Які сёння дзень: 15 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 15 верасня 2020 года

67
(абноўлена 09:51 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 107 дзён.

Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень бібліятэк. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 верасня

  • У 1794 годзе расійская армія пад камандаваннем Суворава разбіла пры Кобрыне войска Рэчы Паспалітай.
  • У 1805 годзе Расія аб’явіла вайну Напалеону.

Хто нарадзіўся 15 верасня

  • 1533 год: Кацярына з Габсбургаў, жонка Жыгімонта Аўгуста.
  • 1855 год: Канстанцін Аляксееўскі, вайсковы дзеяч, удзельнік беларускага нацыянальнага руху.
  • 1929 год: Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак у галіне станкавай і кніжнай графікі.
  • 1971 год: Канстанцін Калеснікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA.

Таксама сёння нарадзіліся венецыянскі купец і падарожнік Марка Пола, брытанская пісьменніца Агата Крысці і кінарэжысёр Олівер Стоўн.

15 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Маманта і яго бацькоў – Фядота і Руфіны. Лічылася, што ў гэты дзень нельга выганяць скаціну з падворка. У народзе гаворылі: "На Фядота і Руфіну не выганяй са двара скаціну: выганіш — бяду нажывеш".

На Маманта прыбіраліся ў хлеве, правяралі, ці няма ў сценах шчылін, якія трэба, пакуль яшчэ цёпла, замазаць або забіць мохам. У царквах маліліся за дамашніх жывёл, каб тыя былі здаровымі.

Назіралі за надвор'ем: калі дзень быў ясны, безветраны, восень будзе цёплая, а калі быў дождж – бабіна лета працягнецца яшчэ доўга. Калі аблокі нізка, хутка варта было чакаць непагадзь.

67
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 24 верасня 2020 года

86
(абноўлена 09:55 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 верасня

  • У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
  • У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

Хто нарадзіўся 24 верасня

  • 1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
  • 1904 год: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
  • 1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
  • 1954 год: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст.
  • 1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін, амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.

24 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д'яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да ліку святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Фядорын дзень – канец бабінага лета. Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.

Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.

86
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 23 верасня 2020 года

82
(абноўлена 09:54 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.

У гэты дзень у 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 верасня

  • У 1608 годзе атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага пачалі аблогу Троіца-Сергіева манастыра.
  • У 1648 годзе ў бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
  • У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
  • У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
  • У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.

Хто нарадзіўся 23 верасня

  • 1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
  • 1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
  • 1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
  • 1936 год: Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі драматург Еўрыпід і рымскі імператар Актавіян.

23 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.

У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – абіралі ягады асцярожна, веткі не амалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.

Ягады рабіны здавён лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.

Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі, нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.

Добры ўраджай рабіны сведчыў аб суровай зіме.

82
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Беларускі электрамабіль

Стала вядома, калі ў Беларусі выпусцяць першую партыю электрамабіляў

0
(абноўлена 13:05 24.09.2020)
Беларускае міністэрства прамысловасці не бачыць пакуль эканамічнай эфектыўнасці ў падобнай вытворчасці, але працягвае актыўна займацца дадзенай тэматыкай.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Беларусь мае намер выпусціць першую партыю электрамабіляў ў 2021 годзе, паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько на прэс-канферэнцыі ў Белпрэсцэнтры.

"Для арганізацыі вытворчасці электрамабіляў, любой вытворчасці, неабходна досыць сур'ёзная падрыхтоўка, фінансавыя рэсурсы, акупнасць. Мы не бачым пакуль такой эканамічнай эфектыўнасці. Аднак, нават з улікам гэтага паставілі задачу ў наступным годзе арганізаваць вытворчасць ад 500 да 1000 штук", - сказаў намеснік міністра.

Пры гэтым ён канстатаваў, што па-ранейшаму застаецца мноства тэхнічных праблем, якія звязаны з праграмным забеспячэннем, а таксама інфраструктурай зарадных станцый. Агульнай праблемай застаецца ўзровень зарада электрамабіляў, які падае ў халодны сезон.

Галоўны механізм - фінансавы

Айчыннае прадпрыемства, якое займаецца выпускам аўтамабіляў, закупіла адразу пяць электрамабіляў кітайскага вытворцы, каб зразумець з якімі праблемамі можа сутыкнуцца завод, ствараючы адпаведную вытворчасць.

"Ва ўсякім выпадку ёсць папярэднія дамоўленасці, і мы гаворым пра тое, што ў наступным годзе мы гатовыя былі б разгледзець такую партыю вытворчасці машын", - удакладніў Гунько.

Міністэрства прамысловасці Беларусі для выпуску разглядае мадэлі электрамабіляў апошняга пакалення, пры гэтым стаіць задача, каб яго цана складала да 25 тысяч долараў. Дзяржаўныя органы таксама задумаліся над стымуламі для набыцця гэтага віду транспарту, уключаючы і скідкі на куплю.

"Каб пры здачы на ўтылізацыю свайго аўтамабіля з рухавіком унутранага згарання была магчымасць атрымання сертыфіката на ўмоўную суму зніжкі пры куплі электрамабіля", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Пры гэтым ён прызнаў, што "галоўны механізм - фінансавы", ён павінен заўсёды быць пры куплі такіх інавацыйных тавараў. Адпаведна, неабходна абмеркаваць пытанне льготнай праграмы крэдытавання, абмеркаваць "суперыльготную праграму крэдытавання", у тым ліку, можа быць, нейкую кампенсацыю за кошт бюджэту.

0
Тэги:
электрамабіль, Беларусь