Які сёння дзень: 17 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 17 кастрычніка 2020 года

147
(абноўлена 09:36 12.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноса першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 75 дзён.

У гэты дзень у 1964 годзе было адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі пад Рэчыцай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 кастрычніка

  • У 1919 годзе быў зацверджаны статут Беларускага камітэта ў Варшаве.
  • У 1964 годзе каля Рэчыцы было адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.
  • У 2004 годзе прайшоў рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена змена, што дазволіла Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін.

Хто нарадзіўся 17 кастрычніка

  • 1696 год: Аўгуст III, вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі, кароль Рэчы Паспалітай.
  • 1900 год: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік.
  • 1937 год: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык.

Таксама сёння нарадзіліся Папа Рымскі Ян Павел I і ўкраінскі спявак Іван Дорн.

17 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святапакутніка Ерафея, епіскапа Афінскага, які прысутнічаў пры пахаванні Багародзіцы.

У народзе 17 кастрычніка звязваюць з пахаладаннем і актыўнасцю нячыстай сілы. Лічылася, што ў гэты дзень лясун у апошні раз абыходзіць свае ўладанні, злуецца, што трэба будзе хавацца да вясны, таму ламае галінкі дрэў і кусты, вые і рагоча. У лес не хадзілі, таму што баяліся, што лясун, нібы галінкі, можа пераламаць усе косці.

Калі ў гэты дзень выпаў снег, сапраўдная зіма пачнецца праз 40 дзён.  

147
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

136
(абноўлена 09:44 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 70 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 кастрычніка

  • У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
  • У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
  • У 1988 годзе ў Вільнюсе пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову "Саюдзіс".

Хто нарадзіўся 22 кастрычніка

  • 1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін.

22 кастрычніка ў народным календары

22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў - Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея.

У народзе гэты дзень называлі "дрэвапілец" – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва. Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што летам драўніна занадта сакавітая.  

Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем. Калі раніцай ішоў дождж, увечары можа быць снег. Галалёд прадракаў дажджлівае надвор'е. Калі на пладовых дрэвах яшчэ трымалася лісце, гэта значыць, яшчэ будзе цёпла.

136
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)
Які сёння дзень: 21 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 21 кастрычніка 2020 года

68
(абноўлена 09:43 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста пяьым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 71 дзень.

У гэты дзень у 1943 годзе нацыстамі было ліквідавана Мінскае гета. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 кастрычніка

  • У 1917 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Беларуская крынiца", орган Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi.
  • У 1917 годзе ў Мінску пачаўся III з’езд Беларускай сацыялiстычнай грамады, на якім прынята новая праграма партыi.
  • У 1926 годзе адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.
  • У 1943 годзе нацыстамі ліквідавана Мінскае гета.

Хто нарадзіўся 21 кастрычніка

  • 1876 год: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.
  • 1878 год: Уладзімір Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ.
  • 1914 год: Казімір Свёнтак, кардынал, каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
  • 1921 год: Іван Муравейка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся шведскі хімік, заснавальнік Нобелеўскай прэміі Альфрэд Нобель і расійскі акцёр і кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў.

21 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць прападобных Пелагіі Антыохскай і Трыфана, архімандрыта Вяцкага. У народзе пра гэты дзень казалі: "Трыфан футра чыніць, Пелагея рукавічкі шые". З гэтага дня пачыналі рыхтаваць цёплае адзенне.

Зімовае адзенне куплялі, а таксама шылі самі з футра, валялі валёнкі з воўны. Нарыхтоўкі з гародніны ў гэты час хавалі ў халодны склеб, або ў возера, дзе пада льдом захоўвалася прыдатная для гэтага тэмпература.

Калі ў гэты дзень з бяроз яшчэ не абляцела лісце, зіма будзе позняй. Калі аблокі нізка ідуць – варта чакаць маразоў. Вакол сонца з'явіўся круг – будзе суха і ясна.

68
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (318)