Які сёння дзень: 7 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 7 лістапада 2020 года

386
(абноўлена 12:55 02.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 54 дні.

У гэты дзень адзначаецца ДзеньКастрычніцкай рэвалюцыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 лістапада

  • У 1917 годзе ў Петраградзе стрэлам крэйсера "Аўроры" пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі.
  • У 1989 годзе быў створаны Дом-музей дзеда Талаша.
  • У 1992 годзе прайшоў першы матч Нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі з шайбай.
  • У 2007 годзе былі адкрытыя дзве станцыі Мінскага метрапалітэна: "Уручча" і "Барысаўскі тракт"

Хто нарадзіўся 7 лістапада

  • 1790 год: Караль Падчашынскі, архітэктар.
  • 1886 год: Генрык Бэта, беларускі і польскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар.
  • 1896 год: Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
  • 1897 год: Міхась Каршук, дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст.
  • 1918 год: Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся польская фізік і хімік Марыя Складоўская-Кюры і французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўская прэміі па літаратуры Альбер Камю

7 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Тавіфы. Аднойчы Тавіфа, вядомая сваёй працавітасцю і добрымі справамі, захварэла і памёрла. На пахаванне паклікалі апостала Пятра. Той папрасіў усіх прысутных выйсці, пасля чаго загадаў: "Тавіфа, устань", і дзяўчына ажыла.

У народзе гэты дзень называлі "Дзедаўскія плачы". Лічылася, што 7 лістапада нават неба плача – снегам або дажджом, аплаквае памерлых. Ішлі на могілкі, запальвалі там свечкі. Прынята было таксама дапамагаць у гэты дзень жабракам і сіротам.

У гэты дзень жанчыны каяліся ў сваіх грахах і плакалі. Дзяўчыне-сіраце, якая выходзіла замуж, таксама трэба было моцна плакаць і прасіць памерлую маці, каб тая блаславіла яе на шлюб.

386
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Іней, архіўнае фота

Які сёння дзень: 30 лістапада 2020 года

160
(абноўлена 09:23 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 31 дзень.

У гэты дзень у 1899 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 лістапада

  • У 1409 годзе ў Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
  • У 1595 годзе казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
  • У 1952 годзе быў заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
  • У 1993 годзе Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.

Хто нарадзіўся 30 лістапада

  • 1427 год: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі.
  • 1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі святар і пісьменнік Джонатан Свіфт, амерыканскі пісьменнік Марк Твэн і брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік Уінстан Чэрчыль.

30 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць Грыгорыя Цудатворца. У народзе 30 лістапада называюць Грыгор'еў дзень, а самаго Грыгорыя - Зімапаказальнікам. Па надвор'ю ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе першая палова зімы.

Сёння сустракалі Сівер – паўночны вецер, які лічыўся заступнікам зімовага палявання і добрых дарог. 30 лістапада, калі выпаў снег, імкнуліся пакатацца на санках – лічылася, хто далей з'едзе з гары, тот у наступным годзе будзе шчаслівы. Таксама, каб увесь год быць здаровым, качаліся па снезе.

У гэты дзень варта звярнуць увагу на лёд на рацэ: калі ён цёмны, ураджай будзе добры.

160
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Іней

Які сёння дзень: 29 лістапада 2020 года

556
(абноўлена 09:28 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 32 дні.

Якія падзеі адбыліся 29 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 лістапада

  • У 1812 годзе падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адсталых войскаў і абозаў, загадаў спаліць масты.
  • У 1961 годзе быў узарваны Гродзенскі фарны касцёл.

Хто нарадзіўся 29 лістапада

  • 1908 год: Яўгеній Красоўскі, беларускі мастак.
  • 1951 год: Аляксандр Гвоздзікаў, беларускі скульптар.
  • 1951 год: Валерый Данэйка, спявак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
  • 1952 год: Радзівон Бас, беларускі прадзюсар і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак і архітэктар Аляксандр Брулоў і ірландскі пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс.

29 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Левія Матвея. У народзе 29 лістапада вядома як Матвееў дзень.

Існавала прыслоўе: "На Мацея зіма пацее". Гэта значыць, што зімовае надвор'е пакуль не ўсталявалася, ідзе то дождж, то снег, добрага снежнага шляху на дарогах яшчэ няма. Звычайна ў гэты дзень сыра і цёпла, чым цяплей 29 лістапада, тым халадней будзе ўзімку.

На Мацея таксама часта дзьмуць моцныя вятры. Яны прадракаюць доўгую зіму з завеямі і глыбокім снегам.  

556
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Электрычная падстанцыя

Літва хоча дамовіцца з краінамі Балтыі пра байкот энергіі з БелАЭС

4
(абноўлена 14:09 30.11.2020)
У Вільні разлічваюць, што іншыя балтыйскія рэспублікі далучацца да новай метадалогіі закупкі электраэнергіі ў Расіі, каб выключыць магчымасць набыцця электрычнасці беларускага паходжання.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid адправіў латвійскім і эстонскім аператарам дакумент, закліканы перашкаджаць гандлю электраэнергіяй з Беларускай атамнай станцыі, гаворыцца ў паведамленні Litgrid.

"Litgrid адправіў перагледжаны праект метадалогіі гандлю электраэнергіяй з Расіяй латвійскім і эстонскім аператарам", - заявіла прадстаўнік кампаніі Юрга Эйва РІА "Новости".

Літоўскі бок разлічвае, што новая метадалогія дазволіць стварыць перашкоды для гандлю беларускай электраэнергіяй, якая можа быць выпрацавана на БелАЭС. Метадалогія, закладзеная у 2018 годзе не дае магчымасці вызначыць фактычныя патокі энергіі з Расеі і Беларусі, у тым ліку з атамнай станцыі.

Таму афіцыйны Вільнюс мяркуе, што Рыга і Талін не павінны карыстацца старой метадалогіяй, калі набываюць энергію ў Расіі, каб услед за літоўскім бокам не дапусціць закупкі электраэнергіі беларускага паходжання.

4
Тэги:
БелАЭС, Беларусь, Літва
Тэмы:
БелАЭС у Астраўцы