Які сёння дзень: 12 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 12 кастрычніка 2020 года

206
(абноўлена 10:58 30.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 80 дзён.

У гэты дзень у 1506 годзе каралём ВКЛ стаў Жыгімонт Стары. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 кастрычніка

  • У 1398 годзе ВКЛ і Тэўтонскі ордэн заключылі Салінскі дагавор, Вітаўт у чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.
  • У 1506 годзе быў каранаваны Жыгімонт Стары, пачаўся адлік эпохі Адраджэння ў ВКЛ.
  • У 1654 годзе Расійскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай (1654—1667) пасля працяглай аблогі ўзялі горад Дуброўну, насельніцтва выведзена ў палон, умацаванні зрытыя.
  • У 1920 была абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Хто нарадзіўся 12 кастрычніка

  • 1853 год: Максімільян Абрэмбскі, шляхціч, гродзенскі чыноўнік, дабрачынец, публіцыст.
  • 1865 год: Міхаіл Анцаў, беларускі кампазітар і харавы дырыжор.
  • 1897 год: Надзея Шнаркевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, краязнавец.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі спявак Лучана Павароці і аўстралійскі акцёр Х'ю Джэкман.

12 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Кірыяка Пустэльніка. Пра яго расказваюць, што ва ўзросце 70 гадоў Кірыяк пайшоў жыць у пустын, дзе яго ад рабаўнікоў і злачынцаў абараняў леў. Таксама сёння дзень памяці Феафана Літасцівага, які ўсе свае грошы даваў, каб дапамагчы людзям, і сам у выніку застаўся жабраком.

У народзе кажуць: "Феафан накінуў на сонца кафтан". Паколькі святы быў гатовы зняць апошнюю кашулю, каб дапамагчы бяздольнаму, ён таксама дапамагае і сонцу схавацца ад надыходзячых халадоў.

Калі ў гэты дзень у лесе знаходзілі грыбы, гэта значыла, што яшчэ некалькі дзён будзе трымацца цёплае надвор'е. Калі ўвечары быў туман, гэта таксама сведчыла, што замаразкаў не будзе.

206
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 18 траўня

Які сёння дзень: 18 траўня 2021 года

213
(абноўлена 12:40 17.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 227 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 траўня

  • У 1906 годзе ў Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў (праіснавала да 1914).
  • У 1912 годзе ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
  • У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.

Хто нарадзіўся 18 траўня

  • 1938 год: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог.
  • 1940 год: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец і перакладчык з Беласточчыны.
  • 1972 год: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.

Таксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і вучоны Амар Хаям і французскі мадэльер П'ер Бальмен.

18 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).

Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў гародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэту гародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер'е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.

Калі заквітнела чарамха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне квітнець, тым гарачэй будзе лета.

213
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 17 мая

Які сёння дзень: 17 траўня 2021 года

225
(абноўлена 18:07 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць восмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 228 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 траўня

  • У 1995 годзе была створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 17 траўня

  • 1681 год: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
  • 1952 год: Анатоль Красоўскі, беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.
  • 1952 год: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык Сяргей Салаўёў і французскі кампазітар Эрык Саці.

17 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Пелагеі Тарсійскай.

У сялян працягваліся працы ў гародз – сеялі агуркі, кукурузу і бабы. Калі ўжо квітнее каліна, гэтыя культуры дакладна не памерзнуць.

Дрэннай прыкметай было 17 траўня забіць птушку на мясу – лічылася, што ў таго, хто так зробіць, куры і качкі будут дрэнна несціся і куранят будзе мала.

Калі раніцай не выпала расы, надвор'е хутка зменіцца. Куванне зязюлі прадвяшчае добрае надвор'е.

225
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Спявачка Эдэн Алене (Ізраіль) выступае на рэпетыцыі першага паўфіналу конкурсу песні Еўрабачанне-2021 у Ратэрдаме

Першы паўфінал "Еўрабачання" пройдзе сёння ў Ратэрдаме

21
(абноўлена 16:16 18.05.2021)
Гледачы ўбачаць 15 жывых выступленняў, яшчэ адна артыстка, якая павінна была ўдзельнічаць у паўфінале, на сцэну не выйдзе. З-за пандэміі дэлегацыя Аўстраліі не прыбыла ў Нідэрланды, аднак спявачка запісала сваё выступленне на відэа.

МІНСК, 18 тра - Sputnik. Першы паўфінал міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2021" адбудзецца ў аўторак у Ратэрдаме.

Сёння на сцэну арэны Ahoy у Ратэрдаме выйдуць прадстаўнікі Літвы, Славеніі, Расіі, Швецыі, Паўночнай Македоніі, Ірландыі, Кіпра, Нарвегіі, Харватыі, Бельгіі, Ізраіля, Румыніі, Азербайджана, Украіны і Мальты. Краіны пералічаныя ў тым парадку, у якім будуць выступаць артысты. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў былі вызначаны прадзюсарамі шоў.

Аўстралія не прыехала

Прадстаўніца Аўстраліі спявачка Montaigne не прыехала на "Еўрабачанне", так як дэлегацыя краіны не змагла наведаць Нідерладны з-за каронавірусных абмежаванняў. Кампазіцыя Technicolour, напісаная ў стылі поп-арт, будзе транслявацца анлайн. Відэа выступлення Montaigne прыйшлося падрыхтаваць загадзя.

Хто пераможа на "Еўрабачанні-2021"

Афіцыйныя букмекеры конкурсу "Еўрабачанне" назвалі фаварыта, які, на іх думку, заваюе галоўны прыз конкурсу. Спецыялісты лічаць, што першага месца вартая рок-гурт Måneskin з Італіі, які прадставіць кампазіцыю "Zitti e buoni".

Фінал "Еўрабачання"

Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў.

У фінале, мінаючы папярэднія адборы, традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.

Дзе паглядзець "Еўрабачанне"

Трансляцыя "Еўрабачання" пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Паглядзець конкурс на беларускіх тэлеканалах сёлета беларусы не змогуць - праграмы няма ў эфірнай сетцы. Аднак прамая трансляцыя будзе даступная на афіцыйным YouTube-канале міжнароднага конкурсу.

Чаму Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"

11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць.

"Галасы ЗМеста" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы конкурсу.

У панядзелак прэс-служба "Белтэлерадыёкампаніі" паведаміла, што рашэнне аб тым ці будзе Беларусь ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" -2022, медыяхолдынг прыме пазней. Пры гэтым супрацоўніцтва з ЕВС і "Белтэлерадыёкампаніі" працягваецца.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
відэа, Нідэрланды, Аўстралія, Ратэрдам, Еўрабачанне