйна абвясціў аб тым, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была выкліканая халатнасцю пэрсаналу.

Хто нарадзіўся 21 жніўня

  • 1906 год: Макар Паслядовіч, беларускі пісьменнік.
  • 1908 год: Міхаіл Ельяшэвіч, фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
  • 1931 год: Юлія Канэ, беларуская літаратуразнаўца.
  • 1961 год: Вітаўт Чаропка, беларускі пісьменьнік, гісторык.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амэрыканскі мільярдэр, прадпрыемца і сузаснавальнік Google Сяргей Брын, а таксама спрынтэр, трохразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт.

21 жніўня ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць свяціцеля Мірона Крытскага. Ён быў вельмі добрым і нікому не адмаўляў у дапамозе. Расказваюць, што аднойчы ён застаў у сваім гумне вароў і сам дапамог ім узваліць на плечы цяжкія мяшкі са збожжам. Гэта так пасаромела злодзеяў, што з таго моманту яны зараблялі на жыццё толькі сумленнай працай. Таксама існуе паданне, што Мірон быў цудатворцам: калі ў яго горадзе аднойчы здарылася паводка, ён спыніў ваду ў рацэ і перайшоў па ёй, як па сушы а затым зноў дазволіў вадзе бегчы. Свяціцель Мірон пражыў 100 гадоў і мірна спачыў.

У народзе 21 жніўня называюць Ветрагоны, бо звычайна дзмуць моцныя, ужо амаль восеньскія вятры. Лічылася, што прырода сумуе па адыходзячаму лету: "Вятры-ветрагоны пыл пагналі па белу свету, заплакалі па красну лету".

Калі 21 жніўня раніцай былі туманы, гэта прадказвала добры ўраджай у будучым годзе.

195
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 21 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 21 верасня 2020 года

277
(абноўлена 10:02 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 101 дзень.

Сёння святкуецца Багач, або Малая Прачыстая — Раство Прасвятой Багародзіцы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 верасня

  • У 1801 годзе замест ліквідаванай Літоўскай была створана Гродзенская губерня, якая праіснавала да 1921 года.
  • У 1939 годзе пасля 2-дзённых баёў Чырвоная Армія заняла Гродна.

Хто нарадзіўся 21 верасня

  • 1903 год: Іосіф Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны
  • 1909 год: Дзмітрый Касмовіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1918 год: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік.
  • 1953 год: Віктар Альшэўскі, беларускі мастак, педагог, прафесар БДАМ.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі пісьменнік Герберт Уэлс і амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг.

21 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую, або Раство Прасвятой Багародзіцы.

Найсвяцейшая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям'і праведных Ганны і Ёакіма. Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу. Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.

Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок або Багач. Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".

У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.

Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.

Па паводзінах жывёл вызначалі, якой будзе зіма: калі статак спяшаецца на поле, зіма таксама прыйдзе рана і будзе марознай.

277
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 20 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 20 верасня 2020 года

233
(абноўлена 09:59 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шасцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 102 дні.

У гэты дзень у 1945 годзе адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 верасня

  • У 1620 годзе войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паразу ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
  • У 1944 годзе ў складзе БССР былі ўтвораны Гродзенская, Бабруйская і Маладзечанская вобласці, апошнія дзве былі скасаваныя ў 1954 і 1960 гг. адпаведна.
  • У 1945 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
  • У 1950 годзе ў Нью-Ёрку пачала выходзіць газета "Беларус".

Хто нарадзіўся 20 верасня

  • 1764 год: Юзаф Коцел, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года.
  • 1810 год: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар.
  • 1903 год: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса.
  • 1943 год: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца.
  • 1959 год: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянская актрыса Сафі Ларэн і амерыканскі пісьменнік-фантаст Джордж Марцін.

20 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Сазонта і вялебнага Лукі.

20 верасня на агародзе збіралі ўраджай цыбулі. Лічылася, што калі цыбулю з новага ўраджая прыгатуюць да гэтага дня, ураджай цалкам загіне, таму гаспадыні нават вартавалі сваі грады, каб ніякі зламыснік не ўчыніў такой шкоды.

У народзе верылі, што цыбуля можа адпудзіць нячысцікаў, таму яго звязкі развешвалі ў хаце – асабліва калі там хтосьці хварэў. Таксама лічылася, што трэба ў гэты дзень з'есці цыбуліну – тады ўвесь год ніякая хвароба не прычэпіцца.

У гэты дзень назіралі за пералётнымі птушкамі: калі яны ляцелі нізка, хутка будзе дождж.

233
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)

"Маршы справядлівасці" прайшлі ў беларускіх гарадах - відэа

0
На 43- дзень пратэстаў у Мінску і рэгіёнах краіны адбыліся "Маршы справядлівасці". Глядзіце на відэа, як прайшлі масавыя шэсці ў сталіцы і абласных цэнтрах.

"Марш справядлівасці" ў сталіцы стартаваў напярэдадні ў 14:00 у цэнтры сталіцы. Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў збіраліся ў раёне праспекта Незалежнасці, Нямігі і стэлы "Мінск - горад-герой".

Пратэстоўцы з плакатамі, транспарантамі і бела-чырвона-белымі сцягамі скандавалі розныя лозунгі. Удзельнікі маршу планавалі прайсці міма Вярхоўнага суда і акружыць Палац Незалежнасці. Аднак сілавікі падрыхтаваліся да маршу загадзя, да праспекта Пераможцаў яны сцягнулі спецтэхніку, а каля самой рэзідэнцыі Лукашэнкі калону дэманстрантаў сустрэў кардон міліцыі.

Праца некалькіх станцый метро ў цэнтры Мінска была прыпыненая, а мабільныя аператары па распараджэнні дзяржорганаў знізілі хуткасць інтэрнэту.
Да праспекта Незалежнасці калона мітынгоўцаў рухалася рознымі шляхамі. З-за таго, што ўсе падыходы і да гэтай цэнтральнай магістралі апынуліся перакрытыя нарадамі АМАПу, пратэстоўцы зрабілі вялікі круг. Кропкавыя затрыманні прайшлі ў раёне Нямігі.

На скрыжаванні з вуліцай Казлова ў раёне плошчы Перамогі маніфестанты ўперліся ў кардон міліцыі. Частку мітынгоўцаў затрымалі "за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу". Праваахоўнікі пакуль не ўдакладняюць дакладную колькасць затрыманых, у той час як праваабаронцы ўжо налічылі больш за 80 чалавек.

Адначасова з шэсцямі ў Мінску 20 верасня, у рэгіёнах Беларусі прайшлі аналагічныя "Маршы справядлівасці".

У Гродне пратэстоўцы выйшлі на вуліцу Савецкую, дзе каля моладзевага цэнтра выступаў цемнаскуры музыкант. Затым мітынгоўцы выстраіліся ў калону і накіраваліся да плошчы Леніна, там праход быў заблакаваны сілавікамі. Удзельнікі маршу накіраваліся ў бок вуліцы Вялікай Траецкай.

Пратэстоўцы пайшлі па праезнай частцы, аднак прайсці ў іх атрымалася крыху больш за сто метраў - пад'ехалі аўтазакі і мікрааўтобусы з танаваным шклом, з іх выскачылі сілавікі без апазнавальных знакаў і сталі затрымліваць удзельнікаў шэсця.

Адной з першых затрымалі цяжарную жанчыну, пазней высветлілася, што яе адпусцілі. Цэнтральная частка Гродна апусцела праз паўтары гадзіны пасля пачатку акцыі. Кропкавыя затрыманні адбываліся ў дварах у розных частках горада. Яны працягваліся некалькі гадзін. Пасля гэтага былі спробы мітынгоўцаў сабрацца ў раёне аўтавакзала, моладзевага цэнтра "Гродна" і кінатэатра "Кастрычнік", яны сабралі прыкметную колькасць удзельнікаў. Сілавікі і нарады ДАІ ўзмоцнена дзяжурылі ў горадзе да вечара.

У віцебскім "Маршы салідарнасці" ўзялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Мітынгоўцы сабраліся каля ГЦ "Марка-сіці" і, скандуючы антыўрадавыя лозунгі, прайшлі па цэнтры горада. Па дарозе да плошчы Перамогі ім заступіла шлях міліцыя. Гараджане разгарнуліся і пайшлі да плошчы Леніна, дзе ім таксама не далі прайсці сілавікі. Акцыя доўжылася каля трох гадзін, у выніку мітынгоўцы вярнуліся да стартавага пункта маршрута, адкуль і разышліся. Пасля заканчэння Марша супрацоўнікі ППС спынілі аднаго з яго ўдзельнікаў і перапісалі дадзеныя маладога чалавека. Падчас мерапрыемства міліцыя нікога не затрымлівала.

0
Тэги:
акцыі пратэстаў, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі