Які сёння дзень: 7 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 7 верасня 2020 года

189
(абноўлена 10:00 26.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 115 дзён.

У гэты дзень у 1667 годзе Сімяон Полацкі быў прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 верасня

  • У 1581 годзе падчас Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям пачалі аблогу Пскова.
  • У 1621 годзе войскі Рэчы Паспалітай перамаглі армію Асманскай імперыі падчас бітвы пры Хоціне.
  • У 1667 годзе Сімяон Полацкі быў прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча.
  • У 1764 годзе каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
  • У 1812 годзе падчас руска-французскай вайны адбылася Барадзінская бітва.
  • У 1941 годзе ў Чыкага быў заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны, з кастрычніка 1941 перайменаваны ў Беларуска-амерыканскую нацыянальную раду.
  • У 2003 годзе гарадскія ўлады Полацка ўстанавілі помнік у гонар літары "Ў".

Хто нарадзіўся 7 верасня

  • 1885 год: Палута Бадунова, дзяячка беларускага нацыянальнага руху.
  • 1919 год: Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст.
  • 1941 год: Уладзімір Гайдук, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся англійская каралева Елізавета І і рускі пісьменнік Аляксандр Купрын.

7 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 – Ціта, вучня апостала Паўла, разам з якім ён вандраваў, пакуль не стаў епіскапам Крыцкім.

У народнай традыцыі Ціту дадаюць мянушку Грыбнік, бо гэтым часам ужо збіралі апошнія грыбы, якіх звычайна было многа ў лесе, асабліва калі пачатак верасня быў цёплы і дажджлівы. Калі ж грыбы былі яшчэ доўга пасля гэтага дня, гэта значыла, што снег будзе таксама позна.

Але "грыбы грыбамі, а малацьба за плячамі" – трэба было выконваць і гаспадарчыя працы.

Таксама 7 верасня святкуюць перанясенне мошчаў аднаго з 12 апосталаў – Варфаламея, або, як яго называюць у народзе, святога Баўтрамея. Казалі: "Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей". Да гэтага часу на полі заставаўся не зжаты звычайна толькі авёс – асноўная сыравіна для каш ды любімая страва дамашняй жывёлы. З аўсянай мукі таксама пяклі хлеб і блінцы, рабілі кісель.

189
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2021 года

81
(абноўлена 15:25 15.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 198 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 чэрвеня

  • У 2006 годзе для карыстальнікаў адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Хто нарадзіўся 16 чэрвеня

  • 1834 год: Аляксандр Ельскі, беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец.
  • 1875 год: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог.
  • 1897 год: Аляксандр Шлюбскі, беларускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, бібліёграф.
  • 1911 год: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Джавані Бакача і шатландскі эканаміст, філосаф Адам Сміт.

16 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпація, Паўла, Дыянісія і пакутніцы Паўлы.

Імя святога Лукіліяна ў народзе ператварылася ў Лук'яна. Казалі: "На Лук'яна глядзі, адкуль вецер дзме". Па ветры спрабавалі вызначыць, які будзе ўраджай. Калі з поўдня – добры, а вось з паднёвага захаду – можа быць і не вельмі, таму што ён прыносіць дажджы. Паўночна-заходні вецер наогул быў неспрыяльны, ён абяцаў навальніцы і буры.

81
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

233
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

233
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)

Пуцін і Байдэн: як рыхтуецца Жэнева да сустрэчы прэзідэнтаў - відэа

0
(абноўлена 13:11 16.06.2021)
Раскосмас паказаў спадарожнікавае фота месца сустрэчы Байдэна і Пуціна ў Жэневе. Напярэдадні сустрэчы там на ўсю моц ідзе падрыхтоўка да перамоў на вышэйшым узроўні.

Раскосмас апублікаваў фота сядзібы ў Швейцарыі, дзе запланаваны перамовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Фота з космасу зрабіў расійскі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі "Рэсурс-П", паведамілі ў Раскосмасе. На ім бачна віла Ла Гранж на беразе Жэнеўскага возера.

Супрацоўнікі паліцыі і жандармерыі патрулююць вуліцы, многія з якіх заблакіраваны, у той час як Парк Ла Гранж - месца, дзе адбудзецца сустрэча на вышэйшым узроўні - зачынены для публікі.

Першая сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і яго амерыканскага калегі Джо Байдэна адбылася 10 сакавіка 2011 года ў Маскве. Прыём праходзіў у перамоўным пакоі расійскага Белага дома. Тады Пуцін займаў пасаду прэм'ер-міністра Расіі, а Байдэн быў на пасадзе віцэ-прэзідэнта ЗША у адміністрацыі Барака Абамы. Падчас сустрэчы палітыкі абмяркоўвалі адносіны паміж дзвюма краінамі, бізнес і тавараабарот. Пуцін адзначаў, што, калі краіны дамовяцца аб увядзенні бязвізавага рэжыму раней, чым з Еўрапейскім саюзам, гэта стане гістарычным крокам у развіцці абедзвюх дзяржаў.

Новая сустрэча лідэраў Расіі і ЗША прызначана на 16 чэрвеня ў Жэневе на віле Ла Гранж. Чакаецца, што Пуцін і Байдэн абмяркуюць стан і перспектывы далейшага развіцця расійска-амерыканскіх адносін, праблематыку стратэгічнай стабільнасці, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
перамовы, фота, Раскосмас, відэа, прэзідэнт, сустрэча, Жэнева, Джо Байдэн, Уладзімір Пуцін