Які сёння дзень: 4 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 4 лістапада 2020 года

69
(абноўлена 12:53 02.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 57 дзён.

У гэты дзень адзначаецца свята абраза Казанскай Божай Маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 лістапада

  • У 1501 годзе аб’яднанае маскоўскае і северскае войска разграміла войска ВКЛ у бітве пад Мсціславам.
  • У 1661 годзе ў бітве пад Кушлікамі ў час вайны 1654—1667 войска Рэчы Паспалітай перамагло войска Маскоўскай дзяржавы.

Хто нарадзіўся 4 лістапада

  • 1887 год: Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч.
  • 1929 год: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі.

Таксама сёння нарадзіліся галандскі мастак Герыт ван Хонтхорст і партугальскі футбаліст Луіш Фігу.

4 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Казанскага абраза Божай маці. У 1579 годзе ў казані здарылася вялікае вогнішча, якое знішчыла частку горада. Пасля яго дзевяцігадовай дзяўчынцы Матроне ў сне з'явілася Багародзіца і загадала ісці ў спалены горад і адшукаць там абраз. На тым месцы, дзе была знойдзена ікона, пасля пабудавалі манастыр.

У гэты дзень мужчыны вярталіся з заробкаў. У народзе казалі: "Патрывай, парабак, і ў цябе Казанская будзе". Жанчыны гатавалі смачныя стравы і накрывалі сталы. Казанская Божая Маці лічылася таксама і жаночай заступніцай. Ёй маліліся аб ладзе у сям'і і дабрабыце.

Калі на Казанскую не ішоў дождж, гэта было дрэнна: лічылі, ураджаю ў наступным годзе не будзе. А калі дождж ішоў, гэта значыла, што непагадзь будзе яшчэ доўга. Калі ж было ясна, варта чакаць пахаладанне.  

69
Тэги:
які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Які сёння дзень: 23 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 23 лістапада 2020 года

220
(абноўлена 11:18 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 38 дзён.

У  гэты дзень у 2007 годзе Мінская вобласць атрымала ўласны герб і сцяг. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 лістапада

  • У 1906 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва".
  • У 1953 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС.
  • У 1959 годзе Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства атрымала правы культурнай і навуковай установы ў ЗША.
  • У 2007 годзе Мінскай вобласці быў нададзены герб і сцяг.

Хто нарадзіўся 23 лістапада

  • 1871 год: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст.
  • 1966 год: Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі пісьменнік Мікалай Носаў і амерыканскай спявачка Майлі Сайрус.

23 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць шасці апосталаў, у лік якіх уваходзяць вучань апостала Паўла Ераст і не толькі яго вучань, але і сваяк Радзівон.

На Ераста і Радзівона людзі хадзілі ў царкву і асвячалі хлеб і соль, якія з'ядалі пасля абеду. Іх давалі таксама дамашнім жывёлам, каб абараніць іх ад хвароб.

У гэты дзень было прынята дапамагаць жабракам і старым. Лічылася, што іх малітвы Гасподзь чуе лепш, таму што яны бліжэй да яго.

Ветранае надвор'е 23 лістапада прадракае пахаладанне і завіруху. Калі ў гэты дзень выпала шмат снегу, зіма будзе мяккай.

220
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Які сёння дзень: 22 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 22 лістапада 2020 года

227
(абноўлена 11:17 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 39 дзён.

У гэты дзень у 1944 годзе памёр беларускі пісьменнік Кузьма Чорны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 лістапада

  • У 1963 годзе быў забіты прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі. Галоўным падазраваным у забойстве стаў Лі Харві Освальд, які некаторы час жыў у Мінску.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Босніяй і Герцагавінай.
  • У 2007 годзе было зацверджана палажэнне пра герб і cцяг Мінскай вобласці.

Хто нарадзіўся 22 лістапада

  • 1933 год: Алена Лось, беларускі графік.
  • 1952 год: Аляксандр Абадоўскі, беларускі кінааператар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі генерал і палітык Шарль дэ Голь, расійскі навуковец і пісьменнік Уладзімір Даль і амерыканская кінаактрыса Скарлет Ёхансан.

22 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Матроны.

У народзе гэты дзень называлі Матрона Зімовая і лічылі, што з гэтага часу ўжо "становіцца зіма". Казалі: "З Матроны зіма ўстае на ногі".  

Калі 22 лістапада ідзе снег, май будзе халодным. Раніцай на дрэвах шэрань – варта чакаць моцных маразоў. Калі гусі выходзяць на лёд, наадварот, пацяплее.

227
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

0
(абноўлена 16:46 23.11.2020)
Краіны-партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе могуць ўлічыць інтэграцыйны вопыт Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы і прапрацаваць больш канкрэтныя і дакладныя па тэрмінах "дарожныя карты" па розных напрамках супрацоўніцтва.
Косачев рассказал, чем опыт Союзного государства поможет интеграции ЕАЭС

Беларуска-расійскія інтэграцыйныя напрацоўкі на шматгадовы перыяд існавання Саюзнай дзяржавы маглі б дапамагчы ў развіцці ўзаемаадносін краін унутры ЕАЭС. Пра гэта ў ходзе парламенцкага круглага стала выказаўся кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

"Нам здаецца вельмі важным па кожным з кірункаў супрацоўніцтва прапрацоўваць канкрэтныя "дарожныя карты" з дакладна зафіксаванымі тэрмінамі, канкрэтнымі выканаўцамі, якія нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых задач", - сказаў Касачоў.

У цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адзначыў расійскі сенатар.

"У адрозненне ад вопыту папярэдніх дзесяцігоддзяў, ён носіць цалкам канкрэтны і прыкладны характар", - сказаў Касачоў.

Таксама ў ходзе круглага стала парламентарыі адзначылі, што перамовы ЕАЭС аб стварэнні зон свабоднага гандлю з іншымі краінамі могуць павысіць узровень тавараабароту.

0
Тэги:
ЕАЭС, Саюзная дзяржава
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі