Які сёння дзень: 1 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 1 кастрычніка 2020 года

372
(абноўлена 10:49 30.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 91 дзень.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей, а таксама Міжнародны дзень музыкі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 кастрычніка

  • У 1653 годзе земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай ў падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага з мэтай авалодаць усходнімі землямі Рэчы Паспалітай.
  • У 1817 годзе ў Віленскім універсітэце заснавана тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філаматаў.
  • У 1921 годзе адкрылася Беларуская драматычная студыя.

Хто нарадзіўся 1 кастрычніка

  • 1612 год: Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1881 год: Міхаіл Станюта, беларускі мастак.
  • 1937 год: Іван Вашкевіч, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.
  • 1937 год: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскія паэт Леў Гумілёў і акцёр Алег Яфрэмаў

1 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святой Арыадны. У народзе гэты дзень ведаюць як Арына Жураўліны лёт.

Калі ж птушкі спазняюцца і не адлятаюць да гэтага дня, значыць, маразоў не будзе да самага лістапада.

У гэты дзень збіралі і нарыхтоўвалі плады шыпшыны. Іх можна сушыць і потым рабіць карысны адвар, а можна зварыць з іх варэнне – трэба толькі добра пачысціць шыпшыну знутры. Сухую шыпшыну варта захоўваць у палатняных мехах або ў шкляных банках. Шыпшына – добры лек ад прастуды, а таксама ад захворванняў страўніка.

Назіраюць у гэты дзень і за прыродай: калі лісце з бяроз яшчэ не апала, снег выпадзе позна, а калі пустазелле выраста высокім, снегу будзе многа.

372
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (317)
Які сёння дзень: 21 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 21 кастрычніка 2020 года

54
(абноўлена 09:43 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста пяьым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 71 дзень.

У гэты дзень у 1943 годзе нацыстамі было ліквідавана Мінскае гета. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 кастрычніка

  • У 1917 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Беларуская крынiца", орган Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi.
  • У 1917 годзе ў Мінску пачаўся III з’езд Беларускай сацыялiстычнай грамады, на якім прынята новая праграма партыi.
  • У 1926 годзе адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.
  • У 1943 годзе нацыстамі ліквідавана Мінскае гета.

Хто нарадзіўся 21 кастрычніка

  • 1876 год: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.
  • 1878 год: Уладзімір Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ.
  • 1914 год: Казімір Свёнтак, кардынал, каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
  • 1921 год: Іван Муравейка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся шведскі хімік, заснавальнік Нобелеўскай прэміі Альфрэд Нобель і расійскі акцёр і кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў.

21 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць прападобных Пелагіі Антыохскай і Трыфана, архімандрыта Вяцкага. У народзе пра гэты дзень казалі: "Трыфан футра чыніць, Пелагея рукавічкі шые". З гэтага дня пачыналі рыхтаваць цёплае адзенне.

Зімовае адзенне куплялі, а таксама шылі самі з футра, валялі валёнкі з воўны. Нарыхтоўкі з гародніны ў гэты час хавалі ў халодны склеб, або ў возера, дзе пада льдом захоўвалася прыдатная для гэтага тэмпература.

Калі ў гэты дзень з бяроз яшчэ не абляцела лісце, зіма будзе позняй. Калі аблокі нізка ідуць – варта чакаць маразоў. Вакол сонца з'явіўся круг – будзе суха і ясна.

54
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (317)
Які сёння дзень: 20 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 20 кастрычніка 2020 года

177
(абноўлена 09:39 12.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 72 дні.

У гэты дзень у 1947 годзе быў аткрыты Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 кастрычніка

  • У 1506 годзе на княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абраны Жыгімонт І Стары.
  • У 1655 годзе была заключана Кейданаўская унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, уніцыятарам была група паноў і шляхты з Жамойці, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.
  • У 1920 годзе на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.
  • У 1947 годзе адбылося адкрыццё Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ААЭ.

Хто нарадзіўся 20 кастрычніка

  • 1677 год: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1733 год: Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык.
  • 1859 год: Антон Брадоўскі, калекцыянер, музейны работнік, заснавальнік Віцебскага губернскага музея.
  • 1885 год: Аляксандр Бурбіс, беларускі палітычны дзеяч.
  • 1892 год: Янка Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
  • 1906 год: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр.
  • 1947 год: Юрка Голуб, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Арцюр Рэмбо і польскі філосаф Казімір Твардоўскі.

20 кастрычніка ў народным календары

Сёння дзень святых Сергія і Пелагеі. У асобных рэгіёнах Беларусі яго лічылі пачаткам зімы, таму называлі святога Сяргей Зімовы. У той час як на Сяргея зіма пачыналася, сапраўды ўстанаўлівалася яна толькі ў Матронін дзень, 22 лістапада.

У народзе казалі: "Сяргей інеем травы б'е, а Матрона зіме назад павярнуць не дае".

У гэты дзень уважліва назіралі за надвор'ем. Калі снег выпал, але лісце з дрэў яшчэ не абляцела, зіма прыйдзе позна. Калі было сонечна і ясна, цёпла будзе яшчэ тры тыдні. Калі месяц ў гэты дзень бледны, варта чакаць маразоў.

177
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (317)
Праца памежнікаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск

Ужо заўтра: як зменяцца правілы для тых, хто ўязджае ў Беларусь

1
(абноўлена 14:53 21.10.2020)
З чацвярга замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбываюць з "зялёнай зоны", павінны мець пры перасячэнні мяжы арыгінал даведкі з адмоўным тэстам на каронавірус.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Новыя правілы для тых, хто прыбывае ў Беларусь або рухаецца праз краіну транзітам пачнуць дзейнічаць ужо заўтра, 21 кастрычніка. Абноўленыя рэкамендацыі замацаваны ў пастанове Савета Міністраў ад 13 кастрычніка 2020 года.

Што зменіцца для гасцей краіны і тых, хто рухаецца праз яе транзітам, у аглядзе Sputnik.

Калі вы едзеце з "зялёнай" зоны

Даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, выдадзеную не раней за 72 гадзін да перасячэння мяжы, павінны будуць мець пры сабе ўсе, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі з "зялёнай зоны".

Мова даведкі можа быць беларускай, рускай ці англійскай мове, у тэксце павінна ўтрымлівацца прозвішча, імя пасажыра і вынік лабараторнага даследавання на каронавірус.

Тэст на антыцелы (IgM і IgG), а таксама тэст на вылучэнне РНК (мазок) не падыходзяць для перасячэння мяжы. У даведцы абавязкова павінна быць адзначана "палімеразная ланцуговая рэакцыя" (PCR).

Грамадзяне Беларусі, а таксама тыя, хто мае від на жыхарства ў краіне, не абавязаны здаваць тэсты ПЦР незалежна ад таго, прыбываюць яны з "чырвонай" ці з "зялёнай" зон. Аднак у выпадку прыбыцця з чырвонай зоны пасажыры абавязаны выконваць 10-дзённую самаізаляцыю.

Калі вы едзеце з "чырвонай" зоны

Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя абнавіла спіс краін "чырвонай зоны", цяпер у ім 132 дзяржавы.

Замежнікі і асобы без грамадзянства абавязаны выканаць дзесяцідзённы рэжым самаізаляцыі па прыбыцці з гэтых краін. У тым ліку, калі ў адной з краін чырвонай зоны яны знаходзіліся транзітам - але даўжэй за 24-ы гадзіны.

У выпадку, калі замежнікі ідуць праз Беларусь транзітам з "чырвонай зоны", ім не абавязкова мець пры сабе даведку з адмоўным вынікам тэста на COVID. Аднак на працягу 24-х гадзін неабходна пакінуць краіну, а пры ўездзе прад'явіць дакумент, які пацвярджае транзіт.

Калі грамадзянін, які прыехаў у Беларусь, не паспеў пакінуць краіну за 24 гадзіны, яму прыйдзецца зрабіць тэст на каронавірус у тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя, каб працягнуць падарожжа.

1
Тэги:
Беларусь