Які сёння дзень: 2 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 2 кастрычніка 2020 года

196
(абноўлена 10:50 30.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 90 дзён.

У гэты дзень у Беларусі святкуецца Дзень архівіста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 кастрычніка

  • У 1323 годзе князь Гедзімін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэння.
  • У 1413 годзе была заключаная Гарадзельская унія паміж Польшчай і ВКЛ.
  • У 1930 годзе ў Гродна выйшаў з друку першы нумар грамадска-культурнага часопісу "Беларуская думка".

Хто нарадзіўся 2 кастрычніка

  • 1828 год: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык і грамадскі дзеяч беларускага паходжання.
  • 1948 год: Сямён Дамарад, беларускі мастак-манументаліст.
  • 1961 год: Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, журналіст.
  • 1965 год: Зміцер Сідаровіч, беларускі музыкант.

Таксама сёння нарадзіўся ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі Махатма Гандзі.

2 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Зосіма і Савація. У народзе яны лічыліся заступнікамі пчол.

Калі цёплае надвор'е захоўвалася да гэтай пары, вуллі прыбіралі на Савація (праз 8 дзён, 10 кастрычніка). Увесь гэты тыдзень збіралі мёд. Потым вуллі састаўлялі ў пчальнік і рыхтавалі іх да надыходзячых халадоў. Па таму, наколькі шчыльна пчолы заляплялі ляток, прадказвалі, якой будзе зіма: калі адтуліна зусім маленькая, гэта значыць, будзе мароз.

Моладзь у гэтыя дні ладзіла вячоркі: хлопцы частавалі мёдам дзяўчын, заляцаліся. Казалі: "На Трафіма шчасце не праходзіць міма". Таксама спраўляліся вяселлі.

196
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

133
(абноўлена 09:44 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 70 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 кастрычніка

  • У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
  • У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
  • У 1988 годзе ў Вільнюсе пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову "Саюдзіс".

Хто нарадзіўся 22 кастрычніка

  • 1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін.

22 кастрычніка ў народным календары

22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў - Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея.

У народзе гэты дзень называлі "дрэвапілец" – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва. Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што летам драўніна занадта сакавітая.  

Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем. Калі раніцай ішоў дождж, увечары можа быць снег. Галалёд прадракаў дажджлівае надвор'е. Калі на пладовых дрэвах яшчэ трымалася лісце, гэта значыць, яшчэ будзе цёпла.

133
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 21 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 21 кастрычніка 2020 года

67
(абноўлена 09:43 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста пяьым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 71 дзень.

У гэты дзень у 1943 годзе нацыстамі было ліквідавана Мінскае гета. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 кастрычніка

  • У 1917 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Беларуская крынiца", орган Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi.
  • У 1917 годзе ў Мінску пачаўся III з’езд Беларускай сацыялiстычнай грамады, на якім прынята новая праграма партыi.
  • У 1926 годзе адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.
  • У 1943 годзе нацыстамі ліквідавана Мінскае гета.

Хто нарадзіўся 21 кастрычніка

  • 1876 год: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.
  • 1878 год: Уладзімір Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ.
  • 1914 год: Казімір Свёнтак, кардынал, каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
  • 1921 год: Іван Муравейка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся шведскі хімік, заснавальнік Нобелеўскай прэміі Альфрэд Нобель і расійскі акцёр і кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў.

21 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць прападобных Пелагіі Антыохскай і Трыфана, архімандрыта Вяцкага. У народзе пра гэты дзень казалі: "Трыфан футра чыніць, Пелагея рукавічкі шые". З гэтага дня пачыналі рыхтаваць цёплае адзенне.

Зімовае адзенне куплялі, а таксама шылі самі з футра, валялі валёнкі з воўны. Нарыхтоўкі з гародніны ў гэты час хавалі ў халодны склеб, або ў возера, дзе пада льдом захоўвалася прыдатная для гэтага тэмпература.

Калі ў гэты дзень з бяроз яшчэ не абляцела лісце, зіма будзе позняй. Калі аблокі нізка ідуць – варта чакаць маразоў. Вакол сонца з'явіўся круг – будзе суха і ясна.

67
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)