Які сёння дзень: 6 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 6 верасня 2020 года

131
(абноўлена 09:59 26.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 116 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1492 годзе Хрыстафор Калумб пачаў сваю першую экспедыцыю з Канарскіх астравоў? Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 верасня

  • У 1928 годзе СССР далучыўся да пакта Брыяна — Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам.
  • У 1991 годзе СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Хто нарадзіўся 6 верасня

  • 1903 год: Мікола Дварэцкі, беларускі паэт.
  • 1946 год: Вячаслаў Селяменеў, беларускі навуковец-гiсторык, архiвiст.
  • 1986 год: Іна Жукава, беларуская гімнастка.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Эдуард Віктар Эплтан і літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус.

6 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Еўціхія, які быў вучнем Іаана Багаслова. Па сугуччы з імем святога гэты дзень называлі Еўціхій Ціхі і маліліся аб безветраным надвор'і, бо вецер мог абтрэсці саспелае льняное насенне.

Але звычайна ў гэтую пору ўжо пачыналіся дажджы, і той, хто марудзіў з уборкай, рызыкаваў страціць ураджай. 

Назіралі за надвор'ем: калі на небе цяжкія хмары, хутка пахаладае, а калі пойдзе дождж – восень, наадварот, будзе сухая.

131
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

80
(абноўлена 10:00 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 92 дні.

У гэты дзень у 1931 годзе нарадзіўся беларускі паэт Ніл Гілевіч. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 верасня

  • У 1472 годзе Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, зараз вядомую як "Біблія Гутэнберга" або "42-радковая Біблія".
  • У 1791 годзе ў Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта "Чароўная флейта".
  • У 1939 годзе Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад у Францыі.

Хто нарадзіўся 30 верасня

  • 1892 год: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка.
  • 1931 год: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Ганс Вільгельм Гейгер і брытанская актрыса Дэбора Кер.

30 верасня ў народным календары

Сёння вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Гэты дзень лічыўся дзявоцкім святам.

Пакуль старыя жанчыны збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся, маладыя дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для навядзення любоўных чараў.

Назіралі таксама за надвор'ем. Калі раніцай было пахмурна, наступныя некалькі дзён надвор'е будзе добрым. Калі ідзе дождж, вясна будзе ранняй, а калі, наадварот, суха – зіма прыйдзе яшчэ не скора.

80
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 29 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 29 верасня 2020 года

102
(абноўлена 09:59 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 93 дні.

У гэты дзень у Гэты дзень у 1529 годзе быў зацверджаны Статут ВКЛ. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 верасня

  • У 1529 годзе быў зацверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права.
  • У 1621 годзе паводле Хоцінскага дагавору Рэч Паспалітая абавязалася перад Асманскай імперыяй стрымліваць запарожскіх казакаў ад нападаў на Крымскае ханства.
  • У 1772 Сеймам быў зацверджаны першы падзел Рэчы Паспалітай.
  • У 1939 годзе быў знішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай, адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі. Аатрад чырвонаармейцаў расстраляў цудатворны абраз. Ён быў адрэстаўраваны ў 1991 годзе.

Хто нарадзіўся 29 верасня

  • 1823 год: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт.
  • 1880 год: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог.
  • 1907 год: Міхаіл Натарэвіч, савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдэля Пэна.
  • 1923 год: Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец.
  • 1932 год: Міхась Рагалевіч, беларускі мастак.
  • 1958 год: Адам Глобус, беларускі пісьменнік.
  • 1959: Вітаўт Мартыненка, беларускі журналіст, пісьменнік, паэт.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі пісьменнік Мігель Сервантэс і французскі мастак Франсуа Бушэ.

29 верасня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялікапакутніцу Яўхіму Усхвалебную, а таксама пакутніцу княгіню Людмілу, якая лічыцца заступніцай Чэхіі.

Птушкі працягваюць адлятаць у вырай. Калі нейкая слабая птушка адбівалася ад чарады, яе звычайна падбіралі і трымалі ў хаце да вясны.

Назіралі за надвор'ем: калі ў гэты дзень цёпла і суха, зіма будзе позняя. Лісце пажоўкла, але трымаецца на дрэвах – восень будзе доўгай.

102
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Нафтавыя цыстэрны, архіўнае фота

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту

0
(абноўлена 17:03 30.09.2020)
У бюджэт рэспублікі за сем месяцаў бягучага года паступіла крыху больш за 13% ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты.

МІНСК, 30 вер - Sputnik. Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты з 1 кастрычніка, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з рашэннем Савета міністраў, стаўка экспартнай пошліны складзе:

  • на сырую нафту - $45,4 за 1 т (раней - $ 47,5);
  • на прамагонны бензін - $24,9 за 1 т (раней - $ 26,1);
  • на таварныя бензіны - $13,6 за 1 т (раней - $ 14,2);
  • на лёгкія, сярэднія дыстыляты - $13,6 за 1 т (раней - $ 14,2);
  • на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя алею - $13,6 за 1 т (раней - $ 14,2).

Месяцам раней пастановай урада Беларусі стаўкі вывазных пошлін на чорнае золата і нафтапрадукты, наадварот, павышаліся.

Раней стала вядома, што за сем месяцаў у беларускі бюджэт паступіла крыху больш за 13% ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты.

"Фактычныя страты казны, звязаныя са зніжэннем нафтаперапрацоўкі і прыпыненнем экспарту беларускай нафты, за гэты перыяд склалі больш за 400 мільёнаў рублёў", - такую лічбу назвала намеснік міністра фінансаў Алена Печань у інтэрв'ю часопісу "Фінансы. Улік. Аўдыт".

0
Тэги:
Нафта, Беларусь