Глушанскі хутарок-2018

Які сёння дзень: 24 жніўня 2020 года

155
(абноўлена 09:42 20.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 129 дзён.

Сёння Украіна святкуе Дзень незалежнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 жніўня

  • У  1654 годзе адбылася Бітва пад Шапялевічамі, у якой літоўскае войска пацярпела першую паразу падчас Трынаццацігадовай вайны.
  • У 1991 годзе Вярхоўная Рада Украіны прыняла дэклярацыю аб незалежнасці.
  • У 1991 годзе Міхаіл Гарбачоў сышоў з пасады генэральнага сакратара КПСС.

Хто нарадзіўся 24 жніўня

  • 1879 год: Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянер.
  • 1896 год: Янка Чарапук, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1901 год: Сямён Гершгорын, савецкі матэматык беларускага паходжання.
  • 1906 год: Юльян Саковіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1928 год: Янка Раманоўскі, беларускі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аргенцінскі пісьменнік Хорхе Луіс Борхес, лідар Палесціны Ясір Арафат і бразільскі пісьменнік Паала Каэльё.

24 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння ўшаноўваюць памяць святых Еўпла, Васіля і Феадора. Апошнім моляцца, каб яны пазбавілі ад граха срэбралюбія. Гэта тлумачыць наступнае паданне. Васіль і Феадор былі сябрамі. Аднойчы, калі Васіль адсутнічаў, к Феадору прыйшоў бес у яго абліччы і расказаў, дзе зарыты скарб. Феадор знайшоў золата і хацеў купіць дом і пайсці з манастыра, але неўзабаве вярнуўся Васіль, і падман быў раскрыты. Князь Мсціслаў між тым даведаўся пра скарб, але Феадор адказаў, што зарыў золата, а Бог адняў у яго памяць, і ён не можа сказаць, дзе. Князь не паверыў і катаваў, а затым забіў Феадора і Васіля. Васіль перад смерцю прадказаў Мсціславу, што ён загіне ад стралы – менавіта так і адбылося.

Каталікі у гэты дзень успамінаюць святога Барталамея (Баўтрамея). Менавіта 24 жніўня 1572 года адбылася жудасная падзея — разня пратэстантаў у Парыжы, якая і атрымала назву Барталамееўскай ночы.

У народзе казалі: прыйшоў Барталамей – на зіму жыта сей. Жыта ўжо сабрана, але палявыя працы не прыпыняліся.

155
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
(47:08 / 233.55Mb / просмотров видео: 67)

Прэс-канферэнцыя Байдэна на саміце Расія - ЗША ў Жэневе - відэа

13
(абноўлена 12:45 17.06.2021)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сераду ўпершыню ў якасці кіраўніка дзяржавы сустрэўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Глядзіце на відэа прэс-канферэнцыю на саміце ў Жэневе.

Перад пачаткам перамоў Пуцін і Байдэн сустрэліся ля вілы Ла Гранж, дзе і праходзіў саміт. Кіраўнікі дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі, сфатаграфаваліся з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам і сышлі на перамовы.

Байдэн сказаў Пуціну ў пачатку саміту, што сустрэча твар у твар карысная.

"Як я ўжо сказаў звонку, любая сустрэча твар у твар з'яўляецца карыснай", - сказаў прэзідэнт ЗША.

Саміт Расія - ЗША стаў першым з 2018 года, тады Пуцін у Хельсінкі правёў перамовы з папярэднікам Байдэна - Дональдам Трампам.

Глядзіце таксама:

13
Тэги:
Уладзімір Пуцін, прэзідэнт, відэа, Жэнева, ЗША, Расія, Саміт, Джо Байдэн, прэс-канферэнцыя
Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

196
(абноўлена 12:10 16.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 197 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 чэрвеня

  • У 1416 годзе Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.
  • У 1793 годзе ў Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай.
  • У 1907 годзе на з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.

Хто нарадзіўся 17 чэрвеня

  • 1934 год: Барыс Даўгатовіч, беларускі гісторык і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі кампазітар Ігар Стравінскі і польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

17 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мітрафана.

Палявыя работы, нягледзячы на спякоту, не прыпыняліся – сяляне раскідвалі па палях, якія "адпачываюць" – гэта значыць, не засяваюцца ў гэтым годзе, угнаенні.

Таксама сеялі грэчку. Пра тое, што час для гэтага настаў, казалі паружавеўшыя ягады суніц.

Калі ў гэты дзень быў дождж, ён мог зацягнуцца яшчэ на два-тры дні.

196
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

"Карону пакуль не надзяваў": Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю

0
(абноўлена 12:18 17.06.2021)
Як беларускі рэкардсмен-паралімпіец Ігар Бокій рыхтуецца да стартаў у Токіа, як змяніліся трэніроўкі на фоне каронавірусных абмежаванняў і што да гэтага часу матывуе спартсмена, які сабраў ужо ўсе магчымыя медалі ў сваёй скарбонцы?

Беларускі плывец Ігар Бокій - уладальнік 11 залатых паралімпійскіх медалёў, 1 сярэбранай і 1 бронзавай. У яго калекцыі - шматлікія ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку, 6 залатых медалёў нядаўняга еўрапейскага першынства, якое прайшло ў траўні ў Партугаліі.

"Калі я стартую, з раніцы прачынаюся, снедаю, збіраюся, еду, выступаю, абавязкова дзённы сон потым, каб аднавіцца. Толькі прачынаешся, зноў выязджаеш на фінал, нават часу асабліва не было, каб нешта паглядзець, пагуляць, пахадзіць", - распавядае Бокій пра графік спаборніцтваў.

Спартсмен адзначае, што каронавірусныя абмежаванні на спаборніцтвах істотна ўскладнілі і падрыхтоўку, і спосабы правядзення стартаў. "Калі раней гэта была свабодная арганізацыя, то цяпер старты праводзяцца пад такім купалам - арганізатары нікога не хочуць выпускаць, строга гасцініца, спартыўны аб'ект, аўтобусы і ўсё такое. Плюс многія краіны пазачыняліся, няма магчымасці кудысьці выехаць на падрыхтоўку. Калі раней мы ў Славенію выязджалі, праводзілі зборы, то цяпер толькі Турцыя пакуль засталася", кажа паралімпіец.

Аб сваёй калекцыі ўзнагарод разважае сціпла: "Карону пакуль не надзяваў. Матывуе тое, што мне гэта падабаецца, гэтая абстаноўка, калі ты выходзіш на п'едэстал, цяпер, вядома, гэта будзе без гледачоў. Раней было з гледачамі, гэты шум апладысментаў, гул, вось гэта ўсё, вельмі невымоўныя адчуванні, а другое - я стараюся працаваць для павышэння асабістага выніку, даведацца, наколькі я здольны мінімізаваць гэтыя секунды на дыстанцыі", - кажа Бокій.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
Токіа, матывацыя, Паралімпійцы, Ігар Бокій, Карона