Які сёння дзень: 7 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 7 кастрычніка 2020 года

105
(абноўлена 10:55 30.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 85 дзён.

У гэты дзень у 1765 годзе нарадзіўся кампазітар Міхаіл Клеафас Агінскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 кастрычніка

  • У 1601 годзе адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
  • У 1897 годзе ў Вільні быў створаны "Бунд" — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.
  • У 1977 годзе ў СССР была прынята новая канстытуцыя.

Хто нарадзіўся 7 кастрычніка

  • 1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі магнат і кампазітар.
  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі мовазнавец і этнограф.
  • 1912 год: Юрый Жывіца, беларускі выдавец і пісьменнік.
  • 1918 год: Ізраіль Басаў, беларускі мастак.
  • 1932 год: Іван Пташнікаў, беларускі пісьменнік.
  • 1943 год: Яўген Шыпіла, беларускі акцёр.
  • 1956 год: Вячаслаў Швед, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі Нільс Бор і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

7 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць першапакутніцы Фёклы, паслядоўніцы апостала Паўла. У народзе святую называлі Фёкла-Зароўніца. У ноч на Фёклу сушылі снапы, і для гэтага палілі вогнішчы, якія рабілі з альховых дроў, якія не даюць іскраў і не падпаляць салому. На Фёклу малацілі ноччу, а потым ужо займаліся гэтай працай па раніцах.

Гаспадыні прыбіралі на градах апошнюю гародніну: познія буракі, часнык.

Лічылася, што калі ў гэты дзень грымеў гром, зіма будзе мяккая і без снегу.  

105
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

221
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

221
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Эмблема НАТА у штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі

НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты

43
(абноўлена 19:57 14.06.2021)
Тым не менш, альянс не падтрымаў прапанову Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базіравання, пра гэта гаворыцца ў выніковай заяве саміту альянсу.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што прапанова Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці "не з'яўляецца прымальнай і не выклікае даверу ў НАТА".

Акрамя таго, НАТА пачынае распрацоўку новай Стратэгічнай канцэпцыі альянсу, плануецца, што яна будзе прынята на наступным саміце ў 2022 годзе ў Іспаніі.

Атакі ў космасе

Таксама ў выніковым дакуменце пасля саміту альянсу ў Брусэлі гаворыцца, што краіны НАТА гатовы сумесна рэагаваць на атакі ў космасе, якія "могуць пагражаць росквіту, бяспецы і стабільнасці", а таксама нанесці аналагічную шкоду сучаснаму грамадству, як і звычайныя ўзбраенні.

"Падобныя атакі на аб'екты краін НАТА могуць прывесці да задзейнічання Пятага артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора, згодна з якім нападзенне на аднаго члена НАТА у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе разглядацца як нападзенне на іх у цэлым", - адзначаецца ў заяве.

Інцыдэнт з бортам Ryanair

Таксама НАТА падтрымлівае незалежныя расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair у Мінску, гаворыцца ў заяве. І ў прыватнасці, па лініі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Альянс заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў.

"Мы заклікаем Беларусь выконваць нормы міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", - гаворыцца ў паведамленні.

Лёс Украіны і Грузіі ў НАТА

Асобна гаворыцца ў заяве і пра будучыню Украіны і Грузіі ў НАТА.

"Мы пацвярджаем рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, пра тое, што Украіна стане членам альянсу з Планам дзеянняў па членству ў якасці неад'емнай часткі гэтага працэсу", - пазначана ў дакуменце.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што НАТА "цвёрда падтрымлівае права Украіны самастойна вызначаць" будучыню і замежнапалітычны курс.

Пацверджана і аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Грузіі, прынятае ў Бухарэсце ў 2008 годзе, а таксама прыхільнасць "палітыцы адчыненых дзвярэй" з нагоды далучэння новых членаў.

"Далучэнне Паўночнай Македоніі ў мінулым годзе з'яўляецца яшчэ адным адчувальным пацвярджэннем гэтай прыхільнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Саміт НАТА у Брусэлі

Саміт НАТА з удзелам лідэраў краін-саюзніц прайшоў у Брусэлі 14 чэрвеня. На сустрэчы абмеркавалі новую стратэгічную канцэпцыю альянсу да 2030 года, закранулі ўзаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, умацаванне тэхнічнага развіцця, барацьбу са змяненнем клімату і пагрозы ў кіберпрасторы і космасе.

Чытайце таксама:

43
Тэги:
мараторый, Расія, прапанова, альянс, ядзерныя ракеты, Еўропа, НАТА
Кашалёк з грашыма

Белстат: рэальныя даходы беларусаў за 4 месяцы выраслі больш чым на 3%

13
(абноўлена 17:35 15.06.2021)
Большая частка даходаў насельніцтва па-ранейшаму фарміруецца за кошт аплаты працы, якая перавышае 60% ад усіх наяўных даходаў.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - красавіку бягучага года павялічыліся на 3,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

Структура рэальных даходаў беларусаў выглядае наступным чынам:

  • аплата працы - 64,0%
  • даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход - 7,5%
  • трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,3%
  • даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2%

У адпаведнасці з беларускай метадалогічй рэальнымі размяшчанымі даходамі лічацца грашовыя даходы, з якіх ужо вылічаны падаткі, зборы і ўнёскі, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Белстат ў пачатку чэрвеня распаўсюдзіў інфармацыю, што ў траўні гэтага года індэкс спажывецкіх цэн у параўнанні са снежнем 2020 года склаў 105,2%. Прагнозны паказчык росту інфляцыі пры гэтым павялічылі ў гадавым вымярэнні з 5% да 7%.

Раней міністэрства эканомікі прадставіла прагноз, паводле якога ў 2021 годзе беспрацоўе не павінна перавысіць 4,4%, а даходы насельніцтва ў намінальным выражэнні павялічацца на 7%.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Праца, даходы, Белстат