Які сёння дзень: 14 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 14 лістапада 2020 года

223
(абноўлена 10:04 10.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 47 дзён.

У гэты дзень адзначаюцца Восеньскія Кузьмінкі - свята кавалёў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 лістапада

  • У 1919 годзе генерал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву аб пераходзе са сваім атрадам на службу БНР.
  • У 1926 годзе ў Мінску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.

Хто нарадзіўся 14 лістапада

  • 1812 год: Паўлюк Багрым, беларускі паэт.
  • 1905 год: Міхась Васілёк, беларускі паэт (пам. 3.9.1960)
  • 1958 год: Уладзімір Качан - беларускі жывапісец-манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Клод Манэ і шведская дзіцячая пісьменніца Астрыд Ліндгрэн.

14 лістапада ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць бяссрэбранікаў Кузьмы і Дзям'яна. 14 лістапада яшчэ называлі Восеньскія Кузьмінкі. Кузьма (або Касьма) і Дзям'ян лічыліся заступнікамі рамёстваў, дамашняй птушкі і шлюбу. Ім маліліся аб міры ў сям'і і дапамозе ў навучанні і працы.

Асабліва шанавалі ў гэты дзень кавалёў. Прафесія каваля была вельмі запатрабаваная, таму што майстры рабілі сярпы, цэпы, падковы, зброю і іншыя патрэбныя ў гаспадарцы рэчы. Кавалёў паважалі і крыху баяліся, таму што верылі, што яны могуць знацца з нячыстай сілай. Чорт нібыта мог навучыць каваля рабіць асабліва добрую зброю. Але лічыліся кавалі і абаронцамі ад злых сіл, якія, як вядома, баяцца агню і жалеза.

Пра Кузьму і Дзям'яна казалі, што яны куюць зоркі на неба, а таксама закоўваюць рэкі лёдам. Казалі: "Кузьма закуе, а Міхаіл раскуе", таму што ў Міхайлаў дзень часта бывала адліга.

У гэты дзень таксама рэзалі курэй і варылі піва. Лічылася, што калі з'есці 14 лістапада курынае мяса, куры заўсёды будуць вадзіцца ў хаце.

Калі сёння дзень цёплы, зіма не будзе марознай. Выпала шмат снегу – вясной варта чакаць паводку.

223
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 14 чэрвеня 2021 года

308
(абноўлена 20:04 09.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 200 дзён.

Сёння святкуецца Сусветны дзень донара крыві. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 чэрвеня

  • У 1634 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю; канец Смаленскай вайны.
  • У 1792 годзе Барысаву надалі герб.
  • У 1938 годзе быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.

Хто нарадзіўся 14 чэрвеня

  • 1867 год: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст.
  • 1900 год: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог.
  • 1931 год: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі мастак Густаў Клімт і лацінаамерыканскі рэвалюцыянер Чэ Гевара.

14 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іусціна, якога ў народзе называлі проста Усцін.

У гэты дзень хадзілі ў лес збіраць лекавыя зёлкі. Потым іх звязвалі і сушылі пад столлю хаты або рабілі настойкі.

Калі ў першай палове дня заўважалі ў небе вясёлку – не адыходзілі далёка ад хаты, таму што гэта значыла – хутка пойдзе дождж. Але калі нават неба пахмурнае, а казялцы не раскрыліся – дажджу не будзе.

308
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

244
(абноўлена 19:30 08.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 201 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 чэрвеня

  • У 1508 годзе Паспалітае рушэнне ВКЛ выйшла з Ліды для дзеянняў супраць маскоўскіх войскаў.
  • У 1611 годзе войскі Рэчы Паспалітай пасля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.
  • У 1746 годзе ў Нясвіжы ў летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі "Дасціпнае каханне" Ф.У. Радзівіл.

Хто нарадзіўся 13 чэрвеня

  • 1702 год: Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька", вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
  • 1834 год: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, аўтар паэмы "Тарас на Парнасе".

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі фізік Джэймс Максвел і амерыканскі матэматык Джон Нэш.

13 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 Ерма і пакутніка Ермію Команскага.

У народным календары дзень атрымаў назву Ярома-распрагальнік, таму што ў гэтыя дні заканчвалі сяўбу і іншыя палявыя працы. Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі. Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.

Назіралі за надвор'ем. Калі ўвечары не было расы, назаўтра будзе дождж. Калі сонечна, то і на ўборку ўраджаю надвор'е будзе добрае.

244
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара

СК Беларусі распавёў у чым абвінавачваюць расіянку Сапегу

3
(абноўлена 17:05 14.06.2021)
Грамадзянка РФ была затрымана разам з беларускім грамадзянінам Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў аэрапорце самалёта Ryanair.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Сафія Сапега знаходзілася ў поле зроку беларускіх сілавікоў, паведаміў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

Паводле яго слоў, грамадзянка Расіі Сафіі Сапега была затрымана па артыкуле 342 КК Беларусі (удзел у масавых беспарадках).

"Яна была прыцягнута ў якасці абвінавачванай па крымінальнай справе, якая расследуецца па частцы трэцяй артыкула 130 - распальванне сацыяльнай варожасці", - удакладніў ён.

Пры гэтым кіраўнік СК дадзеныя меры растлумачыў тым, што Сапега была адміністратарам Telegram-канала, які прызнаны экстрэмісцкім ў Беларусі і дзе выкладвалі дадзеныя сілавікоў і дзяржслужачых.

Па дадзеным факце вялася аператыўная праца яшчэ з канца мінулага года, калі былі распачаты крымінальныя справы.

"Натуральна, Сафія Сапега знаходзілася ў полі зроку", - запэўніў Дзмітрыя Гара.

Пасля чаго дадаў, што ў поле зроку яна была як асоба, маючая дачыненне да дадзеных злачынстваў.

"Пасля таго, як яна апынулася тут, яна адразу дала паказанні аб тым, што з'яўлялася адміністратарам гэтых Telegram-каналаў. То бок, у нас з'явіліся пэўныя падставы, каб яе прыцягваць да адказнасці па гэтай крымінальнай справе. Яна прыцягнута ў якасці абвінавачванай", - асабліва адзначыў кіраўнік СК.

Прычым удакладніў, што ёй ужо прад'яўленя абвінавачванні па артыкуле "Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Ryanair, самалёт, Раман Пратасевіч, грамадзяне, Сафія Сапега, СК РБ