Які сёння дзень: 26 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 26 кастрычніка 2020 года

189
(абноўлена 09:47 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трохсотым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 66 дзён.

У гэты дзень у 1492 годзе быў вынайдзены аловак з грыфелем. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 кастрычніка

  • У 2011 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу.

Хто нарадзіўся 26 кастрычніка

  • 1635 год: Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
  • 1810 год: Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар.
  • 1890 год: Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст.
  • 1959 год: Анатоль Сыс, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Даменіка Скарлаці і амерыканскі палітык Хілары Клінтан.

26 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Карпа, дыякана Папілы, яго сястры Агафонікі і пакутніка Агафадора.

Лічылася, што ў гэты дзень можна развітацца з прыгожай "залатой" восенню – далей толькі шэрае неба, чорныя галінкі дрэў, туман, макрота і снег. У вёсцы рыхтуюць месца для новых пасадак.

Таксама прыбіралі ў лазні, чысцілі печ, рабілі настоі з лекавых раслін. У лазні нельга было мыцца аднаму, а таксама пасля захаду сонца.

У гэты дзень лячылі людзей, хворых на падучую: чыталі на ваду малітву і давалі яе піць.

Перамену надвор'я прадвяшчаў крык пеўня, а калі пачуць яго рана, гэта значыць, будзе дождж. Макроту таксама абяцалі чырвоныя аблокі на захадзе.

189
Тэги:
Беларусь, які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Іней, архіўнае фота

Які сёння дзень: 30 лістапада 2020 года

156
(абноўлена 09:23 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 31 дзень.

У гэты дзень у 1899 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 лістапада

  • У 1409 годзе ў Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
  • У 1595 годзе казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
  • У 1952 годзе быў заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
  • У 1993 годзе Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.

Хто нарадзіўся 30 лістапада

  • 1427 год: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі.
  • 1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі святар і пісьменнік Джонатан Свіфт, амерыканскі пісьменнік Марк Твэн і брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік Уінстан Чэрчыль.

30 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць Грыгорыя Цудатворца. У народзе 30 лістапада называюць Грыгор'еў дзень, а самаго Грыгорыя - Зімапаказальнікам. Па надвор'ю ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе першая палова зімы.

Сёння сустракалі Сівер – паўночны вецер, які лічыўся заступнікам зімовага палявання і добрых дарог. 30 лістапада, калі выпаў снег, імкнуліся пакатацца на санках – лічылася, хто далей з'едзе з гары, тот у наступным годзе будзе шчаслівы. Таксама, каб увесь год быць здаровым, качаліся па снезе.

У гэты дзень варта звярнуць увагу на лёд на рацэ: калі ён цёмны, ураджай будзе добры.

156
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Іней

Які сёння дзень: 29 лістапада 2020 года

556
(абноўлена 09:28 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 32 дні.

Якія падзеі адбыліся 29 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 лістапада

  • У 1812 годзе падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адсталых войскаў і абозаў, загадаў спаліць масты.
  • У 1961 годзе быў узарваны Гродзенскі фарны касцёл.

Хто нарадзіўся 29 лістапада

  • 1908 год: Яўгеній Красоўскі, беларускі мастак.
  • 1951 год: Аляксандр Гвоздзікаў, беларускі скульптар.
  • 1951 год: Валерый Данэйка, спявак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
  • 1952 год: Радзівон Бас, беларускі прадзюсар і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак і архітэктар Аляксандр Брулоў і ірландскі пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс.

29 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Левія Матвея. У народзе 29 лістапада вядома як Матвееў дзень.

Існавала прыслоўе: "На Мацея зіма пацее". Гэта значыць, што зімовае надвор'е пакуль не ўсталявалася, ідзе то дождж, то снег, добрага снежнага шляху на дарогах яшчэ няма. Звычайна ў гэты дзень сыра і цёпла, чым цяплей 29 лістапада, тым халадней будзе ўзімку.

На Мацея таксама часта дзьмуць моцныя вятры. Яны прадракаюць доўгую зіму з завеямі і глыбокім снегам.  

556
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Экспрэс-тэсціраванне на ВІЧ

СААЗ распавяла аб тэмпах захворвання ВІЧ у Беларусі

6
(абноўлена 12:36 30.11.2020)
Беларусы сталі менш заражацца вірусам імунадэфіцыту чалавека, асноўная ўвага цяпер надаецца змене дыягностыкі захворвання.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Узровень захворвання ВІЧ у свеце зніжаецца - у тым ліку і ў Беларусі, пра гэта паведаміў каардынатар праграм СААЗ па інфекцыйных захворваннях краінавага офіса арганізацыі ў рэспубліцы Вячаслаў Гранько са спасылкай на статыстычныя дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Пры гэтым на еўрапейскі сектар, які ўключае ў сябе 53 дзяржавы, прыпадае 79% выпадкаў выяўлення новых выпадкаў.

У катэгорыю рызыкі заражэння традыцыйна ўключаныя людзі, якія спажываюць ін'екцыйныя наркотыкі, прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў, работнікі сэкс-індустрыі, а таксама кантынгент, які адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

З укараненнем антырэтравіруснай тэрапіі ў Беларусі ўдаецца скарачаць колькасць інфіцыраваных пацыентаў. Гэта адбываецца пераважна за кошт своечасовай дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Цяпер большасць хворых - гэта беларусы ва ўзросце ад 33 да 39 гадоў.

"53% новых выпадкаў дыягнастуецца ў апошняй стадыі. Гэта павялічвае рызыку смерці і перадачы захворвання. А ў наступстве - патрабуе ў 4 разы больш выдаткаў на лячэнне, у параўнанні з раннім выяўленнем ВІЧ-інфекцыі", - распавёў Гранько.

Цяпер навукоўцы і ўрачы сканцэнтравалі намаганні на змене дыягностыкі захворвання, у прыватнасці - на скарачэнні тэрмінаў выяўлення, а затым неадкладнага лячэння: у ідэале ў той жа дзень, калі ВІЧ-аналіз пацвердзіўся, у горшым - не пазней за 7 дзён пасля атрымання вынікаў даследавання.
Як вынікае з прадстаўленых дадзеных статыстыкі, у Беларусі атрымліваецца пазбягаць новых выпадкаў заражэння за кошт скарачэння распаўсюджвання ВІЧ палавым шляхам. У той жа час Беларусь адна з нешматлікіх краін, якія маюць статус дзяржавы, дзе перадача ВІЧ і сіфілісу дзіцяці ад маці выключана.

Дзякуючы антырэтравіруснай тэрапіі, ВІЧ перастаў быць смяротным і стаў хранічна кантраляваным захворваннем. Пры гэтым узровень самодіагностікі ВІЧ не знізіўся.

6
Тэги:
Беларусь, ВІЧ