Які сёння дзень: 27 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 27 жніўня 2020 года

211
(абноўлена 09:45 20.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце саракавым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 126 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1955 годзе выйшла 1-ае выданне Кнігі рэкордаў Гінеса? Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 жніўня

  • У 1610 годзе Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.
  • У 1652 годзе Капылю было нададзена магдэбургскае права. 
  • У 1820 годзе ў Расійскай імперыі ўказам Аляксандра І забароненая дзейнасць езуітаў.
  • У 1979 годзе астраном Мікалай Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыў малую планету (3283) Скарына.

Хто нарадзіўся 27 жніўня

  • 1811 год: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі паэт.
  • 1860 год: граф Карл Чапскі, мінскі гарадзкі галава і мецэнат.
  • 1907 год: Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт.
  • 1976 год: Алеся, беларуская эстрадная спявачка, салістка гурту "Сябры".

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, нямецкі філосаф Георг Гегель, амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер і савецкая актрыса Фаіна Ранеўская.

27 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць прарока Міхея, які жыў у пачатку 700-х гг. да н.э. у Іўдзее. Ён аўтар Кнігі прарока Міхея, шостай кнігі "малых" прарокаў. Сёння заканчваецца спасаўскі пост, надыходзіць пара вяселляў.

Гэты дзень называлі Міхей-ціхавей: назіралі за ветрам і прадказвалі надвор'е.  Калі дзьмуў лёгкі вецер, осень будзе цёплай, а калі моцны і халодны – у верасні будзе нянасце.

Працы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.

27 жніўня таксама ўшаноўвалі будаўнікоў і муляроў.

211
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 19 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 19 верасня 2020 года

290
(абноўлена 09:58 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 103 дні.

У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 верасня

  • У 1794 годзе расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
  • У 1952 годзе ў Мінску пачалі хадзіць мінскія тралейбусы: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
  • У 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
  • У 2014 годзе ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.

Хто нарадзіўся 19 верасня

  • 1797 год: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.
  • 1958 год: Ігар Цішын, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Голдынг і англійскі акцёр Джэрэмі Айранс.

19 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць цуд Архістраціга Міхаіла. З храмам, пабудаваным у гонар Архістраціга Міхаіла ў Фрыгіі, звязаны два паданні: непасрэдна з гісторыяй будаўніцтва і з уратаваннем храма. Храм быў пабудаваны бацькам нямой дзяўчыны, якая атрымала дарунак мовы пасля таго, як Архістраціг Міхаіл паказаў яму ў сне крыніцу, з якой дзяўчынка павінна была выпіць вады. Але ў IV стагоддзі паганцы паспрабавалі разбурыць храм з дапамогай плыні дзвюх рэк, якія аб'ядналі і накіравалі іх плынь на будынак. Па малітве служыцеля храма з'явіўся сам Архістраціг Міхаіл і ўдарыў сваім жазлом па скале. Ад гэтага ўдару з'явілася шчыліна, у якую і трапіла вада. Менавіта пра гэты цуд і ўспамінаюць 19 верасня.

У народзе верылі, што ў Міхайлаў дзень нячысцікі хаваюцца, бо баяцца яго гневу. Непажадана было 19 верасня працаваць – асабліва ў полі.

Надвор'е ў гэты дзень супярэчлівае – можа і падмарозіць, і затрымацца цёплае восеньскае надвор'е. "З Міхаіла зіма марозы куе", — казалі ў народзе.

290
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 18 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 18 верасня 2020 года

142
(абноўлена 09:57 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 104 дні.

У 1772 годзе Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 верасня

  • У 1651 годзе Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Рэчы Паспалітай Белацаркоўскі мір, паводле якога казацкай тэрыторыяй прызнавалася толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі мусіў падпарадкоўвацца вялікаму гетману кароннаму і не мець самастойных знешніх зносін.
  • У 1772 годзе Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія паведамілі ўладам Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзіць законнасць сваіх захопаў.
  • У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя кайзераўскіх войск на Заходнім фронце.
  • У 1919 годзе польскія войскі акупіравалі Мінск.

Хто нарадзіўся 18 верасня

  • 1985 год: Андрэй Жыгалка, беларускі шахматыст, гросмайстар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі фізік і астраном Леон Фуко і шведская і амерыканская актрыса Грэта Гарба.

18 верасня ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае прарока Захарыю і яго жонку, праведную Лізавету — бацькоў Іаана Хрысціцеля. Па паданні, у іх доўга не было дзяцей, пакуль Лізавеце не з'явіўся анёл, які распавёў, што ў яе нарадзіцца сын, якому належыць выканаць вялікую місію – падрыхтаваць людзей да прыходу Хрыста. У гэты дзень маліліся святым аб зачацці і нараджэнні дзіцяці або пры складаных родах.

18 верасня ў народзе лічылася прыдатным для ўсялякіх гаданняў, прадказанняў і іншых чараўніцкіх спраў.

Назіралі за прыродай: калі на рабіне лісце ўжо пажоўкла, зіма будзе ранняя. Калі рабін шмат – восень будзе дажджлівая.

142
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

Астраномы выявілі ў атмасферы Венеры фасфін. Што гэта значыць - відэа

0
(абноўлена 12:30 18.09.2020)
У кіслотных аблоках Венеры знайшлі намёкі на жыццё - навукоўцы выявілі ў атмасферы планеты газ фасфін. Ён хоць і атрутны, але з'яўляецца маркерам наяўнасці жыцця.

Навукоўцы выявілі малекулу фасфіна ў атмасферы Венеры, што павышае верагоднасць таго, што асноўныя формы жыцця могуць хавацца прама над паверхняй планеты.

На роліку, апублікаваным на сайце Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі, відаць планета, што верціцца па арбіце, а таксама падпісаныя тлумачэнні да вынікаў.

Навукоўцы апублікавалі даследаванне ў часопісе Nature Astronomy. Аўтары не сцвярджаюць, што фасфін - надзейны доказ наяўнасці жыцця. На іх думку, гэта кажа пра невядомыя геалагічныя або хімічныя працэсы на планеце.

Адкрыццё было зроблена з дапамогай магутных тэлескопаў, яго вынікі выкладзеныя ў адкрыты доступ, што дазваляе іншым навукоўцам ацэньваць і аспрэчваць атрыманыя дадзеныя.

Венера - другая планета ад Сонца - падобная на Зямлю сваімі памерамі, масай, арбітальнай хуткасцю. Аднак умовы на Венеры непрыдатныя для жыцця чалавека. Сярэдняя тэмпература на яе паверхні складае прыкладна + 462°С, планету акружае шчыльная газавая абалонка, якая складаецца ў асноўным з вуглякіслага газу і азоту. У атмасферы знаходзіцца шмат злучэнняў серы і практычна адсутнічаюць вадзяная пара і кісларод.

0
Тэги:
Космас