Які сёння дзень: 12 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 12 верасня 2020 года

122
(абноўлена 10:06 26.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 110 дзён.

Сто двадцаць пяць гадоў таму нарадзілася муза беларускага паэта Янкі Купалы — Паўліна Мядзёлка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 верасня

  • У 1485 годзе маскоўскія войскі ўзялі Цвер, Цвярское княства было пазбаўлена незалежнасці.
  • У 1683 годзе адбылася бітва пры Каленбергу, войскі Рэчы Паспалітай і Свяшчэннай Рымскай імперыі на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім нанеслі паражэнне асманскім войскам, якія аблажылі Вену.
  • У 1733 годзе Станіслаў Ляшчынскі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
  • У 1832 годзе на Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга ўсталявана Аляксандраўская калона ў гонар перамогі над Напалеонам.

Хто нарадзіўся 12 верасня

  • 1893 год: Паўліна Мядзёлка, дзеячка беларускай культуры.
  • 1929 год: Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.
  • 1945 год: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (пам. 11.6.1982)

Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік-фантаст Станіслаў Лем, расійскі скрыпач, дырыжор Уладзімір Співакоў і французская спявачка Мілен Фармер.

12 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць свяціцеля Аляксандра, Патрыярха Канстанцінопальскага, а таксама вялебнага Аляксандра Свірскага і вялікага князя Аляксандра Неўскага.

У гэты дзень, наступны пасля Дня адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля, ужо не пасціліся, і на стале было багата страў з прадуктаў новага ўраджаю. Праца на агародзе і ў полі падыходзіла да завяршэння, увечары жанчыны збіраліся ў хаце каб разам прасці і вышываць.

Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем: калі пчолы ўжо пачалі запячатваць вуллі – зіма будзе халоднай, а калі ў паветры лётае павуцінне – у бліжэйшыя дні будзе цёпла.

122
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 2 сакавіка

Які сёння дзень: 2 сакавіка 2021 года

236
(абноўлена 18:06 01.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 304 дні.

Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 сакавіка

  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай.
  • У 1994 годзе Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання.

Хто нарадзіўся 2 сакавіка

  • 1562 год: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, доктар медыцыны.
  • 1896 год: Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец.
  • 1918 год: Алесь Бачыла, беларускі паэт.
  • 1931 год: Леніна Міронава, беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

2 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.

У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.

Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.

236
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 1 сакавіка

Які сёння дзень: 1 сакавіка 2021 года

291
(абноўлена 20:21 26.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 305 дзён.

Якія падзеі адбыліся 1 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 сакавіка

  • У 1581 годзе быў створаны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
  • У 1919 годзе ў Гродне створана беларускае культурна-асветнае таварыства "Бацькаўшчына".

Хто нарадзіўся 1 сакавіка

  • 1917 год: Фёдар Шмакаў, беларускі акцёр, рэжысёр.
  • 1936 год: Лідзія Савік, беларускі літаратуразнавец, крытык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Сандра Бацічэлі і нямецкi музыка, удзельнiк дуэта Modern Talking Томас Андэрс.

1 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведнай Марыямны. Таксама ў гэты дзень апостал Іўда скончыў жыццё самагубствам, таму дзень лічыцца не вельмі благапрыемным.

У даўніну 1 сакавіка нашы продкі святкавалі Ярылін дзень. Ярыла – бог сонца і ўрадлівасці. Па павер'і, з гэтага дня Ярыла адчыняе зямлю і ўсё пачынае расці. 1 сакавіка людзі сустракалі світанак на ўзвышшы і днём абавязкова выходзілі пагрэцца на сонейке.

Калі ў гэты дзень цёпла і сонечна, маразы яшчэ вернуцца. Аблокі, якія ляцяць высока, абяцаюць добрае надвор'е.

291
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян выступае перад сваімі прыхільнікамі ў Ерэване

Рэферэндум па змене формы праўлення прапанавалі ўлады Арменіі

8
(абноўлена 09:55 02.03.2021)
У Ерэване праходзяць шматтысячныя акцыі як прыхільнікаў, так і апанентаў цяперашняй улады. Тым часам прэм'ер-міністр Нікол Пашынян прапануе ўсім заняцца канстытуцыйнай рэформай, а не ўводзіць краіну ў зацяжны крызіс.

МІНСК, 2 сак – Sputnik. Прэм'ер-міністр Арменіі прапанаваў грамадзянам правесці новы рэферэндум, які ўнясе канстытуцыйныя папраўкі для пераходу да іншай формы праўлення дзяржавы, пра гэта Нікол Пашынян заявіў на вячэрнім мітынгу сваіх прыхільнікаў на плошчы Рэспублікі.

Пасля канстытуцыйных пераўтварэнняў краіна з парламенцкай сістэмы праўлення пяройдзе да паўпрэзідэнцкай.

Прэм'ер краіны заявіў пра намер правесці датэрміновыя парламенцкія выбары, каб вывесці краіну з палітычнага тупіка.

"Мэта гэтых выбараў адна - мы не будзем шукаць сваёй перамогі ў гэтых выбарах, гэта павінна быць ваша перамога. Перамога павінна быць толькі ў народа, а ўсе астатнія сілы - палітычныя і ўзброеныя - павінны няўхільна падпарадкоўвацца ўладзе, абранай народам", - заявіў Пашынян.

Паралельна з праўладным мітынгам у Ерэване прайшоў мітынг апазіцыі. Ён адбыўся на праспекце Баграмяна - у пары кіламетраў ад плошчы Рэспублікі. Каля будынка парламента сабраліся больш за дзесяць тысяч чалавек.

Патрабаванне апанентаў цяперашняй улады - хутчэйшая адстаўка прэм'ер-міністра і ўсяго кабінета міністраў. На думку апанентаў, урад і парламенцкую большасць працягваюць бяздзейнічаць. Рашэнне сітуацыі апазіцыя бачыць у прызначэнні прэм'ерам на пераходны перыяд адзінага кандыдата ад апазіцыі - ім можа стаць Вазген Манукян.

Крызіс у Арменіі

Чарговы палітычны крызіс разгарэўся ў Арменіі пасля каментарыя прэм'ера Пашыняна аб расійскіх "Іскандэрах". Намеснік начальніка генштаба УС Арменіі, па дадзеных СМІ, высмеяў прэм'ера, за што быў адпраўлены ў адстаўку, следам за ім падаць у адстаўку было прапанавана і начальніку генштаба Оніку Гаспарану.

На мінулым тыдні прадстаўнікі ўзброеных сіл Арменіі зрабілі заяву, якая змяшчае патрабаванне аб адстаўцы самога Пашыняна. Прэм'ер-міністр назваў гэта спробай перавароту і заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцы. Тым часам апазіцыя ўзвяла барыкады і арганізавала палатачны лагер ля будынка парламента, да перамоваў яны не гатовы і настойваюць на адстаўцы Пашыняна.

Пазіцыя Расіі

Як патлумачылі ў Мінабароны Расіі, Пашыняна ўвялі ўвялі ў зман наконт "Іскандэраў".

"Па наяўных у нас аб'ектыўных і пэўных звестках, пацверджаных у тым ліку сістэмай аб'ектыўнага кантролю, ні адзін з ракетных комплексаў дадзенага тыпу ў ходзе канфлікту ў Нагорным Карабаху не прымяняўся", - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў.

У Крамлі заявілі, што назіраюць за тым, што адбываецца ў Арменіі з трывогай і заклікалі ўсіх да спакою.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
рэформа, Нікол Пашынян, Ерэван, Арменія, улада, Рэферэндум