Які сёння дзень: 3 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 3 верасня 2020 года

206
(абноўлена 09:56 26.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 119 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень нарадзіўся беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч? Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 верасня

  • У 1612 годзе пасля трохдзённых баёў атрады Другога апалчэння не далі польска-літоўскім войскам на чале з Хадкевічам падыйсці на дамамогу маскоўскаму гарнізону.
  • У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Гродна.

Хто нарадзіўся 3 верасня

  • 1731 год: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архіепіскап магілёўскі, навуковец, пісьменнік.
  • 1915 год: Барыс Райскі, беларускі дырыжор.
  • 1927 год: Алесь Адамовіч, беларускі пісьменнік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аўстрыйскі аўтаканструктар Фердынанд Паршэ і Жан Жарэс, дзеяч французскага і міжнароднага сацыялістычнага руху.

3 верасня ў народным календары

Вернікі ў гэты дзень шануюць памяць пакутніка Агафоніка Нікамідзійскага, якога ў народзе называюць Агафон Гуменнік. Існавала павер'е, што ў гэты і наступны дзень з лесу выходзяць лесуны і шкодзяць людзям і дамашнім жывёлам, раскідваюць снапы, псуюць сена. Каб уберагчы маёмасць, гаспадару трэба было ўсю ноч вартаваць сваё гумно з качаргою або іншай металічнай прыладай і абавязкова ў кажусе навыварат.

Таксама ўспамінаюць апостала ад 70 Фадзея і пакутніцу Васілісу. У гэты дзень жанчыны займаліся льном, раскладвалі яго для прасушкі, церабілі і часалі ўжо гатовы, каб атрымаць валокны, з якіх потым спрадзецца нітка. Кросны былі, бадай, у кожным доме, ткалі і на продаж, і на пасаг, і для штодзённага ўжытку.

Калі 3 верасня было ясна, то ведалі, што на працягу яшчэ некалькіх дзён будзе трымацца добрае надвор'е.

206
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 19 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 19 верасня 2020 года

290
(абноўлена 09:58 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 103 дні.

У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 верасня

  • У 1794 годзе расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
  • У 1952 годзе ў Мінску пачалі хадзіць мінскія тралейбусы: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
  • У 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
  • У 2014 годзе ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.

Хто нарадзіўся 19 верасня

  • 1797 год: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.
  • 1958 год: Ігар Цішын, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Голдынг і англійскі акцёр Джэрэмі Айранс.

19 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць цуд Архістраціга Міхаіла. З храмам, пабудаваным у гонар Архістраціга Міхаіла ў Фрыгіі, звязаны два паданні: непасрэдна з гісторыяй будаўніцтва і з уратаваннем храма. Храм быў пабудаваны бацькам нямой дзяўчыны, якая атрымала дарунак мовы пасля таго, як Архістраціг Міхаіл паказаў яму ў сне крыніцу, з якой дзяўчынка павінна была выпіць вады. Але ў IV стагоддзі паганцы паспрабавалі разбурыць храм з дапамогай плыні дзвюх рэк, якія аб'ядналі і накіравалі іх плынь на будынак. Па малітве служыцеля храма з'явіўся сам Архістраціг Міхаіл і ўдарыў сваім жазлом па скале. Ад гэтага ўдару з'явілася шчыліна, у якую і трапіла вада. Менавіта пра гэты цуд і ўспамінаюць 19 верасня.

У народзе верылі, што ў Міхайлаў дзень нячысцікі хаваюцца, бо баяцца яго гневу. Непажадана было 19 верасня працаваць – асабліва ў полі.

Надвор'е ў гэты дзень супярэчлівае – можа і падмарозіць, і затрымацца цёплае восеньскае надвор'е. "З Міхаіла зіма марозы куе", — казалі ў народзе.

290
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 18 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 18 верасня 2020 года

142
(абноўлена 09:57 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 104 дні.

У 1772 годзе Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 верасня

  • У 1651 годзе Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Рэчы Паспалітай Белацаркоўскі мір, паводле якога казацкай тэрыторыяй прызнавалася толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі мусіў падпарадкоўвацца вялікаму гетману кароннаму і не мець самастойных знешніх зносін.
  • У 1772 годзе Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія паведамілі ўладам Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзіць законнасць сваіх захопаў.
  • У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя кайзераўскіх войск на Заходнім фронце.
  • У 1919 годзе польскія войскі акупіравалі Мінск.

Хто нарадзіўся 18 верасня

  • 1985 год: Андрэй Жыгалка, беларускі шахматыст, гросмайстар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі фізік і астраном Леон Фуко і шведская і амерыканская актрыса Грэта Гарба.

18 верасня ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае прарока Захарыю і яго жонку, праведную Лізавету — бацькоў Іаана Хрысціцеля. Па паданні, у іх доўга не было дзяцей, пакуль Лізавеце не з'явіўся анёл, які распавёў, што ў яе нарадзіцца сын, якому належыць выканаць вялікую місію – падрыхтаваць людзей да прыходу Хрыста. У гэты дзень маліліся святым аб зачацці і нараджэнні дзіцяці або пры складаных родах.

18 верасня ў народзе лічылася прыдатным для ўсялякіх гаданняў, прадказанняў і іншых чараўніцкіх спраў.

Назіралі за прыродай: калі на рабіне лісце ўжо пажоўкла, зіма будзе ранняя. Калі рабін шмат – восень будзе дажджлівая.

142
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

Астраномы выявілі ў атмасферы Венеры фасфін. Што гэта значыць - відэа

0
(абноўлена 12:30 18.09.2020)
У кіслотных аблоках Венеры знайшлі намёкі на жыццё - навукоўцы выявілі ў атмасферы планеты газ фасфін. Ён хоць і атрутны, але з'яўляецца маркерам наяўнасці жыцця.

Навукоўцы выявілі малекулу фасфіна ў атмасферы Венеры, што павышае верагоднасць таго, што асноўныя формы жыцця могуць хавацца прама над паверхняй планеты.

На роліку, апублікаваным на сайце Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі, відаць планета, што верціцца па арбіце, а таксама падпісаныя тлумачэнні да вынікаў.

Навукоўцы апублікавалі даследаванне ў часопісе Nature Astronomy. Аўтары не сцвярджаюць, што фасфін - надзейны доказ наяўнасці жыцця. На іх думку, гэта кажа пра невядомыя геалагічныя або хімічныя працэсы на планеце.

Адкрыццё было зроблена з дапамогай магутных тэлескопаў, яго вынікі выкладзеныя ў адкрыты доступ, што дазваляе іншым навукоўцам ацэньваць і аспрэчваць атрыманыя дадзеныя.

Венера - другая планета ад Сонца - падобная на Зямлю сваімі памерамі, масай, арбітальнай хуткасцю. Аднак умовы на Венеры непрыдатныя для жыцця чалавека. Сярэдняя тэмпература на яе паверхні складае прыкладна + 462°С, планету акружае шчыльная газавая абалонка, якая складаецца ў асноўным з вуглякіслага газу і азоту. У атмасферы знаходзіцца шмат злучэнняў серы і практычна адсутнічаюць вадзяная пара і кісларод.

0
Тэги:
Космас