Які сёння дзень: 16 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 16 верасня 2020 года

75
(абноўлена 09:54 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шасцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 106 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слою. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 верасня

  • У 1654 годзе пасля працяглай аблогі расійскія войскі занялі Смаленск, асноўную крэпасць Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе.
  • У 1658 годзе быў заключаны Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і казацкім гетманам Іванам Выгоўскім.
  • У 1697 годзе Аўгуст Моцны стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Хто нарадзіўся 16 верасня

  • 1859 год: Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
  • 1931 год: Пётр Лысенка, беларускі археолаг, даследчык культуры дрыгавічоў і Тураўскай зямлі.

Таксама сёння нарадзіліся рускі палкаводзец Міхаіл Кутузаў і амерыканскі кінаакцёр Мікі Рурк.

16 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніцу Васілісу, якая ва ўзросце 9 гадоў загінула за сваю веру ў Хрыста. Таксама ў гэты дзень шануецца памяць святапакутніка Анфіма і дзевы Домны.

16 верасня наводзілі парадак у хаце і гаспадарчых пабудовах. Лічылася, што калі пазбавіцца смецця і старых рэчаў, у дом прыйдзе дабрабыт. Гаспадыні ў гэты дзень спальвалі старую вопратку або аддавалі яе жабракам, а яшчэ добрую чысцілі і мылі.

Добрае надвор'е 16 верасня сведчыла пра тое, што вясна ў наступным годзе прыйдзе позна. Дождж у другой палове дня абяцаў нянаснае надвор'е на бліжэйшы час, а калі сонейка на захадзе было чырвоным, хутка будзе халадаць.

75
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

88
(абноўлена 09:53 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 100 дзён.

Сёння адзначаецца сусветны дзень без аўтамабіля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 верасня

  • У 1919 годзе Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ
  • У 1943 годзе ў Мінску быў забіты Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі "Беларусь".
  • У 1949 годзе СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
  • У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М'янмай.

Хто нарадзіўся 22 верасня

  • 1903 год: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік.
  • 1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі оперны спявак Андрэа Бачэлі і бразільскі футбаліст Ранальда.

22 верасня ў народным календары

У праваслаўнай царкве сёння шануюць праведных Акіма і Ганну – бацькоў Панны Марыі. Ім моляцца аб вылячэнні ад бясплоддзя.

22 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.

Падыйшла пара нарыхтоўваць дровы – пакуль не пайшлі яшчэ моцныя дажджы і дрэва не адсырэла. У гэты час надэходзіць другое "бабіна лета" – трэба спяшацца, каб закончыць усе гаспадарчыя справы ў час.

Назіралі за прыродай: калі ў паветры лётае павуцінне, надвор'е будзе добрым, але зіма – халоднай. Калі раптам выпаў снег – ураджаю не будзе. Калі пладовыя дрэвы яшчэ не скінулі лісце – у бліжэйшыя тыдні будзе цёпла.

88
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 21 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 21 верасня 2020 года

401
(абноўлена 10:02 14.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 101 дзень.

Сёння святкуецца Багач, або Малая Прачыстая — Раство Прасвятой Багародзіцы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 верасня

  • У 1801 годзе замест ліквідаванай Літоўскай была створана Гродзенская губерня, якая праіснавала да 1921 года.
  • У 1939 годзе пасля 2-дзённых баёў Чырвоная Армія заняла Гродна.

Хто нарадзіўся 21 верасня

  • 1903 год: Іосіф Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны
  • 1909 год: Дзмітрый Касмовіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1918 год: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік.
  • 1953 год: Віктар Альшэўскі, беларускі мастак, педагог, прафесар БДАМ.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі пісьменнік Герберт Уэлс і амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг.

21 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую, або Раство Прасвятой Багародзіцы.

Найсвяцейшая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям'і праведных Ганны і Ёакіма. Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу. Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.

Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок або Багач. Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".

У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.

Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.

Па паводзінах жывёл вызначалі, якой будзе зіма: калі статак спяшаецца на поле, зіма таксама прыйдзе рана і будзе марознай.

401
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Медсястра рыхтуе вакцыну ад COVID-19 для ўвядзення добраахвотніку ў клініцы ў Лондане

Генсак ААН перасцярог свет ад "вакцыннага нацыяналізма"

0
(абноўлена 17:04 22.09.2020)
Антоніу Гутэрэш перакананы, што дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Свету неабходна ўстрымацца ад з'яўлення "вакцыннага нацыяналізма", дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны ад каронавіруса новага тыпу. Такое меркаванне агучыў генеральны сакратар Арганізацыі аб'яднаных нацый Антоніу Гутэрэш, выступаючы падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генасамблеі ААН.

"Мы працуем над тым, каб сродкі і метады лячэння сталі глабальным грамадскім дабром, і падтрымліваем намаганні па стварэнні таннай" народнай вакцыны", даступнай ва ўсіх краінах", - сказаў Гутэрэш.

Паводле слоў генеральнага сакратара ААН, дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны.

"Паводле паведамленняў, некаторыя краіны заключаюць паралельныя здзелкі выключна ў інтарэсах свайго ўласнага насельніцтва. Такі "вакцынны нацыяналізм" не толькі несправядлівы, але і асуджаны на правал. Ніхто з нас не будзе ў бяспецы да таго часу, пакуль у бяспекі не апынемся мы ўсе" , - канстатаваў ён.

Нагадаем, раней Антоніу Гутэрэш выказваўся пра тое, што ўспышка каронавіруса ва ўсім свеце выходзіць з-пад кантролю: хутка свет пройдзе "змрочную адзнаку ў адзін мільён страчаных з-за віруса жыццяў", людзі ва ўсім свеце павінны быць гатовыя да вакцынацыі.

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да цяперашняга часу каронавірусам ва ўсім свеце заразіліся больш за 31 мільёны чалавек, ахвярамі хваробы сталі ўжо звыш 962 тысяч пацыентаў.

0
Тэги:
каронавірус, ААН
Тэмы:
Каронавірус COVID-19