Які сёння дзень: 11 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 11 верасня 2020 года

259
(абноўлена 10:04 26.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 111 дзён.

У гэты дзень у 2001 годзе была здзейсненая тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр у ЗША. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 верасня

  • У 1938 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку.
  • У 1992 годзе адбылося адкрыццё Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Хто нарадзіўся 11 верасня

  • 1855 год: Еўдакім Раманаў, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг.
  • 1953 год: Вінцэсь Мудроў, беларускі пісьменнік.
  • 1972 год: Алесь Пашкевіч, беларускі паэт, празаік, літаратуразнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Дзяржынскі, савецкі касманаўт Герман Цітоў і савецкі і расійскі спявак, Народны артыст СССР Іосіф Кабзон.

11 верасня ў народным календары

У гэты дзень адбылося адсячэнне галавы Іаана Прадцечы. 11 верасня ў народзе нацываюць Іван Галавасек або Іван Калінавік. На Іаана прынята было пасціцца і забаранялася есці круглыя плады, таму што Ірадыяда, нібыта з яблыкам, гуляла з адсечанай галавой Хрысціцеля, якую паднеслі на талерцы. Нельгя таксама было нешта рэзаць – хлеб ламалі рукамі. 

Калінавік гэты дзень называецца таму, што збіралі саспелыя ягады каліны і рабілі з іх кісель, дадавалі ў пірагі і кашы.

Пачынаецца бабіна лета – крыху цяплее, радзей ідуць восеньскія дажджы. Ёсць меркаванне, што "бабіным" гэты перыяд называецца таму, што ў гаспадарцы пачыналіся жаночыя справы: трэба было сабраць садавіну і гародніну, высушыць і спрасці лён і каноплі.

У гэты час, які доўжыўся звычайна два-тры тыдні, пакуль прыгожа і сонечна, імкнуліся справіць вяселлі.

259
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Які сёння дзень: 25 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 25 верасня 2020 года

116
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 97 дзён.

У гэты дзень у 1765 годзе нарадзіўся знакаміты польскі кампазітар беларускага паходжання Міхал Клеафас Агінскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 верасня

  • У 1920 годзе быў заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.
  • У 1971 годзе ў Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць—герой".
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.

Хто нарадзіўся 25 верасня

  • 1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар.
  • 1875 год: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
  • 1902 год: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
  • 1913 год: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уільям Фолкнер, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч Дзмітрый Шастаковіч і амерыканскі акцёр Майкл Дуглас.

25 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялікапакутніка Артамона, які быў забіты натоўпам язычнікаў, чыё капішча была разбурана па яго загадзе.

У народзе лічылася, што ў гэты дзень змеі сыходзяць з палёў у лясы, дзе хаваюцца да самай вясны. Таму баяліся ісці ў лес, каб не патурбаваць змей, таму што забіць змяю ў гэты дзень – наклікаць бяду.

Гаспадыні працягвалі нарыхтоўваць ягады рабіны – сушылі іх або варылі варэнне з мёдам.

Калі 25 верасня ідзе дождж, гэта сведчыць, што зіма будзе доўгая, а калі сонца – добрае надвор'е затрымаецца яшчэ на некалькі дзён.

116
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

89
(абноўлена 09:55 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 верасня

  • У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
  • У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

Хто нарадзіўся 24 верасня

  • 1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
  • 1904 год: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
  • 1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
  • 1954 год: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст.
  • 1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін, амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.

24 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д'яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да ліку святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Фядорын дзень – канец бабінага лета. Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.

Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.

89
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Праца марскога гандлёвага порта Усць-Луга

Эксперт: выгаднае рашэнне аб пераводзе беларускіх грузаў у парты РФ знойдзецца

0
(абноўлена 17:09 24.09.2020)
Прэзідэнт Беларусі ў адказ на крытыку ўладаў балтыйскіх рэспублік заявіў пра гатоўнасць пераарыентаваць экспарт калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў на расійскія парты.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Хуткасць і аб'ёмы пераводу беларускага экспарту на расійскія парты залежыць ад цэн і скідак, заявіў у эфіры тэлемоста ў МПЦ Sputnik рэдактар аналітычнага анлайн-часопіса "Геоэнергетика.ru" Барыс Марцінкевіч.

Адказваючы на пытанне - якія перспектывы пераарыентацыі беларускага экспарту з партоў балтыйскіх рэспублік на расійскія гавані, аналітык нагадаў, што у 2018 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапаноўваў перанакіраваць грузапатокі калію і нафтапрадуктаў.

"Такія пастаўкі разава ажыццяўляліся. З улікам транспартнага пляча, нягледзячы на тое, што РЖД падалі 50% зніжкі, з улікам аплаты паслуг стывідорных кампаній (якія займаюцца пагрузкай і разгрузкай судоў - Sputnik) у Прыморску і Усць-Лузе, атрымалася, што Беларусь пераплаціла. На гэтым эксперымент і быў спынены", - распавёў расійскі эксперт.

Паводле яго слоў, пазіцыя беларускага боку, які адмовіўся плаціць лішнія дзесяць долараў, была справядлівай. Таму транзітныя маршруты захавалі сваю прывязку да партоў балтыйскіх рэспублік.

Пасля таго, як прэзідэнт Беларусі заявіў аб гатоўнасці выключыць грузы з партоў на Прыбалтыцы, пачаліся перамовы. Перамовы зоймуць пэўны час.
"Гэта не адбываецца ў рэжыме абваранай кошкі. Тут чакаюць перамовы і з РЖД, з уладальнікамі чыгуначных цыстэрнаў, са стывідорных кампаній, з партамі, якія пашырылі свае магутнасці. Узаемавыгаднае рашэнне будзе знойдзена, было б жаданне", - спадзяецца Барыс Марцінкевіч.

Пры гэтым аналітык лічыць, што рашэнне можа быць знойдзена, калі РЖД "крыху ўціснецца" і знойдуцца "кемлівыя" стывідорныя кампаніі. Калі беларускія НПЗ будуць працаваць у звыклым рэжыме, то аб'ём каля шасці мільёнаў тон нафтапрадуктаў гатовая прыняць Ленінградская вобласць замест Клайпеды.

"Усё пытанне ў тым, як узгодняць цэны і скідкі", - канстатаваў ён.

0
Тэги:
Эканоміка, Расія, Беларусь