Які сёння дзень: 16 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 16 кастрычніка 2020 года

211
(абноўлена 09:35 12.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 76 дзён.

У гэты дзень у 1923 годзе была заснавана кінакампанія Уолта Дыснея. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 кастрычніка

  • У 1923 годзе была заснавана кінакампанія Уолта Дыснея.
  • У 1946 годзе быў выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбуналу 
  • У 1964 годзе Кітай здзейсніў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
  • У 1978 годзе Караль Вайтыла абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
  • У 1988 годзе на цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла "Рабыня Ізаўра" - першага бразыльскага серыяла на савецкім тэлебачанні.

Хто нарадзіўся 16 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр.
  • 1948 год: Яўген Сямашка, беларускі журналіст, гісторык.
  • 1957 год: Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменнік.
  • Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Оскар Уайльд і амерыканскі драматург Юджын О'Ніл.

16 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дыянісія Арэапагіта. У народзе яго называлі Дзяніс Пазімні. Казалі: "Прыйшоў Дзяніс, пацягнуў дзень на ніз". Сапраўды дзень ужо становіцца кароткі, хутка змяркаецца, сонейка ўстае пазней.

У гэты дзень людзі асабліва баяліся сурокаў і нячыстай сілы. Каб уратавацца, чыталі малітвы, а таксама насілі з сабой асінавую кару. Пра гэта дрэва кажуць, што яно адпуджвае ўсялякае зло.

Баяліся таксама ліхаманкі. Лічылася, што з гэтага дня па вёсках ходзяць восеньскія ліхаманкі – яны могуць трапіць, нібы сор, у вочы або забрацца пад адзенне. Каб абараніцца ад ліхаманак, вешалі ў хаце звязкі цыбулі або часнаку – зараз мы ведаем пра іх антыбактэрыцыдныя ўласцівасці, а нашы продкі верылі, што непрыемным пахам гэтай гародніны можна адпудзіць нечысць.

211
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 25 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 25 кастрычніка 2020 года

237
(абноўлена 09:46 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 67 дзён.

У гэты дзень каталікі святкуюць Дзень святога Марціна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 кастрычніка

  • У 1920 годзе войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.
  • У 2010 годзе ў Пінску адбыўся выбух і пажар на заводзе "Пінскдрэў-ДСП", які стаў буйнейшай прамысловай аварый Беларусі за некалькі дзесяцігоддзяў.

Хто нарадзіўся 25 кастрычніка

  • 1858 год: Эдвард Пякарскі, беларускі этнограф, географ, фалькларыст.
  • 1868 год: Карл Грыгаровіч, беларускі скрыпач і педагог.
  • 1884 год: Сяргей Дубінскі, беларускі археолаг і гісторык.
  • 1932 год: Уладзімір Анісковіч, беларускі літаратурны крытык, перакладчык.
  • 1933 год: Нінэль Шчасная, беларускі жывапісец і графік.
  • 1934 год: Яўген Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, педагог.
  • 1936 год: Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Іаган Штраўс, французскі кампазітар Жорж Бізэ, а таксама мастак Пабла Пікаса.

25 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых пакутнікаў Прова, Тараха і Андроніка. Народныя павер'і звязваюць святога Прова з зоркамі: у гэты дзень па іх колькасці і ззянню можна было прадказаць надвор'е. Калі зорак шмат – будзе добры ўраджай, калі яны яркія – хутка прыйдуць маразы, а калі тусклыя – будзе холадна. Упаўшая зорка прадракала ветранае надвор'е.

У каталікоў жа гэта Дзень святога Марціна, у які прынята рэзаць гусей. У народзе казалі: "Марцін святы – губіцель гагаты". Лічылася, што па грудной костцы запечанай птушкі можна меркаваць пра будучую зіму.

237
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Які сёння дзень: 24 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 24 кастрычніка 2020 года

198
(абноўлена 09:46 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 68 дзён.

У гэты дзень ААН адзначае сваё свята - Дзень аб'яднаных нацый. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 кастрычніка

  • У 1654 годзе адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай.
  • У 1656 годзе было заключана Віленскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
  • У 1658 годзе Расійскія войскі нанеслі паражэнне войску Рэчы Паспалітай у бітве каля вёскі Веркі пад Вільняй.
  • У 1780 годзе Марцін Пачобут-Адляніцкі быў прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі.
  • У 1981 годзе ў Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, было вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы.
  • У 1995 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Алжырам.

Хто нарадзіўся 24 кастрычніка

  • 1973 год: Аляксандр Некрашэвіч, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся галандскі натураліст Антані ван Левенгук і расійскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч.

24 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога апостала ад 70-ці Філіпа. У народзе існавала павер'е, што калі назваць дзіця, што нарадзілася ў гэты дзень, Філіпам, яно пражыве доўгае і шчаслівае жыццё. Увогуле даваць імёны ў гонар святых было традыцыяй, а у гонар пакутнікаў не называлі, таму што верылі, што лёс дзіцяці будзе не вельмі добрым.

У гэты дзень сяляне везлі збожжа на млын. Па зорках уноч варажылі пра надвор'е: калі яны міргаюць, надвор'е хутка зменіцца, зіхацяць роўна – будзе ветрана і суха. Вельмі яркія зоркі прадракалі добры ўраджай на наступны год.

198
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Анатоль Альштэйн, вірусолаг, доктар медыцынскіх навук, член Нью-Йоркскай акадэміі навук

Вірусолаг патлумачыў, як група крыві пацыента ўплывае на каронавірус

0
(абноўлена 09:52 23.10.2020)
У пацыентаў розны ўзровень успрымальнасці да COVID-19 у залежнасці ад іх групы крыві, але гэта не значыць, што людзям з першай групай наогул няма чаго баяцца, разважае вядомы расійскі лекар-вірусолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Альштэйн.
Вирусолог объяснил, как группа крови пациента влияет на коронавирус

Сапраўды, другая група крыві лічыцца групай падвышанай рызыкі, разважае спецыяліст. Больш хворых - сярод людзей, якія маюць другую групу крыві, і менш за ўсё - з першай групай крыві, а трэцяя і чацвёртая з'яўляюцца прамежкавымі па колькасці тых, хто захварэў, кажа Альштэйн, хоць і дадае, што дакладны механізм уплыву віруса на тую ці іншую групу крыві растлумачыць пакуль складана.

"Ёсць пэўныя дадзеныя па зменах у рэцэптары і некаторыя мутацыі ў гэтым рэцэптары, вірус можа прыводзіць да таго, што чалавек становіцца менш успрымальным, ёсць і іншыя дадзеныя на гэты конт, але ў прынцыпе людзі моцна адрозніваюцца па успрымальнасці", - кажа вірусолаг.

У той жа час чалавек з першай групай крыві таксама можа захварэць, "можа хварэць цяжка, і можа памерці, так што гэта ўсё носіць чыста колькасны характар, ніхто не можа сказаць, што людзі з першай групай наогул не хварэюць", дадае прафесар.

"Вядома, выконваць усе меры засцярогі трэба людзям з усімі групамі крыві, але паколькі ўся абарона носіць адносны характар, гэта лепш атрымліваецца ў людзей з першай групай крыві і горш у людзей з другой групай", - рэзюмуе вірусолаг.

Нагадаем, раней у ходзе даследавання спецыялісты ў Даніі параўналі гісторыі хваробы больш 473 тысяч пацыентаў са станоўчым тэстам на каронавірус. Высветлілася, што сярод тых, хто захварэў менш пацыентаў з першай групай крыві (AB0) і больш з A (другая), B (трэцяя) і AB (чацвёртая).

Спецыялісты звязваюць такія вынікі даследавання з тым, што першая група крыві не ўтрымлівае антыгенаў эрытрацытаў, якія прапускаюць вірус у арганізм.

0
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19